21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супраць крызісу — згуртаванне

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супраць крызісу — згуртаванне

Беларускiя i в’етнамскiя парламентарыi абменьваюцца вопытам у вырашэннi пытанняў фiнансавага сектара

Цяпер у Беларусi з вiзiтам дэлегацыя Камiтэта па фiнансах i бюджэце Нацыянальнага сходу В’етнама. Сустракаючы гасцей, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргей Маскевiч выказаў здавальненне тым, што ў абедзвюх дзяржавах робяцца сур’ёзныя намаганнi для мiнiмiзацыi наступстваў фiнансавага крызiсу. Кiраўнiк дэлегацыi Фунг Куок Хiен, старшыня Камiтэта па фiнансах i бюджэце Нацыянальнага сходу В’етнама, падкрэслiў, як важна ў цяперашняй сiтуацыi ўмацоўваць эканамiчныя адносiны памiж дзвюма краiнамi. Ён нагадаў пра гатоўнасць в’етнамскага боку пастаўляць тавары ў нашу краiну, у прыватнасцi, морапрадукты. У В’етнаме ж высока ацэньваюць навукова-тэхнiчны патэнцыял Беларусi. На думку кiраўнiка дэлегацыi, "гандлёвы баланс памiж нашымi краiнамi пакуль не адпавядае нашаму патэнцыялу, мяркую, у будучынi ён дасягне належнага ўзроўню". Ён дадаў, што двухбаковыя адносiны дзяржаў развiваюцца не толькi ў сферы эканомiкi, але i абароны, бяспекi.

У гутарцы з журналiстамi Фунг Куок Хiен назваў адной з галоўных прычын крызiсу нерацыянальнасць структуры эканомiкi многiх краiн. Паводле яго меркавання, у цяперашнiх умовах варта ўмацоўваць ролю дзяржавы ў кiраваннi эканомiкай. "Вельмi важныя салiдарнасць i згуртаванне краiн, эканомiк, каб разам пераадолець крызiс", — дадаў старшыня Камiтэта па фiнансах i бюджэце Нацыянальнага сходу В’етнама. На сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камiсii па бюджэце, фiнансах i падатковай палiтыцы Аляксандрам Антоненкам кiраўнiк дэлегацыi абазначыў кола пытанняў, якiя ўяўляюць цiкавасць для в’етнамскага боку. У прыватнасцi, якiя меры пераадолення крызiсу прымаюцца ў Беларусi, як вырашаюцца сацыяльныя пытаннi. Госць асаблiва адзначыў той факт, што Беларусь не адмаўляецца ад сацыяльных праграм ва ўмовах крызiсу.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер у Беларусi з вiзiтам дэлегацыя Камiтэта па фiнансах i бюджэце Нацыянальнага сходу В’етнама. Сустракаючы гасцей, старшыня Пастаяннай камiсii Пала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика