21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гуканне вясны, Аўдакея, Яўдоха, Аўдоння, Аўдоцця — вясноўка

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гуканне вясны, Аўдакея, Яўдоха, Аўдоння, Аўдоцця — вясноўка

Калi на Еўдакею курыца з-пад страхi нап’ецца, так на Благавешчанне (7 красавiка) — вол.

Калi гэты дзень туманны, то будзе ўраджай на стручковыя раслiны; калi ж мяцелiца i завiруха, то ў гэтым годзе трэба чакаць вялiкага холаду.

Аўдоцця пагодна — усё лета прыгодна.

Еўдакiя красна i вясна красна (цёплая).

l У адрозненне ад пераважнай большасцi каляндарных святаў, якiя маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфiчных зонах у розны час. Амплiтуда ваганняў была даволi значнай — ад Масленiцы да другога дня Вялiкадня. Такi вялiкi дыяпазон можна патлумачыць дзвюма прычынамi. Па-першае, геаграфiчна-клiматычнымi ўмовамi; па-другое, значным уплывам хрысцiянскага календара i ўвядзеннем Вялiкага посту. Якраз гэтыя фактары "прымусiлi" вяскоўцаў выйсцi за межы посту i сумясцiць абрад "Гуканне вясны" з Масленiцай або прымеркаваць яго да значных святаў хрысцiянскага календара — Саракоў (дакладней, дня ўшанавання Сарака севастыйскiх мучанiкаў) — 22 сакавiка (9 сакавiка) i Дабравешчання (Благавешчання, Звеставання) — 7 красавiка (25 сакавiка). У той год, калi Вялiкдзень святкавалi даволi рана (сакавiк), свята "Гуканне вясны" адзначалi на другi дзень яго святкавання, зноў жа выходзячы за межы посту i саступаючы дарогу найвялiкшаму святу Уваскрэшання Хрыстова.

l Усе сельскагаспадарчыя работы актывiзавалiся пасля Еўдакii.

l Пасаджанае ў гэты дзень калiва ў гаршчочках, па народных уяўленнях, не пацерпiць ад маразоў.

l На Аўдоццю снег, па старажытным павер’i, набывае асаблiвую лекавую моц. Яго збiраюць па пагорках, якiя ўжо сагрэтыя сонейкам, i пасля гэтага даюць хворым для пазбаўлення ад розных немачаў.

l Вельмi ўдалым лiчылася ў гэты дзень сустрэча з ластаўкай. У такiм выпадку неабходна было кiнуць ёй услед жменю зямлi i сказаць: "На табе, ластаўка, на гняздо!". Такiя дзеяннi прынясуць чалавеку дабрабыт i здароўе.

l А яшчэ ў гэты дзень з лесу неслi галiнкi дрэў i падпальвалi iмi ў печы — "каб вясна была цёплай".

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l У адрозненне ад пераважнай большасцi каляндарных святаў, якiя маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфiчн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика