21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ганаровыя грамадзяне Мінска змогуць штогод атрымлiваць грашовую ўзнагароду ў памеры 150 базавых велi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ганаровыя грамадзяне Мінска змогуць штогод атрымлiваць грашовую ўзнагароду ў памеры 150 базавых велiчыняў

З 2009 года асобы, якiя ўдастоены звання "Ганаровы грамадзянiн горада Мiнска" i пастаянна пражываюць у сталiцы, маюць права за кошт бюджэту горада на штогадовае атрыманне грашовых сродкаў у памеры 150 базавых велiчыняў. Такое рашэнне прынятае на 14-й сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Раней ганаровым грамадзянам было дадзена права на набыццё за кошт сродкаў бюджэту горада праязнога бiлета на ўсе вiды транспарту, атрыманне грашовых сродкаў на аздараўленне, тэхнiчнае абслугоўванне жылога памяшкання, карыстанне камунальнымi паслугамi i iншыя льготы. Аднак шэрагам паслуг яны амаль не карысталiся. Менавiта таму i было падрыхтавана рашэнне, у якiм iльготы прапанавана замянiць на штогадовую грашовую ўзнагароду. Згодна з прынятым рашэннем сума расходаў гарадскога бюджэту для выплаты грашовай узнагароды ганаровым грамадзянам узрасце да 55,5 млн рублёў.

Таццяна КАРАЛЁВА, "Мiнск—Навiны".

 

З серады зноў чакаецца мокры снег

На працягу тыдня надвор’е ў краiне будзе фармiравацца пад уплывам не вельмi цёплых заходнiх цыклонаў i атмасферных франтоў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Вецер зменiцца на заходнi i паўднёва-заходнi. Пачынаючы з серады да нас зноў завiтае часам снег i мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ў сераду—чацвер уначы ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — 0—5 цяпла. У другой палове тыдня ўначы стане нават халадней. Тэмпература паветра ў пятнiцу—суботу ўначы ад мiнус 5 да плюс 1, удзень — ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў. У нядзелю снег i мокры снег чакаецца толькi месцамi на поўднi краiны. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 7 марозу, удзень 0 — плюс 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

"Цялец" папоўнiў "Знакi задыяка"

Нацыянальны банк Беларусi ўчора ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Цялец" серыi "Знакi задыяка", паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны.

Сярэбраная манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 28,28 грама, медна-нiкелевая выпушчана намiналам 1 рубель. На адваротным боку сярэбранай манеты ў цэнтры размешчана стылiзаваная выява быка, у вачах якога ўстаўкi з сiнтэтычнага крышталю. Памятныя манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж першай складае да 25 тысяч штук, другой — 10 тысяч штук.

Ігар ГРЫШЫН.

 

Возера Чорнае ў Бярозаўскiм раёне стала "анамальнай зонай"

Возера Чорнае ў Бярозаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi стала "анамальнай зонай". Такую выснову можна зрабiць, мяркуючы па аператыўных звестках МНС Беларусi за мiнулыя выхадныя. Як расказаў прэс-сакратар выратавальнага ведамства Вiталь Навiцкi, за трое сутак у возеры ледзь не патанулi пяць чалавек.

Так, 13 сакавiка ў выратавальную службу паступiў званок аб тым, што на возеры недалёка ад вёскi Хрысы патрэбна дапамога траiм чалавекам. Яны не маглi самастойна патрапiць на бераг, бо на возеры быў тонкi лёд. Выратавальнiку ў вадалазным касцюме давялося па лёдзе паўзком выцягваць з возера няўдалых рыбакоў. На наступны дзень выпрабаваць лёд на трываласць вырашыў чарговы смяльчак. Яго таксама давялося выцягваць выратавальнiкам. Але i 15 сакавiка гiсторыя паўтарылася. Пасярод возера ў праталiне нейкi мужчына зноў прасiў аб дапамозе. На гэты раз яму, не чакаючы выратавальнiкаў, дапамаглi мясцовыя рыбакi. З дыягназам агульнае пераахаладжэнне выратаваны быў шпiталiзаваны. Як высветлiлася, ён выйшаў на тонкi лёд, спрабуючы забраць скрыню з рыбалоўнымi прыладамi, пакiнутую рыбаком, якога выратавалi напярэдаднi.

Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.

 

У беларуска-польскiм памежжы расквiтнеў гандаль запрашэннямi польскiх працадаўцаў

Запрашэннi польскiх працадаўцаў сталi хадавым таварам для спрытных "прадпрымальнiкаў" у беларуска-польскiм памежжы.

З 2007 года ў Польшчы дзейнiчае спрошчаная працэдура часовага працаўладкавання грамадзян з сумежных дзяржаў — Расii, Украiны i Беларусi. Аказалася, што атрымаць шматразовую працоўную вiзу стала прасцей, чым гасцявую (бо далёка не кожны мае ў Польшчы блiзкую радню). Да таго ж пры падачы дакументаў на працоўную вiзу польскiя дыпламатычныя прадстаўнiцтвы сталi патрабаваць толькi фармальнае пiсьмо працадаўцы аб выдзяленнi працоўнага месца. А дазвол мясцовых уладаў, як гэта было раней, ужо не патрабуецца.

Узяўшы на ўзбраенне гэты факт, прадпрымальныя грамадзяне наладзiлi новы вiд "бiзнэсу" — i неўзабаве расквiтнеў гандаль запрашэннямi польскiх працадаўцаў. Прычым распаўсюджваць гэтыя жаданыя "пропускi" на тэрыторыю краiны-суседкi сталi непасрэдна каля будынкаў польскага консульства ў Брэсце i Гродне (тавар, такiм чынам, максiмальна прыблiзiлi да патэнцыйнага пакупнiка). Цэны, дарэчы, узвiнцiлi немiласэрна — у сярэднiм да 200 еўра за запрашэнне. I пайшоў-пакацiўся бойкi гандаль, бо ў памежжы ахвотных наведаць суседнюю дзяржаву заўсёды шмат.

Як вынiк, паток "рабацяг", якiя накiравалiся ў Польшчу па купленых запрашэннях, значна ўзрос. Прапарцыянальна павялiчылася i колькасць разглядаў у раённых судах Падляскага ваяводства. На польскай лаве падсудных усё часцей апынаюцца "чаўнакi" новай фармацыi — тыя, хто ўмудрыўся на працягу некалькiх месяцаў перасячы беларуска-польскую мяжу 80—100 (!) разоў, маючы ў пашпарце толькi працоўную вiзу.

Аматарам павадзiць за нос закон варта памятаць, што грамадзянiн Беларусi, маючы запрашэнне для працаўладкавання ў Польшчы, можа прэтэндаваць толькi на працоўную вiзу i, атрымаўшы яе, выкарыстоўваць толькi ў мэтах працаўладкавання за мяжой. Выкарыстоўваючы ж вiзу не па прамым прызначэннi, можна лёгка патрапiць у рукi польскай Фемiды. Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Польшча гэта трактуе як заведама лжывую падачу iнфармацыi службовым асобам краiны, у гэтым выпадку консулам i супрацоўнiкам памежнай службы.

БЕЛТА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2009 года асобы, якiя ўдастоены звання "Ганаровы грамадзянiн горада Мiнска" i пастаянна пражываюць у сталiцы, маюць права за кошт бюджэту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика