21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як фанера над Масквою

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як фанера над Масквою

"Еўрабачанне-2009"

 

Грузiя памахала ручкай, не павiтаўшыся

Да злёту ўдзельнiкаў у Маскву яшчэ два месяцы, такiх доўгатэрмiновых прагнозаў надвор’я сiноптыкi пакуль што не робяць. Але сакавiк для "Еўрабачання" выдаўся надзiва спякотным. Не паспелi адшумець страсцi з выбарам канкурсанта ад Расii, як выбухнуў яшчэ адзiн скандал: Грузii забаранiлi ўдзельнiчаць у конкурсе.

Бз-з i тс-с!

У адрозненне ад скандальнага выступлення Веркi Сярдзючкi са спрэчным цi то "Лаша тумбай" цi то "Раша, гудбай", тут абурылiся ўжо не расiяне, а Еўрапейскi вяшчальны саюз. Дакладней, яго прадстаўнiкi прапанавалi змянiць тэкст песнi "Wе dоn’t wаnnа рut in", назву якой можна перакласцi як "Мы не хочам Пуцiна". І хоць самi выканаўцы, гурт "Стэфане i 3G", сцвярджаюць, што ў тэксце няма палiтычнага падтэксту, а "рut in" перакладаецца як "выказаць негатыўныя дзеяннi", але большасць слухачоў чуе i разумее менавiта так. А па правiлах "Еўрабачання", тэксты i назвы песень не могуць несцi нiякага палiтычнага падтэксту, iнакш артысты будуць дысквалiфiкаваныя. Якiя штрафныя санкцыi ў сувязi з гэтым чакаюць Грузiю, стане вядома на сустрэчы кiраўнiкоў дэлегацый краiн—удзельнiц конкурсу, якая адбудзецца ўжо 16—17 сакавiка. Але ўжо зразумела, што калi абаяльнае дзiцячае трыо са сваiм музычным "бз-з" выклiкала агульнае захапленне (i перамагло на дзiцячым "Еўрабачаннi"), то цяпер грузiнскiя артысты пачуюць хiба "тс-с!".

Выпасцi са спiсу ўдзельнiкаў можа i Бельгiя — калi аргкамiтэт прыме да ўвагi скаргу фанатаў Элвiса Прэслi, якiя лiчаць, што тэкст песнi абражае памяць караля рок-н-ролу.

Толькi без фокусаў

Лiтаральна некалькi дзён засталася i ў беларускага ўдзельнiка Пятра Елфiмава, каб падаць клiп на сваю конкурсную песню "Еуеs thаt nеvеr liе". Менавiта таму спявак цяпер знаходзiцца ў Кiеве, дзе над сюжэтам чаруе знакамiты рэжысёр-пастаноўшчык Сямён Гораў — вядомы гледачам, напрыклад, па мюзiклах "Вечары на хутары каля Дзiканькi", "Папялушка", "Сарочынскi кiрмаш", а таксама па леташняй рабоце для Руслана Аляхно. Да распрацоўкi сцэнiчнага нумару таксама прыцягнуты прафесiянал — польскi рэжысёр Януш Юзэфовiч, якi ставiў мюзiклы "Прарок", "Iствiкскiя вядзьмаркi", "Метро". Сама пастаноўка трымаецца ў сакрэце, але, як расказала прадзюсар спевака Таццяна Касмачова, адну з пастаўленых задач вырашае прафесiйны iлюзiянiст, так што ад Пятра ў Маскве, акрамя шырока разрэкламаваных белых скураных штаноў, цалкам можна чакаць якiх-небудзь фокусаў.

Iх жа збiраецца прадэманстраваць публiцы ўкраiнская канкурсанта Святлана Лабада, якая заявiла нядаўна, што мэта яе выступлення — не заняць першае месца, што ўжо ўдавалася Украiне, але здзiвiць i запомнiцца ўсяму свету. "Гэта будзе найлепшае выступленне i неверагодныя дэкарацыi, у нас хапае сiл i фантазii для гэтага", — абяцае спявачка.

Нарэшце, пэўных эфектаў iлюзiёну варта чакаць ад балгарскага ўдзельнiка Красiмiра Аўрамава — хоць бы таму, што яго конкурсная песня ў стылi "поп-опера" так i называецца, "Illusiоn". Дарэчы, у Балгарыi выбар выканаўцы таксама адбываўся са скандалам.

Увогуле, запомнiцца i спадабацца ўжо цяпер удзельнiкi стараюцца самымi рознымi спосабамi: Расiя робiць стаўку на касмапалiтызм i двухмоўную песню Канстанцiна Меладзе, Францыя прыкрываецца iмем Патрысii Каас, Вялiкабрытанiя пакажа песню, напiсаную знакамiтым Эндру Лойдам Уэберам... Чый ход будзе выйгрышным — убачым у маi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да злёту ўдзельнiкаў у Маскву яшчэ два месяцы, такiх доўгатэрмiновых прагнозаў надвор’я сiноптыкi пакуль што не робяць. Але сакавiк для "Еўрабача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика