Дарагія суайчыннiкi!
Дарагія суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Прыняцце Асноўнага Закона стала важнай падзеяй у жыццi нашай краiны, значнай вяхой у станаўленнi дзяржаўнасцi Беларусi. Канстытуцыя прадоўжыла дэмакратычныя традыцыi беларускага народа, адкрыла новыя магчымасцi для адраджэння яго духоўных i культурных каштоўнасцяў. Яе асноўныя палажэннi накiраваны на захаванне сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi ў грамадстве, абарону правоў i свабод грамадзян, забеспячэнне зладжанай i эфектыўнай работы ўсiх звёнаў улады. Канстытуцыя з’яўляецца ядром прававой сiстэмы дзяржавы, вызначае сэнс i змест iншых актаў заканадаўства. На аснове галоўнага Закона мы iмкнёмся зрабiць жыццё людзей дастойным i шчаслiвым. Рэспублiка Беларусь сёння — гэта краiна з эканомiкай, якая дынамiчна развiваецца. Беларусы маюць магчымасць стваральна працаваць, гадаваць дзяцей у спакойнай i добразычлiвай абстаноўцы. Мы ганарымся сваёй цудоўнай Радзiмай — 65 гадоў таму наш народ гераiчна адстаяў свабоду i ўнёс велiзарны ўклад у Вялiкую Перамогу над фашызмам. Перакананы, што дабрабыт краiны ў многiм вызначаецца нашым уменнем працаваць, выконваць свае абавязкi ў адносiнах да дзяржавы, знаходзiць новыя рашэннi штодзённых задач. Толькi разам мы можам пабудаваць моцную i квiтнеючую Беларусь. Жадаю вам новых здзяйсненняў, здароўя, шчасця, дастатку, поспехаў i аптымiзму. Няхай гэта свята надасць сiлаў i ўпэўненасцi ў дасягненнi пастаўленых мэтаў на карысць роднай Айчыны. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Прыняцце Асноўнага Закона стала важнай падзеяй у жыццi нашай краiны, значнай вяхой у стан
|
|