21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачуццё локця

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачуццё локця

На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх навук Тамара ЦЯБУТ

 

( — Жлобiн, Алена, 48 гадоў. Пакутую ад боляў у паяснiчна-крыжавым аддзеле. Камп’ютарная тамаграфiя паказала, што гэта дэфармуючы артроз сакраэлiяльных сучляненняў. Астэапароз у паяснiчным аддзеле. Скажыце, якiмi будуць прагнозы адносна далейшага развiцця артрозу? Як хутка ён можа прагрэсаваць? Што рабiць, каб запаволiць працэс?

— Паколькi ў вас выяўлены змяненнi крыжова-паўздошных сучляненняў, вам неабходна прайсцi далейшае абследаванне, паколькi падобныя змяненнi могуць быць звязаны з запаленчым працэсам, наяўнасцю дадатковага псарыязу i касцявых праяў пры псарыязе. Зыходзячы з таго, што выяўлена, варта працягнуць абследаванне ў рэўматолагаў Гомельскай абласной бальнiцы або па месцы жыхарства. Пры адсутнасцi запаленчых працэсаў будзе адна тактыка лячэння, калi ж гэта запаленне, спатрэбiцца базiсная супрацьзапаленчая тэрапiя. Што датычыцца астэапарозу паяснiчнага аддзела, то тут важна разабрацца, першасны гэта працэс або другасны, якi праходзiць на фоне iншых захворванняў. Гаварыць аб прагрэсаваннi хваробы цi спосабах, якiя дазваляюць спынiць гэты працэс, можна толькi пры атрыманнi дадатковай iнфармацыi.

( — Ушачы. Сястры — 77 гадоў. У яе дэфармаваныя тазасцегнавыя i каленныя суставы правай нагi. Групу не далi, бо пацярпела толькi адна нага. Скажыце, цi можна ёй усё ж такi атрымаць групу iнвалiднасцi?

— Група iнвалiднасцi вызначаецца ступенню паражэння. Калi ёсць выражаны астэаартроз 2-3 стадыi, калi парушаны функцыянальныя здольнасцi — здольнасцi да самаабслугоўвання, то, безумоўна, сястра мае права на атрыманне групы.

( — Нiна Iванаўна, 70 гадоў. Валожынскi раён. Пакутую ад артрозу. Прымала самае рознае лячэнне — мукасатам, дыклаберлам, мазямi... Але нiчога не дапамагае. Прачытала ў часопiсе "Гаспадыня" аб прэпараце стоп-артроз. Раскажыце, цi сапраўды ён такi эфектыўны, як напiсана? Што можна яшчэ паспрабаваць?

— Прэпарат стоп-артроз адносiцца да хваробамадыфiкуючых прэпаратаў з паступовым уздзеяннем, гэта тое, што мы называем хондрапратэктарамi. У яго склад уваходзiць глюкозамiнсульфат. Праводзiўся шэраг даследаванняў, якiя паказалi, што рэчыва можа быць эфектыўным пры лячэннi астэаартрозу. Эфекты можна падзялiць на два перыяды. Першы наступае праз 2-3 тыднi прыёму. Гэта змяншэнне болевага сiндрому. Другi эфект — уплыву на паталагiчны працэс, якi адбываецца ў храстковай тканцы — дасягаецца пасля ўжывання прэпарата на працягу некалькiх гадоў, з невялiкiмi перапынкамi. Можна паспрабаваць гэты прэпарат, а можна i iншыя, якiя адносяцца да гэтай катэгорыi. Плюс нельга забывацца i на немедыкаментозную тэрапiю — кантроль вагi, нагрузкi, фiзiчнай актыўнасцi, перыядычным, пры ўзмацненнi болевага сiндрому, прыёме нестэроiдных супрацьзапаленчых прэпаратаў.

( — Брэсцкая вобласць, Мiкалай. Брату — 47 гадоў. Балiць левае калена i пазваночнiк. Скажыце, якiя абследаваннi трэба прайсцi для пастаноўкi дыягназу? Дзе ў Мiнску цi Мiнскай вобласцi жыхары iншых абласцей могуць абследавацца на платнай аснове? Колькi гэта прыблiзна будзе каштаваць? Цi можна яму будзе прайсцi платны курс лячэння?

— Для пастаноўкi дыягназу неабходна прайсцi клiнiка-лабараторнае i iнструментальнае абследаванне. Першае ўключае абследаванне ва ўрача-рэўматолага цi неўролага. Гаворка iдзе пра вывучэнне паказчыкаў аналiзаў крывi, якiя могуць паказаць на прыкметы запалення. Пры наяўнасцi прыкмет запалення неабходна абследавацца на iнфекцыi, якiя перадаюцца палавым шляхам — хламiдыi, урэаплазмы, мiкаплазмы. З iнструментальных метадаў — рэнтгенаграфiя каленных суставаў, даследаванне крыжова-паўздышных сучляненняў пазваночнiка. Гэта можна прайсцi ў Брэсцкай абласной бальнiцы. У Мiнску цi Мiнскай вобласцi гэта можна зрабiць на платнай аснове ў тых стацыянарах, дзе ёсць рэўматалагiчныя аддзяленнi — у 1-й, 2-й, 6-й, 9-й бальнiцах. Або ў Рэспублiканскiм дыягнастычным цэнтры ў Мiнску, дзе па накiраваннi можна абследавацца i бясплатна. Гаварыць пра цэны досыць складана, паколькi яны адрознiваюцца ў розных установах. Спачатку вам трэба вызначыцца з установай.

( — Шумiлiнскi раён, Валянцiна Максiмаўна. 77 гадоў. Два месяцы балiць тазасцегнавы сустаў — артроз. Калолi дыклафенак, пiла таблеткi — хондразамiн i iншыя. Сустаў балiць. Ноччу яшчэ нiчога, а ранiцай немагчыма паварушыцца...

— Боль можа сведчыць аб наяўнасцi цяжкага паражэння тазасцегнавога сустава, таму для вызначэння тактыкi лячэння неабходна прайсцi рэнтгеналагiчнае даследаванне, якое дазволiць выявiць ступень паражэння. Прэпараты, той жа хондразамiн, павiнны прымацца досыць рэгулярна — на працягу 2-3 месяцаў, з такiм жа перапынкам, паўторнымi курсамi. Калi медыкаментозная тэрапiя не дапамагае, трэба вызначацца з пратэзаваннем сустава.

( — Жодзiна, Ганна Мiкалаеўна. 54 гады. Ноччу цi ранiцай прачынаюся з пачуццём апухласцi суставаў. Не магу, здаецца, нават сцiснуць пальцы нi рук, нi ног. Спачатку трэба iх нейкi час размiнаць. Да ўрача пакуль з гэтай нагоды не звярталася. Наконт пазваночнiка кажуць, што ёсць люмбалгiя. Скажыце, што мне рабiць, якое абследаванне прайсцi, якое лячэнне прымаць?

— Паражэнне суставаў можа быць двух тыпаў — запаленчае i абумоўленае дэгенератыўна-дыстрафiчным працэсам храстковай i касцявой тканак. Абследаванне ўключае клiнiка-лабараторны варыянт — агульны аналiз крывi, мачы, даследаванне на маркёры iнфекцый — с-рэактыўны бялок, рэнтгеналагiчнае абследаванне, пры неабходнасцi — камп’ютарная тамаграфiя. Вы можаце абследавацца ў Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы. Пасля правядзення дыягностыкi будзе вызначана тактыка лячэння.

( — Узда, Нiна Мiкалаеўна. 70 гадоў. Баляць ногi — ад ягадзiцаў i спiны ўнiз да ступняў. Бываюць прыступы вострага болю. Пакутую вось ужо шэсць гадоў. Нацiраю самымi рознымi мазямi — акопнiкам, фiналгонам. Калолi дыклафенак, пiла прэпараты для абязбольвання. Не дапамагае. Ёсць i павышаны цiск, у 1993 годзе быў гiпертанiчны крыз... Як лячыцца далей?

— Гаворка iдзе аб паталагiчным працэсе, якi лакалiзуецца ў тазасцегнавых суставах i суставах пазваночнiка. Лячэнне мы тут дзелiм на медыкаментознае i немедыкаментознае. Неабходна ацанiць фактары рызыкi — лiшняя вага, наяўнасць плоскаступнёвасцi, варыкознага расшырэння венаў... Пры болях недастаткова прымаць толькi дыклафенак у iн’екцыях. Неабходны курс лячэння прэпаратам у таблетках. Плюс прэпарат з групы мiярэлаксантаў, якi здымае мышачны тонус. Паколькi ў вас ёсць павышаны цiск, неабходна памятаць, што ўсе нестэроiдныя супрацьзапаленчыя сродкi знiжаюць эфект гiпертэнзiўных сродкаў. Таму на перыяд прыёму нестэроiдных сродкаў павiнна павышацца доза антыгiпертэнзiўных. З улiкам выбару апошнiх прызначаюцца i супрацьзапаленчыя лекi.

( — Мiнск, Мiкалай Леанiдавiч. 74 гады. Два гады таму ў палiклiнiцы паставiлi дыягназ — коксартроз. Прапiсалi ўколы мукасату. Сказалi, што лячэнне, па вялiкiм рахунку, не дапаможа, а хiрургiчныя ўмяшаннi не заўсёды бываюць удалымi. Таму — трывайце. Цi так гэта? Цi, можа, варта ўсё ж такi рабiць аперацыю?

— Абсалютна няправiльна думаць, што хiрургiчныя ўмяшаннi не заўсёды бываюць паспяховымi. На сёння аперацыi, праведзеныя па паказаннях пацыентам з паталогiяй суставаў, даюць апошнiм паляпшэнне якасцi жыцця, павялiчваюць аб’ём руху. Уколы мукасату павiнны выкарыстоўвацца курсамi — 2-3 разы на працягу года. Але для лячэння астэаартрозу тазасцегнавых суставаў яны менш эфектыўныя, чым для лячэння каленных. Таму калi ўрачы рэкамендуюць хiрургiчнае лячэнне, трэба пагаджацца.

( — Мiкалай Мiкалаевiч, Карэлiцкi раён. 58 гадоў. Баляць рукi — ад кiсцi да локця. Бывае, што такiм жа чынам баляць i ногi — ад калена да ступняў. Быў прыступ радыкулiту, iшэмiчны iнсульт. Да ўрачоў з нагоды боляў не звяртаўся. Што гэта можа быць i як трэба абследавацца?

— Такiя болi могуць быць звязаны як з паталогiяй пазваночнiка, так i з паталогiяй суставаў. З улiкам таго, што быў прыступ радыкулiту, хутчэй за ўсё, размова iдзе пра сувязь з паталогiяй пазваночнiка. Перанесены iшэмiчны iнсульт можа змяняць болевую адчувальнасць i з’яўляцца прычынай больш выяўленага болевага сiндрому. З абследаванняў неабходны рэнтгеналагiчныя даследаваннi, аналiзы крывi — бiяхiмiчныя паказчыкi, кантроль артэрыяльнага цiску. Пасля абследавання можна вызначыцца з тактыкай лячэння.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
( — Жлобiн, Алена, 48 гадоў. Пакутую ад боляў у паяснiчна-крыжавым аддзеле. Камп’ютарная тамаграфiя паказала, што гэта дэфармуючы артроз сакраэлiяльны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика