Чатыры званы адкапалі на тэрыторыi бальнiцы ў Воранаўскiм раёне
Чатыры званы адкапалі на тэрыторыi бальнiцы ў Воранаўскiм раёне
Чатыры званы рознай велiчынi адкапалi будаўнiкi на тэрыторыi ўчастковай бальнiцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. Пра гэта паведамiлi ў Забалацкiм сельвыканкаме. Званы знайшлi рабочыя, якiя будуюць на тэрыторыi бальнiцы кацельню. Падчас капання траншэi экскаватар зачапiў адзiн са званоў, а пазней побач былi знойдзены астатнiя. Знойдзеныя званы, па ўсiм вiдаць, вiселi калiсьцi на вежы каплiцы, размешчанай непадалёку ад вёскi Варонiчы. Мясцовыя жыхары знялi i схавалi iх у 30-я гады мiнулага стагоддзя, ратуючы ад пераплаўкi. Ужо ў пасляваенныя гады вяскоўцы вусна перадавалi з пакалення ў пакаленне iнфармацыю, што дзесьцi закапаныя званы. Аднак нiхто не ведаў, дзе, i ўсе спробы знайсцi iх заставалiся беспаспяховымi. Забалатчане сцвярджаюць, што званы бронзавыя, прычым самы вялiкi з iх — вагой каля тоны — яшчэ не знойдзены. На званах ёсць памятны надпiс i год — 1817. Знаходка захоўваецца ў Воранаўскiм РАУС. Мясцовы ксёндз ужо звярнуўся да вартавых правапарадку з просьбай аб перадачы званоў касцёлу. Таццяна ВІШНЕЎСКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры званы рознай велiчынi адкапалi будаўнiкi на тэрыторыi ўчастковай бальнiцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. Пра гэта паведамiлi ў Забалацкiм
|
|