Таемныя захавальнiкi кахання
Таемныя захавальнiкi кахання
Вясновы кiнасезон пачаўся, як i меркавалася, рамантычна, захапляльна i... загадкава. Кiнамайстры Расii, Францыi i ЗША ў сваiх новых кiнастужках раскажуць нам гiсторыi сапраўднага кахання, раскрыюць шчырыя пачуццi i кранальныя адносiны, раскажуць пра таямнiчых мсцiўцаў. Усяго толькi месяц занялi здымкi новай расiйскай рамантычнай камедыi Маруса Вайсберга "Каханне ў вялiкiм горадзе". І вось стужка ўжо выйшла ў пракат. Дзеянне фiльма адбываецца ў адным з самых рамантычных мегаполiсаў свету — у Нью-Ёрку. Тры сябры — Арцём (Аляксей Чадаў), Iгар (Уладзiмiр Зяленскi) i Оле (Вiле Хаапасала, сапраўдны рускi фiн) — працуюць на чужыне, а ў вольны ад працы час "адрываюцца", "як дарослыя": ходзяць у саўну, у стрыптыз-бары, круцяць кароткiя раманы, якiя нi да чаго не абавязваюць. Сэкс для iх даўно ператварыўся ў забег на кароткiя дыстанцыi, спакушаныя жанчыны — у трафеi, а трыумфальныя перамогi — галоўная тэма абмеркавання пры кожнай сустрэчы... Але аднойчы выпадак умешваецца ў iх традыцыйна бестурботнае, разгiльдзяйскае жыццё — на чарговай вечарынцы чалавек дзiўнага выгляду (Фiлiп Кiркораў) прамаўляе тост. Як выявiцца пазней, такiм чынам ён "закадзiраваў" iх ад такога вiрлiвага жыцця. Iх выратуе толькi адзiн сродак — каханне! У галоўных ролях таксама занятыя: Вера Брэжнева, Насця Задарожная, Алеся Жалязняк, Алiка Смехава. Вера Брэжнева, Насця Задарожная, Алеся Жалязняк, Алiка Смехава."Першае каханне" — самая шчырая расiйская камедыя веснавога пракату аб чыстым каханнi, цнатлiвых адносiнах i сяброўстве. Рэжысёрам карцiны стаў акцёр i вядомы харэограф Ягор Дружынiн. А салiст групы "Няшчасны выпадак" Аляксей Кортнеў напiсаў кранальную гiсторыю аб юнай танцорцы Танi, якая можа пазбавiцца магчымасцi займацца любiмымi танцамi — Дом культуры збiраюцца перабудаваць пад забаўляльны комплекс. У начным клубе яна выпадкова знаёмiцца з Сашам, сынам новага ўладальнiка Дома культуры. Малады хлопец паступова таксама захапляецца танцамi. Каб бацька Сашы зразумеў, наколькi для iх важныя танцы, музыка i творчасць, яны прыдумляюць i ставяць цэлае танцавальнае шоу... — самая шчырая расiйская камедыя веснавога пракату аб чыстым каханнi, цнатлiвых адносiнах i сяброўстве. Рэжысёрам карцiны стаў акцёр i вядомы харэограф Ягор Дружынiн. А салiст групы "Няшчасны выпадак" Аляксей Кортнеў напiсаў кранальную гiсторыю аб юнай танцорцы Танi, якая можа пазбавiцца магчымасцi займацца любiмымi танцамi — Дом культуры збiраюцца перабудаваць пад забаўляльны комплекс. У начным клубе яна выпадкова знаёмiцца з Сашам, сынам новага ўладальнiка Дома культуры. Малады хлопец паступова таксама захапляецца танцамi. Каб бацька Сашы зразумеў, наколькi для iх важныя танцы, музыка i творчасць, яны прыдумляюць i ставяць цэлае танцавальнае шоу...У ролях: Юлiя Савiчава, Iлзе Лiепа, Дзмiтрый Бурукiн, Аляксандр Крылоў, Сяргей Зарубiн i iншыя. Юлiя Савiчава, Iлзе Лiепа, Дзмiтрый Бурукiн, Аляксандр Крылоў, Сяргей Зарубiн i iншыя.Страшныя ўспамiны не адпускаюць нiколi, а сакрэты рана або позна раскрываюцца, i доказ гэтаму — драма "Сямейная таямнiца" французскага рэжысёра Клода Мiлера па аўтабiяграфiчным бестселеры Пiлiпа Грымбера. ...50-я гады. Замкнёны i летуценны хлопчык Франсуа прыдумляе сабе старэйшага брата — дзёрзкага, адважнага, прыгожага — i малюе ў сваiм уяўленнi мiнулае сваiх бацькоў. Гэтая дзiцячая фантазiя раздражняе бацьку больш, чым поўная абыякавасць сына да гэтак папулярнага спорту. У дзень пятнаццацiгоддзя Франсуа сяброўка сям’i адкрывае хлопчыку ўзрушальную iсцiну, якая дапаможа яму знайсцi сябе. У ролях: Сесiль дэ Франс, Жулi Дэпардзье, Патрык Бруэль. Сесiль дэ Франс, Жулi Дэпардзье, Патрык Бруэль.Прыгоднiцкi фiльм Зака Снайдэра ("300 спартанцаў") "Захавальнiкi" распавядзе аб "паралельнай рэальнасцi". Таямнiчы мсцiвец у масцы Роршах поўны рашучасцi знайсцi забойцу аднаго са сваiх калег i пачынае ўласнае расследаванне. Ён збiрае сваiх былых таварышаў — Захавальнiкаў (так называюць адстаўны легiён змагароў са злачыннасцю, якiя ўжо даўно знялi свае маскi супергерояў i жывуць звычайным жыццём). Паступова яны ўсвядомяць, што гаворка iдзе аб маштабнай змове, якая можа знiшчыць не толькi самiх Захавальнiкаў, але абяцае катастрафiчныя наступствы для ўсяго свету... У ролях: Джэфры Дзiн Морган, Малiн Акерман, Карла Гуджына, Бiлi Крадап, Патрык Уiлсан. Джэфры Дзiн Морган, Малiн Акерман, Карла Гуджына, Бiлi Крадап, Патрык Уiлсан.Вiкторыя Аляксандрава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясновы кiнасезон пачаўся, як i меркавалася, рамантычна, захапляльна i... загадкава. Кiнамайстры Расii, Францыi i ЗША ў сваiх новых кiнастужках раскаж
|
|