21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Напiся гаючай вадзiцы

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напiся гаючай вадзiцы

На сушуканне прэміi ФПБ

 

Чытаю гэтыя радкi як чыстую, з самай глыбiнi сэрца, споведзь аўтара перад роднай зямлёй. Паслухайце: "Няхай у сённяшнi тлумны i няпросты час не пакiне нас святая памяць пра тыя мясцiны, адкуль мы пайшлi ў жыццё. Няхай вобраз роднага краю будзе для нас светлым сiмвалам малой радзiмы i пастаянным напамiнам пра самае галоўнае. А яно вось у чым: мы дужыя i нескароныя тады, калi моцна стаiм на зямлi нашай, на гэтых сцiплых палях, раздольных лугах, сярод задумлiвых лясоў. У прыветлiвых вёсачках, такiх добрых i шчырых, як i характар самiх беларусаў. Словам, калi заўсёды помнiм пра свой бацькоўскi парог i родны кут".

Так пiша ў сваiм пранiкнёна-хвалюючым нарысе "Пасвiў статак пастушок" вядомы беларускi журналiст Мiхаiл Шыманскi. Пастушок — сам аўтар, яго iмя даўно i добра знаёма нашым чытачам. 48 гадоў безупыннай, плённай працы — у найстарэйшай нашай газеце "Звязда", у самай папулярнай у часы СССР газеце "Известия", цяпер вось — у "Рэспублiцы". Колькi ж i пра самае рознае напiсана амаль за паўвека пры выключнай творчай неўтаймаванасцi аўтара.

Частку яго публiкацый пад назвай "Мая вера — мая Беларусь" Мiнiстэрства iнфармацыi рэспублiкi вылучыла на атрыманне прэмii Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi. Мяне вельмi зацiкавiлi i па-свойму ўсхвалявалi матэрыялы раздзела гэтай творчай работы "О, край родны, край прыгожы!..". Прызнаюся, што тут прысутнiчае i асабiсты момант: сам люблю разважаць i пiсаць пра адметнае i святое ў нашым жыццi, што стварае дарагi i прывабны вобраз нашай роднай Беларусi — пра яе цудоўную прыроду. Таму роздум М. Шыманскага на гэты конт мне блiзкi i зразумелы, прымаецца маiм сэрцам i розумам.

Аўтар тлумачыць, што зусiм не выпадкова назваў гэты раздзел узвышанымi паэтычнымi радкамi народнага песняра Беларусi. Праз яго вечную "Новую зямлю" М. Шыманскi вучыўся адкрываць i з яшчэ большай замiлаванасцю любiць нашу родную прыроду. Разумець i цанiць сялянскую працу i побыт. У творы знаходзiў усё тое, што бачыў i адчуваў навокал, што хвалявала i турбавала вясковага хлопчыка, радавала i засмучала, чым ён жыў, пра што марыў. Усё гэта пранiкала ў яго сэрца цудоўнымi коласаўскiмi радкамi. І засталося назаўжды.

Лiчу неабходным падкрэслiць наступную надзвычай важную акалiчнасць. 2009-ы абвешчаны ў Беларусi Годам роднай Зямлi. Ён, безумоўна, пасадзейнiчае, каб мы лепш захавалi i ўзбагацiлi нацыянальную духоўную i культурную спадчыну, прыродныя багаццi нашай краiны, каб больш мудра i эфектыўна выкарыстоўвалi пры выхаваннi ў нашай моладзi пачуцця любовi да роднай Бацькаўшчыны.

Спынюся на некаторых, найбольш адметных i важных момантах прыроднай тэматыкi М. Шыманскага.

Упэўнены, што шырокая грамадскасць Беларусi не ведае пра гэту падзею. Маленькi куточак беларускай зямлi ўключаны ў мiжнародны праект. Гутарка iдзе пра наш прыродны комплекс "Блакiтныя азёры" ў Мядзельскiм раёне. Еўрапейская навуковая супольнасць i НАН Беларусi выдзелiлi яго для глыбокiх даследаванняў па кiрунку "Стратэгiя захавання раслiн у Еўропе". Аказваецца, нашы "Блакiтныя азёры" даўно вядомыя як месца канцэнтрацыi рэдкiх раслiн, занесеных у Чырвоную кнiгу Беларусi. Многiя найкаштоўнейшыя раслiны, што ў Еўропе сустракаюцца ў адзiнкавых экзэмплярах, у нас — дзякуй Богу i добрым людзям — налiчваюцца яшчэ дзясяткамi i сотнямi. А якiя тут лясы, азёры, чыстыя крынiчкi! У сваiх дзвюх публiкацыях М. Шыманскi аналiзуе i найбольш сур’ёзныя праблемы, што стаяць цяпер перад "Блакiтнымi азёрамi". I як чалавек, бясконца ўлюбёны ў родную прыроду, прысвячае гэтаму цудоўнаму кутку свае наступныя вершаваныя радкi:

Накiнула восень узоры // На нашы лясы i палi. // А тут вось — такiя азёры, // Як сiнiя вочы зямлi. // Удзень тут птушыныя спевы, // Багата цвiтуць верасы, // А ноччу — маўклiвыя дрэвы, // А ранiцай — свежасць расы. // Бруiцца жывая крынiца, // Прысядзь ля яе ў цiшынi, // Напiся гаючай вадзiцы // I крыху душой адпачнi.

// На нашы лясы i палi. // А тут вось — такiя азёры, // Як сiнiя вочы зямлi. // Удзень тут птушыныя спевы, // Багата цвiтуць верасы, // А ноччу — маўклiвыя дрэвы, // А ранiцай — свежасць расы. // Бруiцца жывая крынiца, // Прысядзь ля яе ў цiшынi, // Напiся гаючай вадзiцы // I крыху душой адпачнi.

Далей. Здаецца, пра Нарач мы ведаем усё. А М. Шыманскi прайшоў некалькi разоў па сцяжынцы, якая цiха сцелецца сярод сосен i дубоў па беразе возера да рэчкi Нарачанкi. Прызнаецца: ён хадзiў тут з кнiгай Максiма Танка "Нарачанскiя сосны". Чытаў i перачытваў яго вершы i быццам чуў голас паэта, яго здзiўленне i зачараванне самой Нараччу, лесам, што прывольна раскiнуўся тут. Гэтая сцяжынка — сапраўдная жывая паэма прыроды, сцвярджае аўтар, праз вобразы i музыку лесу адкрываючы яе чытачам. I зноў жа, узнiмае праблему: сцяжынка, безумоўна, можа прыцягнуць увагу людзей, якiя прыязджаюць на Нарач адпачываць. Толькi трэба iм дапамагчы адкрыць гэты цуд.

М. Шыманскi надзелены шчаслiвым дарам убачыць цiкавае, дарагое i хвалюючае, здавалася б, у самым звычайным, на што мы не звяртаем увагi. Вось матэрыял "Хатка на зялёных далонях".

Пра што ж расказвае аўтар? Пра адзiнокую, мiлую сэрцу сядзiбу, з трох бакоў атуленую старым лесам. Велiчныя сосны, дзе-нiдзе магутныя дубы, маўклiвыя, па-свойму загадкавыя ялiны. Вакол сядзiбы ляжыць нешырокая палоска поплава, якi летам — быццам абрус, сатканы прыродай з розных кветак i траў. Словам, хатка гэтая — бы на зялёных далонях добрай i ласкавай зямлi. I жыве тут працавiтая бабуля Алена Пятроўна, якая не хоча перабiрацца да дзяцей, бо, як кажа сама: "Там мне няма да чаго свае рукi прыкласцi, а я ж не магу без работы, без гэтага лугу, лесу". У гэтым жыццёвая мудрасць i сiла жанчыны — у цеснай еднасцi з прыродай.

А вось псiхалагiчная навэла "Дзяўчынка, чарнiцы i пчолы". Самы просты эпiзод — аўтар назiрае, як дзяўчынка збiрае чарнiцы сваiм сястрычцы i мацi, што прыедуць яе, хворую, наведаць у бальнiцы. I яна просiць аўтара: "Дзядзечка, а вы асцярожна тут хадзiце. Бачыце, колькi тут пчолак, яны таксама хочуць смачнага, iх нельга палохаць, таму я збiраю ягады вельмi цiха". Вось дзiўная сустрэча, ад якой стала цёпла на душы, пiша расчулена аўтар.

Альбо ўспрыманне аўтарам жытнёвага поля, якое ў жнiўнi нагадвае яму вялiкi каравай, што рыхтуе шчодры месяц ("Жнiвень каравай рыхтуе"). Цi створаны М. Шыманскiм вобраз балота, з якiм непарыўна звязана доля яго малой радзiмы — вёскi Пешкi ў Бярозаўскiм раёне. Паслухайце: "А вёска Пешкi сваiм лёсам // Навек зраднiлася з балотам... // Мы летам цягнем тут пракосы, // Аж вочы залiвае потам". Праз цiкавыя дэталi, успамiны дзяцiнства аўтар аргументавана даказвае, што балота — гэта не дрыгва i багна, а цэлы сусвет, надзвычай разнастайны, цiкавы, нават хвалюючы. Ён просiць чытачоў не прымаць яго аповед пра балота як нешта асабiстае. Такое святое, асабiстае павiнна быць у душы кожнага чалавека. Калi ж няма, яго трэба пашкадаваць...

Таму вельмi дарэчы ўключыў аўтар у гэты раздзел надзвычай цiкавы нарыс "Думаю пра наша Дзяржынава, як пра казку". Аказваецца, чалавек з жалезнай воляй, рашучы ў сваiх дзеяннях, граза буржуазii, якi 11 гадоў правёў у турмах i на катарзе, Фелiкс Дзяржынскi на ўсё жыццё захаваў у сваiм сэрцы трапяткую любоў да сваёй сядзiбы ў Беларусi, да цудоўнай прыроды, сярод якой прайшло яго дзяцiнства. Такiмi пачуццямi пранiкнуты многiя яго лiсты да сваiх родных. "У гэтыя хвiлiны я хачу апынуцца ў нашых лясах i слухаць шум дрэў... усю музыку нашай прыроды. Можа быць, у жыццi мне i давала сiлу гэта музыка лесу, музыка маiх дзiцячых гадоў, якая i цяпер увесь час iграе ў маёй душы гiмн жыцця..."

Я нездарма ўзяў загалоўкам да свайго роздуму назву публiкацыi М. Шыманскага "Напiся гаючай вадзiцы". Наша прырода — як шчодрая крынiца, якая дае нам гаючыя сокi i сiлы для працы, для радасцi, для добрага настрою, для ўсяго нашага жыцця. Слова М. Шыманскага аб прыродзе i нашым стаўленнi ад яе — i ўзнёслае, i хвалюючае, i трывожнае, як i павiнна быць. На жаль, у гэты раздзел не ўвайшлi яго шматлiкiя ранейшыя праблемна-аналiтычныя публiкацыi, у якiх ён вельмi глыбока i ўсебакова даследаваў экалагiчную сiтуацыю ў нарачанскiм рэгiёне. Тыя матэрыялы атрымалi шырокi грамадскi рэзананс. Цыкл, пра якi наша гаворка, яскрава сведчыць: для найстарэйшага беларускага журналiста прырода — па-ранейшаму прыярытэтная тэма. Бо, як правiльна ён падкрэслiвае, берагчы прыроду — значыць, берагчы Айчыну. Улiчваючы актуальнасць тэматыкi, хачу спадзявацца, што публiкацыi М. Шыманскага ў гэтым кiрунку, як i цалкам уся паказаная творчая работа, будзе справядлiва ацэнена пры абмеркаваннi твораў, вылучаных у намiнацыi "Журналiстыка" на сушуканне прэмii Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi.

Вiктар ШНIП,

лаўрэат спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Беларусi дзеячам культуры i мастацтва, прэмii iмя Уладзiмiра Маякоўскага, прэмii "Залаты Купiдон".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытаю гэтыя радкi як чыстую, з самай глыбiнi сэрца, споведзь аўтара перад роднай зямлёй. Паслухайце: "Няхай у сённяшнi тлумны i няпросты час не п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика