21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карэспандэнт атрымаў заданне... ...дапамагчы следству, або Што паказвае экспертыза?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Карэспандэнт атрымаў заданне... ...дапамагчы следству, або Што паказвае экспертыза?

Кошт аднаго даследавання ў Дзяржаўным экспертна-крымiналiстычным цэнтры Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь можа наблiжацца да кошту патрыманага аўтамабiля. Карэспандэнт "Звязды" апранула ўнiформу i пранiкла на адзiн з доследных участкаў з тым, каб пераканацца, што велiзарныя дзяржаўныя грошы расходуюцца недарма. Адказная, скрупулёзная работа экспертаў дапамагае следству ў разборы самых розных крымiнальных спраў.

Сотнi даследаванняў штодня

Журналiста цяжка чым-небудзь здзiвiць: яму даводзiцца шмат дзе бываць, многае бачыць. Аднак Дзяржаўнаму экспертна-крымiналiстычнаму цэнтру МУС удалося пахiснуць маю перакананасць. У цэлым яно i без лiшнiх слоў зразумела, што сучасная экспертыза — нешта няпростае. Аднак за некалькi гадзiн знаходжання ў незвычайнай установе высветлiлася: тое, чым з дня ў дзень займаюцца тутэйшыя спецыялiсты, цяжка нават апiсаць, — не тое, каб стаць побач з экспертам i хоць бы ўмоўна паўтарыць яго работу, як я i планавала напачатку.

Дарэчы, экспертызай ва ўсiх краiнах свету займаецца шэраг розных устаноў. У нашай, напрыклад, эксперты працуюць у Дзяржаўнай службе медыцынскiх, судовых экспертыз, установах пры мiнiстэрствах юстыцыi, абароны, пры мытнi i iншых. Аднак пэўныя вiды даследаванняў у рэспублiцы робiць толькi экспертна-крымiналiстычны цэнтр Мiнiстэрства ўнутраных спраў. "Фiлiялы" апошняга ёсць у кожнай вобласцi, а ў раённых аддзелах унутраных спраў працуюць эксперты-крымiналiсты. Непасрэдна на рэспублiканскi "ўзровень" трапляюць даследаваннi самыя складаныя, скажам, звязаныя са смяротным зыходам.

Паводле слоў начальнiка Дзяржаўнага экспертна-крымiналiстычнага цэнтра МУС Уладзiмiра АЎСЯННІКАВА, традыцыйная экспертная крымiналiстыка — гэта вывучэнне слядоў рук, прылад узлому, прадметаў, з дапамогай якiх былi ўчынены супрацьпраўныя дзеяннi, а таксама даследаванне почырку, фальшывых дакументаў, зброi, партрэтная iдэнтыфiкацыя i г.д. Ёсць экспертыза камп’ютарна-тэхнiчная, бухгалтарска-эканамiчная, фонаскапiчная.

Спецдаследаваннi — гэта ўсё, што звязана, так бы мовiць, з бiялогiяй, хiмiяй, фiзiкай i iнжынерна-тэхнiчнымi даследаваннямi. Кажучы простай мовай, бiялогiя вывучае "прадукты жыццядзейнасцi" чалавека, хiмiя i фiзiка — наркатычныя рэчывы, гаруча-змазачныя матэрыялы, каштоўныя металы, фарбы, шкло, палiмеры i г.д. Да спецдаследаванняў адносiцца i экспертыза харчовых прадуктаў, у першую чаргу, вадкасцей, якiя ўтрымлiваюць спiрт. Што да апошнiх, то сёлета апошняму аддзелу працуецца крыху спакайней, паколькi пiк распаўсюджанасцi "кiрушак"-"максiмкаў", якiя карысталiся папулярнасцю сярод пэўнай катэгорыi грамадзян, прыпаў на 2007 год. Тады шмат "дэгустатараў" атрутных вадкасцей паплацiлася за сваю неразборлiвасць здароўем, а нехта i жыццём. Разам з медыкамi экспертам давялося даследаваць як атрутныя вадкасцi, так i iх уплыў на пацярпелых.

Адной "кроплi" мала

Пакуль я апранаю ўнiформу, — маску, галаўны ўбор, халат, бахiлы, — каб "пераквалiфiкавацца" ў эксперта, намеснiк начальнiка ДЭКЦ Святлана КРЫЦКАЯ тлумачыць, дзеля чаго выдатныя, спецыяльна падрыхтаваныя бiёлагi, фiзiкi, хiмiкi выконваюць работу, за якую нясуць высокую, у тым лiку крымiнальную, адказнасць. "Заключэнне эксперта — гэта дакумент, якi ўкладаецца ў крымiнальную справу, — тлумачыць Святлана Уладзiмiраўна. — Яно служыць крынiцай доказу... Зараз вы наведаеце аддзел бiялагiчных i медыка-крымiналiстычных экспертыз i аддзел ДНК-аналiзу. Калi гаварыць у агульных рысах, то эксперты гэтых аддзелаў даследуюць любыя рэчы, якiя могуць несцi iнфармацыю для раскрыцця канкрэтнага злачынства. З гэтай мэтай яны i дасылаюцца следчым або дазнавальнiкам. Наша задача — знайсцi пэўныя сляды — эпiтэлiяльныя клеткi, кроў або iншыя бiялагiчныя вадкасцi на атрыманых прадметах. Калi знойдзем — будзем даследаваць i пры неабходнасцi супастаўляць з бiялагiчнымi ўзорамi канкрэтнай падазронай асобы. Калi не будзе знойдзена нiякiх слядоў, гэта, зразумела, таксама доказ. Аднак, бывае i так, што сляды — непрыдатныя для даследавання. Яны ёсць, але "выцягнуць" з iх нiчога немагчыма...".

Ходзяць чуткi, што на Захадзе спрабуюць атрымлiваць крымiналiстычную iнфармацыю нават... з паветра. Тэарэтычна гэта не надта неверагодна. А вось практычна... Вельмi груба кажучы, для таго, каб атрымаць узор ДНК з той жа крывi, слiны, спермы, якая засталася, дапусцiм, на адзеннi ахвяры цi злачынцы, патрабуецца... пэўная колькасць вышэйпералiчаных вадкасцей. Часам атрымлiваецца, што для досыць сур’ёзнага ланцугу даследавання выяўленага следу недастаткова. Бiёлагi разумеюць, пра што iдзе размова. Астатнiм жа прапаную проста паверыць на слова.

Неабходна дадаць, што на гэты момант развiццё навукi i тэхнiкi ўсё ж такi дазваляе даць адказ на многiя пытаннi. Аб гэтым сведчаць выпадкi раскрыцця спраў нават 30-гадовай даўнiны. Такiм чынам, можна меркаваць, што справы, якiя на сёння застаюцца не раскрытымi, могуць перастаць быць такiмi праз пэўны час. Патрабуецца толькi захаваць рэчыўныя доказы, што i выконваецца пракуратурай i мiлiцыяй.

Клеткi на акурку

Аддзелы, у якiя я накiравалася, аснашчаны на еўрапейскiм ўзроўнi. Без тэхнiкi працэс некаторых даследаванняў мог iстотна зацягнуцца. Аддзел бiялагiчных i медыка-крымiнальных экспертыз i аддзел ДНК-аналiзу 8-га ўпраўлення даследуюць усе вiды бiялагiчных слядоў — эпiтэлiяльныя клеткi, валасы, косцi, чэрапы, зубы... Iдэальны аб’ект для даследавання з пункту гледжання эксперта — той, над якiм не папрацаваў нi час, нi неспрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Вось над гэтым чэрапам, як сказаў эксперт, час паспеў папрацаваць. Гаворка iдзе пра неапазнаны, гнiласна зменены труп, якi без работы эксперта не апазнаць. Мне дазваляецца далучыцца да працэсу — памацаць апрацаваную перакiсам паверхню. Шурпатасцi я, зразумела, "выявiла", але сказаць на падставе атрыманых ад дотыку ўражанняў, каму належаў "аб’ект" — мужчыну цi жанчыне — не змагла. "Мы павiнны аднавiць агульныя рысы, форму твару так, каб сваякi здолелi апазнаць асобу, — кажа галоўны эксперт Дзмiтрый ВIТУШКА. Шэраг прыкмет вызначаецца вiзуальна, iншыя — навобмацак. У гэтым выпадку можна гаварыць пра маладую жанчыну. На iншыя ўдакладненнi спатрэбiцца некалькi дзён...".

У лабараторыю аддзела ДНК-аналiзу з канцылярыi паступiла чарговая ўпакоўка рэчавых доказаў — скрыня з-пад чаю "Плод страсцi", набiтая, мякка кажучы, не вельмi чыстым адзеннем. Мне, як высветлiлася, пашанцавала. Пасля раскрыцця некаторых падобных скрыняў па пакоi распаўсюджваецца такi смурод, што хоць святых вынось.

Даследуем першую рэч з "Плоду страсцi" — нячысты пiнжак светлага колеру. Вiдавочныя сляды адсутнiчаюць. Далей аглядаем пад мiкраскопам тыя месцы, дзе цела непасрэдна датыкаецца да адзення — каўнер, рукавы. Знаходзiм тое, што нам трэба — эпiтэлiяльныя клеткi. Збiраем апошнiя i "фарбуем", каб лепей адрознiць пад мiкраскопам. Прыгожага фiялкавага колеру клеткi "выстройваюцца" у стракаты малюнак...

Пакуль эксперт аглядае iншыя рэчы са згаданай скрынi, мы са старшым экспертам Юрыем ВОЛАХАМ спрабуем атрымаць клеткi са слiны, якая засталася на акурках у скрадзеным аўтамабiлi. Мiкраскоп паказвае, што патрэбныя нам клеткi ёсць. З iх мы будзем спачатку вылучаць ДНК. Вельмi сцiсла кажучы, з дапамогай тэхнiкi i рэактываў — адлучаць ДНК ад астатнiх кампанентаў. Потым — амплiфiкацыя. Падчас гэтага працэсу павелiчэння копiй малекул ДНК з адной можна атрымаць велiзарную колькасць. Пасля амплiфiкацыi — электрафарэз, канчатковы этап даследаванняў. Для гэтага патрабуецца сiквiнатар.

На фiнiшнай прамой

— Сiквiнатар — генетычны аналiзатар, якi дапамагае даведацца аб паслядоўнасцi i структуры ДНК, — тлумачыць галоўны эксперт Дзмiтрый МАРКОЎКА. — Тут мы атрымлiваем лiчбавую i графiчную iнфармацыю. Яна будзе ўнiкальнай, паколькi вядома, што ў кожнага чалавека — свой набор ДНК. У вынiку мы вызначым 16 прыкмет даследавання. Пры гэтым атрыманыя звесткi не будуць мець нiчога агульнага з умяшаннем у асабiстае жыццё чалавека, паколькi яны не раскрываюць такiх асаблiвасцей iндывiдуума, як схiльнасць да спадчынных захворванняў i г.д... Апрацоўка звестак будзе доўжыцца да вечара, так што вынiк будзе гатовы толькi заўтра, калi, нарэшце, нас чакае самае складанае — прааналiзаваць атрыманы вынiк, iнтэрпрэтаваць зразумелым чынам для таго ж следчага цi адваката...

Канчатковы дакумент, дзеля якога старанна працавалi прафесiяналы i дылегаваны рэдакцыяй дылетант — уласна заключэнне эксперта — напiсаць мне, натуральна, не даверылi. Толькi паглядзець, як гэта выглядае: прозвiшча эксперта, папярэджанне аб крымiнальнай адказнасцi (за адмову выканання цi дачу хлуслiвага заключэння), дата пачатку i завяршэння работы, стаж працы, хто вынес пастанову, кароткая фабула справы, апiсанне рэчавых доказаў, з дапамогай якой методыкi даследавалiся... Афармленне вынiку...

Р.S. У найблiжэйшыя днi следства атрымае апiсанне ДНК двух падазроных, якiя ўкралi аўтамабiль.

У найблiжэйшыя днi следства атрымае апiсанне ДНК двух падазроных, якiя ўкралi аўтамабiль.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт аднаго даследавання ў Дзяржаўным экспертна-крымiналiстычным цэнтры Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь можа наблiжацца да кошту патр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика