МКАДу-2 — быць?
МКАДу-2 — быць?
Сталiчныя горадабудаўнiкi разглядаюць магчымасць будаўнiцтв ругой кальцавой аўтадарогi. Пра гэта расказаў старшыня Камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама Вiктар Нiкiцiн. Сталiчныя горадабудаўнiкi разглядаюць магчымасць будаўнiцтв ругой кальцавой аўтадарогi."Вiдавочна, што ўжо праз тры—чатыры гады мы пачнём асвойваць землi з таго боку МКАД, — адзначыў ён. — На карце ўжо цяпер праглядаюцца будучыя жылыя раёны — Дзегцяроўка, Тарасава, Шчомыслiца. Так што наяўная кальцавая дарога ў канчатковым вынiку стане звычайнай гарадской магiстраллю". Менавiта таму ўжо сёння абмяркоўваецца будаўнiцтва другой МКАД. Паводле слоў Вiктара Нiкiцiна, гэта iдэя хутчэй за ўсё знойдзе адлюстраванне ў генеральным плане развiцця Мiнска, якi цяпер карэктуецца. Але другую МКАД цалкам замкнуць не атрымаецца: на поўначы пралягаюць буйныя лясныя масiвы, якiя чапаць нельга. Па задуме архiтэктараў, гэта будзе паўкола на дзве трэцi акружнасцi сталiцы. Вiкторыя РАМАНАВА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчныя горадабудаўнiкi разглядаюць магчымасць будаўнiцтв ругой кальцавой аўтадарогi. Пра гэта расказаў старшыня Камiтэта архiтэктуры i горадабудаў |
|