Махляры палявалі за дарагiмi аўто
Махляры палявалі за дарагiмi аўто
Як нас дураць
На працягу двух гадоў у Мiнску невядомым прайдзiсветам удалося ўчынiць серыю махлярстваў, у вынiку якiх сталiчныя салоны па пракаце аўтамабiляў не далiчылiся больш за дзясятак дарагiх "жалезных коней". Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, рэгiстравалiся падобныя факты ў Мiнску пазалетась i летась. Пасля праведзенага аналiзу iнфармацыi, схем i абставiнаў гэтых злачынстваў праваахоўнiкi прыйшлi да высновы, што размах, з якiм дзейнiчалi зламыснiкi, сведчыць: крымiнальным "бiзнэсам" займаецца арганiзаваная злачынная група. Каб яе выкрыць, з найбольш вопытных супрацоўнiкаў мiлiцыi была створана спецыяльная група, каардынацыя якой ажыццяўлялася крымiнальным вышукам ГУУС. Дарагiя машыны ў пракатных фiрмах зламыснікі атрымлiвалi па падробных дакументах, i пасля дакументальнага афармлення i шчодрай перадаплаты пакiдалi тэрыторыю Беларусi на аўтамабiлях
Ужо ў Расii гэтыя аўто нелегальным чынам прадавалiся, i большасць з iх да гэтага часу так i не знойдзеныя. Затое сталiчным правахоўнiкам удалося ўстанавiць асобы махляроў i затрымаць iх: як высветлiлася, да крадзяжу аўтамабiляў з пракатных салонаў мелi дачыненне трое расiйскiх грамадзян. На рахунку членаў гэтай групы як мiнiмум 15 фактаў падобных махлярстваў. Прычым, не выключана, не толькi ў Мiнску, але i ў iншых гарадах краiны. Што датычыцца пацярпелых аўтаўладальнiкаў, то пакуль пашанцавала толькi двум, машыны якiм у тэхнiчна спраўным стане ўжо вернутыя. У прыватнасцi, у Смаленску ў леташнiм лiстападзе быў знойдзены знiклы "Сiтраен С-5" 2007 года выпуску, а ў Мажайску крыху раней — аўтамабiль "Фольксваген-Каравэла" 2006 года выпуску. Пошук астатнiх аўтамабiляў працягваецца. Як адзначыў Аляксандр Ластоўскi, падчас расследавання гэтай справы сталiчныя следчыя выйшлi на яшчэ адну злачынную групу, у склад якой уваходзяць таксама расiяне, якiя падазраюцца ў некалькiх аналагiчных злачынствах. Ужо выяўленыя асобы двух фiгурантаў апошняй групы, iнфармацыя пра якiх перададзеная расiйскiм праваахоўнiкам для арганiзацыi пошукавых мерапрыемстваў. Ігар ГРЫШЫН.. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух гадоў у Мiнску невядомым прайдзiсветам удалося ўчынiць серыю махлярстваў, у вынiку якiх сталiчныя салоны па пракаце аўтамабiляў не дал |
|