Апошняя РОК-КАРАНАЦЫЯ раздала тытулы
Апошняя РОК-КАРАНАЦЫЯ раздала тытулы
Сёлетняя традыцыйная цырымонiя ўручэння ўзнагарод лепшым рок-выканаўцам Беларусi стала трынаццатай па лiку — i, паводле запэўнiванняў арганiзатараў, увогуле апошняй. Налета прыстаўкi "рок" у назве цырымонii не будзе (як няма яе i блiзка ў музычным стылi многiх лаўрэатаў). Разам з тым, сёлетняя рок-прэмiя ў пэўным сэнсе стала першай — першай выязной. Калi раней узнагароджанне заўжды праходзiла ў сталiцы, у КЗ "Мiнск", то гэтым разам удзельнiкi i гледачы мусiлi дабiрацца да Маладзечна. Затое дзякуючы гэтаму ваяжу музычная частка каранацыi ўзбагацiлася на маладзечанскi сiмфанiчны аркестр — мясцовае музычнае вучылiшча iмя Агiнскага пацвердзiла, што куе кадры на славу. Ды i публiка таксама не падвяла — маладзечанскi Палац культуры быў перапоўнены, прычым бiлеты на канцэрт разышлiся лiтаральна за дзесяць дзён. Што да размеркавання ўзнагарод, то некаторыя з iх былi вiдавочнымi i прадказальнымi, а некаторыя — нечаканымi нават для самiх прызёраў. Напрыклад, атрымаўшы дзве хрустальныя кароны — як лепшы выканаўца года i за лепшы клiп года (на песню "Летуценнiкi"), лiдар гурта "БЕЗ БІЛЕТА" Вiталь Артыст шчыра здзiвiўся: "Калi б я быў у журы, то прысудзiў бы гэту карону "Ляпiсу Трубяцкому" за клiп "Агеньчыкi". Зрэшты, усенародна любiмыя "Ляпiсы" пакрыўджанымi не засталiся — на iх рахунку сёлета ажно тры кароны з васьмi: "Песня года" — за песню "Зорачкi", "Альбом года" — "Манiфест" i галоўная ўзнагарода i самая вялiкая карона — "Гурт года". Iншы расклад быў бы дзiўным, калi ўзгадаць мноства прэстыжных i да таго ж не толькi беларускiх узнагарод, заваяваных гуртом якраз па вынiках 2008-га года. Сяргей Мiхалок, да радасцi прыхiльнiкаў, заклiкаў да знiшчэння рок-манархii i ўсталявання рок-анархii — што, вiдаць, з наступнага года i будзе зроблена. Карону ў намiнацыi "Традыцыi i сучаснасць" таксама прадказальна атрымала этна-трыо "Тройца". "Адкрыццём года" быў названы гурт "Еsрrit", а тытул новай рок-княжны атрымала вакалiстка гурта "Дзецiдзяцей" актрыса Ганна Хiтрык. За вялiкi ўнёсак у развiццё беларускай музыкi арганiзатары адзначылi Андрэя Iванова (гурт "Зарцiпо"). Акрамя таго, быў уручаны шэраг спецыяльных прызоў — напрыклад, першым рок-кралям, гурту "Крама", брэсцкаму калектыву "Сад", гурту "IQ48". Хоць асобна, мне здаецца, варта было б усё ж узнагародзiць заслужаны калектыў Беларусi, маладзечанскi сiмфанiчны аркестр — за адказнасць i высокi прафесiяналiзм, дзякуючы якому былi згладжаны многiя "ляпы" ў арганiзацыi цырымонii. Уся каралеўская рацьПаколькi з 2010 года каралёў у беларускай музыцы ўжо не будзе, прыгадаем, хто ўсё ж паспеў атрымаць галоўныя тытулы за ўвесь час iснавання прэмii. 1994 — гурт "Крама", 1995 — "Rоublе Zоnе", 1996 — "Ляпiс Трубяцкой", 1997 — "N. R. M.", 1998 — "Nеurо Dubеl", 1999 — "KRIWI", 2000 — "N. R. M.", 2001 — праект "Я нарадзiўся тут" (прадзюсар Алесь Суша), 2002 — сыны Уладзiмiра Мулявiна Уладзiмiр i Валерый, 2004/05 — "J:Морс", 2006 — "Rаstа", 2007 — "Nеurо Dubеl", 2008 — "Ляпiс Трубяцкой". "Рок-князёўнамi" паспелi пабываць i таго менш людзей — Кася Камоцкая, Крысцiна Мендзялеева, Веранiка Круглова (двойчы), Дана, Руся, Вольга Самусiк, i вось цяпер Ганна Хiтрык. На тым каранаванне i спынiлася. Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя традыцыйная цырымонiя ўручэння ўзнагарод лепшым рок-выканаўцам Беларусi стала трынаццатай па лiку — i, паводле запэўнiванняў арганiзатараў, у
|
|