Пяты крыж
Пяты крыж
У нядзелю, пасля Божай Лiтургii, якую ў Свята Ефрасiннеўскiм храме прыхода "Усiх тужлiвых Радасць" здзейснiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх Беларусi, быў асвечаны i ўсталяваны пяты крыж на пяцiкупальны канкафедральны сабор у гонар абраза Божай Мацi "Усiх тужлiвых Радасць". Узвядзенне сабора, якi стане адным з самых вялiкiх храмаў у краiне, пачалося ў 1994 годзе. Аднак закладка памятнага каменя i асвячэнне месца пад будаўнiцтва храма i царкоўна-сацыяльнага комплексу адбылося ў пятую гадавiну трагедыi на Чарнобыльскай АЭС — 26 красавiка 1991 года. Праваслаўны сабор на заходнiм уездзе ў сталiцу задумваўся як храм-помнiк у памяць аб ахвярах аварыi. Пасля завяршэння будаўнiцтва гэты сабор стане галоўным праваслаўным храмам сталiцы. Ён зможа ўмясцiць у сабе ўтрая больш вернiкаў, чым дзейны сёння Свята-Духаў кафедральны сабор. Памеры храма — 40 на 40 метраў i амаль 67 метраў у вышыню. Да таго ж ён знаходзiцца на адной з самых высокiх кропак горада, гэта i зараз ужо адзiн з самых высокiх будынкаў Мiнска. Адзiн толькi цэнтральны крыж, якi быў усталяваны падчас апошняга вiзiту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага i ўсея Русi Аляксiя ІI, вышынёй з трохпавярховы дом. А цэнтральная вежа, якую вянчае гэты крыж, роўная Свята-Ефрасiн-неўскай царкве, што знаходзiцца на тэрыторыi прыхода. — Засталiся яшчэ некаторыя дахавыя работы, i можна будзе пачынаць апрацоўчыя, — расказаў журналiстам настаяцель прыхода протаiерэй Iгар Карасцялёў. — Ужо зацверджаны эскiзы алтара. Работы яшчэ вельмi шмат. I мы заклiкаем усiх беларусаў далучыцца да будаўнiцтва галоўнага праваслаўнага храма краiны. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, пасля Божай Лiтургii, якую ў Свята Ефрасiннеўскiм храме прыхода "Усiх тужлiвых Радасць" здзейснiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiла
|
|