Жараб’ёўка з адценнем дэжа вю
Жараб’ёўка з адценнем дэжа вю
"Еўрабачанне-2009" 16 сакавiка ў Маскве адбылася жараб’ёўка парадку выступленняў 42-х канкурсантаў у абодвух паўфiналах i фiнале конкурсу. Беларускаму выканаўцу Пятру Елфiмаву, якi выступае з песняй "Eye that never lie" ў першым паўфiнале, 12 мая, выпаў нумар 4. Дарэчы, два гады таму гэты нумар прынёс Дзмiтрыю Калдуну пуцёўку ў фiнальную частку конкурсу. Украiне, прадстаўнiца якой Святлана Лабада выступае ў другiм паўфiнале, 14 мая, дастаўся 17-ты нумар з 19 удзельнiкаў. Ураджэнец Беларусi Аляксандр Рыбак, прадстаўнiк Нарвегii, выйдзе на сцэну ў гэты ж дзень пад нумарам 6. У фiнале конкурсу парадак выступленняў быў размеркаваны толькi для краiн "вялiкай чацвёркi" — Іспанii, Вялiкабрытанii, Германii i Францыi, i краiны-пераможцы леташняга конкурсу — Расii. Расii выпаў нумар 10 (у 2006 годзе менавiта пад iм выступаў Дзiма Бiлан, якi тады спынiўся ў кроку ад перамогi), Францыi — нумар 3, Германii — 17, Вялiкабрытанii — 23, Iспанii — 25. Першы паўфiнал транслююць i галасуюць у iм Вялiкабрытанiя, Германiя i Iспанiя, другi — Расiя i Францыя. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 сакавiка ў Маскве адбылася жараб’ёўка парадку выступленняў 42-х канкурсантаў у абодвух паўфiналах i фiнале конкурсу. Беларускаму выканаўцу Пятру Ел
|
|