21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэзервы краiны папоўняць юанi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэзервы краiны папоўняць юанi

Беларусь атрымае ад Кiтая суму, раўназначную амаль 2,8 мiльярда долараў ЗША

На мiнулым тыднi стала вядома, што Нацыянальны банк нашай краiны i Народны банк Кiтая заключылi пагадненне аб правядзеннi валютнай здзелкi СВОП. У адпаведнасцi з iм Беларусь атрымае 20 мiльярдаў юаняў, а Кiтай — 8 трыльёнаў беларускiх рублёў. Паводле меркавання некаторых экспертаў, па сутнасцi, Кiтай дае нам крэдыт на суму каля 2,8 мiльярда долараў ЗША, прычым сродкi выдзяляюцца на тры гады бясплатна. Цi атрымалi мы ўжо гэтыя грошы? — пра гэта наша газета пацiкавiлася ў галоўным банку краiны.

— Пагадненне падпiсанае, а кiтайская дэлегацыя толькi ў мiнулую пятнiцу вылецела на радзiму, — паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк Упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў. — Таму грошы мы яшчэ не атрымалi, але няма нiякiх сумненняў, што яны паступяць.

— Гэтыя сродкi будуць залiчаныя ў золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусi?

— Натуральна, уся замежная валюта, якая паступае на рахунак Нацыянальнага банка, з’яўляецца золатавалютнымi рэзервамi краiны. У Беларусi юань уваходзiць у склад золатавалютных рэзерваў, таму кiтайская валюта таксама лiчыцца ЗВР, але ў нацыянальным вызначэннi: па методыцы Мiжнароднага валютнага фонду яны не разлiчваюцца, паколькi юань не з’яўляецца свабоднаканверсоўнай валютай.

— Гэта значыць, ЗВР у нацыянальным вызначэннi папоўняцца амаль у два разы?

— Крыху менш, чым у два разы: на пачатак сакавiка золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэннi складалi каля 3,8 мiльярда долараў. Але з паступленнем 20 мiльярдаў юаняў яны папоўняцца iстотна, i мы фактычна выходзiм менавiта на тую нiжнюю мяжу золатавалютных рэзерваў, якую аб’явiлi на гэты год — больш за 6 мiльярдаў долараў.

— А на якiх умовах выдаюцца сродкi: за гэта неабходна нешта плацiць?

— Не, плацiць не трэба, памiж нашымi банкамi iдзе абмен дэпазiтамi. Мы ў iх размяшчаем на рахунку рублi, яны ў нас — юанi. I ўсё гэта — без працэнтаў

— Цяпер, трэба разумець, нашым краiнам прасцей будзе весцi памiж сабой разлiкi?

— Так, акрамя таго, падпiсанае пагадненне дае магчымасць пашыраць знешнегандлёвы абарот двух краiн. Мiж iншым, калi раней наша прадпрыемства для куплi нейкiх тавараў у Кiтаi павiнна было набываць на бiржы СКВ, то зараз разлiкi будуць весцiся ў юанях.

— I Беларусь, i Кiтай даюць адно аднаму беспрацэнтны крэдыт — тэхнiчны крэдыт для ўзаемаразлiкаў, — каментуе заключанае пагадненне эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў. — Гэта вельмi зручная форма: нi Кiтаю, нi нам для аплаты разлiкаў адно з адным не патрэбныя зараз амерыканскiя долары. Iнакш кажучы, Кiтай будзе нам цяпер за калiйныя ўгнаеннi плацiць беларускiмi рублямi, якiя мы пакладзём на рахунак у банку Кiтая, а Беларусь усё, што купляе там (а купляем у гэтай краіны мы дастаткова шмат), будзем плацiць юанямi, якiя атрымаем ад кiтайскiх партнёраў.

— I тым самым будзем эканомiць валюту?

— Будзе эканомiцца валюта трэцiх краiн, а разлiкi будуць праводзiцца ў нацыянальных валютах. На мой погляд, Расii замест дагавораў аб пераходзе на расiйскiя рублi даўно трэба было пайсцi з Беларуссю на такi ж варыянт.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi стала вядома, што Нацыянальны банк нашай краiны i Народны банк Кiтая заключылi пагадненне аб правядзеннi валютнай здзелкi СВОП. У адп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика