21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На гарачай вахце

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гарачай вахце

 

Як мы прывыклi да таго, каб з кранаў у нашых кватэрах заўсёды цякла гарачая i халодная вада, а ад нашых батарэй зiмой пастаянна зыходзiла прыемнае цяпло. А калi няма такога — ну, вядома ж, усе нашы шышкi сыплюцца на камунальнiкаў, i ў першую чаргу на тых, хто забяспечвае нас гарачай вадой i цяплом. А мiж тым, яны ўсё, што залежыць ад iх, робяць для таго, каб мы, звычайныя спажыўцы, так бы мовiць, абывацелi, нават на самы кароткi час не былi пазбаўлены такога ўжо прывычнага для нас камфорту. Падкрэслiм: робяць менавiта ўсё. Падчас падрыхтоўкi гэтага матэрыялу мы пазнаёмiлiся з многiмi прадстаўнiкамi гэтай службы i можам смела так сцвярджаць. Па сутнасцi, яны сваёй асноўнай задачай, асноўным вынiкам сваёй работы называлi менавiта задачу бесперабойнага забеспячэння нашых кватэр гарачай вадой i цяплом. Добра сказаў на гэты конт начальнiк другога раёна цеплавых сетак "Мiнсккамунцепласеткi" (а падзелена прадпрыемства ў Мiнску на 8 сеткавых раёнаў) Валерый Валаткевiч: "Пакрыўдзiць жыхароў, спажыўцоў нашых паслуг, было б проста недаравальна для нас. Паставiць iм свае паслугi ў поўным аб’ёме i патрэбных параметраў — гэта для ўсiх нас святая справа".

А ўвогуле, калi расказваць пра прадпрыемства "Мiнсккамунцепласетка" i яго людзей, то, напэўна, трэба пачынаць з яго цэнтральнай дыспетчарскай, у якой, у прыватнасцi, нас сустрэлi тры сiмпатычныя жанчыны на чале з кiраўнiком гэтай службы Інай Граковiч, або, як яшчэ часам называюць на прадпрыемстве кiраўнiка дыспетчарскай — аператыўным дырэктарам.

А справа ў персаналу цэнтральнай дыспетчарскай службы вельмi адказная: тут, на манiторах сваiх камп’ютараў дыспетчары ўважлiва сочаць за тым, як ажыццяўляецца цеплазабеспячэнне сталiчнага мегаполiса, як даходзяць гарачая вада i цяпло да непасрэднага спажыўца, сочаць за тым, як i ў якiм рэжыме працуюць уласныя крынiцы прадпрыемства па энергазабеспячэннi, прычым адсюль, згодна з весткамi метэаслужбы, пастаянна карэкцiруюцца цеплавыя рэжымы на гэтых крынiцах (зразумела, для таго, каб i ў кватэрах не было холадна, i каб лiшняе палiва не расходавалася), сюды паступае i iнфармацыя аб тых цi iншых недакладнасцях i непаладках у гэтай найскладанейшай сiстэме энергазабеспячэння горада. Па сутнасцi, тут трымаюць руку на "пульсе" ўсiх гэтых крынiц цеплазабеспячэння, усiх раскiданых па горадзе шматлiкiх цепласетак. Пра адказнасць работы аператараў цэнтральнай дыспетчарскай прадпрыемства даволi красамоўна сведчыць такi факт: усе iх дыспетчарскiя сувязi, тэлефонныя перамовы дэталёва фiксуюцца — з тым каб у выпадку чаго гэтыя перамовы можна было аднавiць i паслухаць. Словам, тут мы можам гаварыць аб iснаваннi свайго роду знакамiтай "чорнай скрынкi", якая добра вядомая па iншых вiдах чалавечай дзейнасцi.

Пастаянна на сувязi цэнтральная дыспетчарская i з больш буйнымi гарадскiмi вытворцамi цеплавой энергii, якiя ўваходзяць ужо ў сiстэму "Белэнерга". Большая частка цеплаэнергii, якой распараджаецца "Мiнсккамунцепласетка", паступае ў сiстэму прадпрыемства менавiта ад буйных цэнтралiзаваных крынiц — дакладнае ўзаемадзеянне з вытворцамi гэтай энергii таксама выступае адной з важных гарантый надзейнага забеспячэння гэтай энергiяй канчатковага спажыўца. Пры ўсiм гэтым варта звярнуць увагу: асноўную частку спажыўцоў цеплавой энергii прадпрыемства складаюць жыхары нашага горада, а таксама такiя надзвычай адказныя аб’екты сацыяльнай сферы (iх яшчэ называюць аб’ектамi першай катэгорыi), як бальнiцы, дзiцячыя садкi i г.д.

* * *

Прадпрыемства "Мiнсккамунцепласетка" больш за 30 гадоў ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць. На яго баланс ужо адразу быў пераведзены цэлы комплекс гарадскiх кацельняў (як правiла, ведамасных), якiя забяспечвалi сваiм цяплом i гарачай вадой жыллёва-камунальны сектар горада. Ужо ў першыя ж месяцы работы перад калектывам паўстаў шэраг арганiзацыйна-тэхнiчных задач па паляпшэннi iх эксплуатацыi, iх рэканструкцыi i павелiчэннi магутнасцяў, аўтаматызацыi на iх вытворчых працэсаў, лiквiдацыi неэфектыўных кацельняў, у цэлым па навядзеннi належнага парадку ў забеспячэннi горада цяплом i гарачай вадой, а таксама шэраг iншых задач. Сёння ў склад прадпрыемства ўваходзяць 8 раёнаў цеплавых сетак, вытворчы цэх, аварыйна-рамонтная служба, служба надзейнасцi i тэхнiкi бяспекi, хiмлабараторыя, служба аўтаматычнай сiстэмы кiравання i сувязi, абаненцкая служба i многiя iншыя падраздзяленнi i службы. Як падкрэслiваюць на прадпрыемстве, тут iснуе ўся iнфраструктура, уласцiвая для прадпрыемства энергетычнага профiлю, пры гэтым работнiкi прадпрыемства з гонарам называюць сябе менавiта энергетыкамi. Па стане на 1 студзеня гэтага года прадпрыемства "Мiнсккамунцепласетка" мела на сваiм балансе 2 мiнi-ЦЭЦ сумарнай электрычнай магутнасцю 920 кВт i цеплавой магутнасцю 183 Гкал у гадзiну, 31 кацельню сумарнай магутнасцю 323 Гкал у гадзiну, 610 кiламетраў цеплавых сетак у двухтрубным вылiчэннi. У агульным аб’ёме рэалiзацыi цеплавой энергii 11 працэнтаў складае энергiя ўласнай выпрацоўкi. Прадпрыемства ажыццяўляе эксплуатацыю, тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт кацельняў i цеплавых сетак, а таксама iнжынернага абсталявання i цэнтральных цеплавых пунктаў (ЦЦП). Галоўнай задачай прадпрыемства, як ужо сказана, з’яўляецца задача надзейнага забеспячэння сваiх шматлiкiх спажыўцоў цяплом i гарачай вадой.

— Як вядома, наш горад з’яўляецца горадам еўрапейскага ўзроўню, — сказаў падчас сустрэчы намеснiк дырэктара прадпрыемства Аляксей Слуянаў. — Безумоўна, гэта накладае вельмi высокую адказнасць i на нас, на наша прадпрыемства, якое выконвае адну з найбольш важных задач у забеспячэннi нармальнай жыццядзейнасцi горада i яго людзей, у яго iнфраструктуры. Мы няўхiльна захоўваем тыя сацыяльныя стандарты, якiя вызначаны ў краiне, пры давядзеннi да людзей сваiх паслуг. Калi, напрыклад, вызначана, што ў кватэрах павiнна быць зiмой не нiжэй за 18 градусаў цяпла — значыць, так i павiнна быць, так i ёсць. А калi часам i з’яўляюцца нейкiя збоi, яны тут жа лiквiдуюцца.

— Прадпрыемства строга вытрымлiвае графiкi летнiх адключэнняў гарачай вады для прафiлактычнага агляду i рамонту цеплатрас — на гэта iдзе не больш за два тыднi, а ў многiх выпадках i значна меней.

Тут актыўна ўжываюцца новыя тэхналогii пры пракладваннi трас. Гэта датычыць прымянення гнуткiх труб "iзапрафлекс", нарматыўны тэрмiн службы якiх вызначаны ў 50 гадоў, выкарыстоўваюцца самыя перадавыя дасягненнi навукова-тэхнiчнага прагрэсу па многiх iншых кiрунках.

— Ужо зразумела, — падкрэслiваў таксама Аляксей Слуянаў, — што цеплаэнергетыка — гэта галiна павышанай небяспекi. Адпаведна, яна патрабуе няўхiльнага выканання ўсiх тэхналагiчных правiлаў i прадпiсанняў. Адсюль, вядома, i вельмi высокiя патрабаваннi да персаналу, да кадраў, якiя павiнны вызначацца не толькi высокiм прафесiяналiзмам, але i высокiм пачуццём грамадзянскага абавязку, дысцыплiнаванасцю. Карацей кажучы, у нас п’янiц i разгiльдзяяў сустрэць нельга, iм у нас у прынцыпе не можа быць месца. Ды iх у нас проста не пацярпеў бы сам калектыў.

* * *

Падчас знаёмства з прадпрыемствам "Мiнсккамунцепласетка" мы пабывалi на цеплаэнергетычных аб’ектах у яго другiм i шостым сеткавых раёнах. Начальнiк другога раёна Валерый Валаткевiч паказаў нам кагенерацыйную ўстаноўку ў мiнi-цэц па вулiцы Скарыны, якая вырабляе электрычнасць, а дадаткова i цеплавую энергiю. Гэта ўстаноўка з’явiлася пасля нядаўняй рэканструкцыi кацельнi, а ў вынiку аптымiзацыi яе работы i павышэннi яе эканамiчнасцi (такая работа па рэканструкцыi кацельняў i павышэння эфектыўнасцi iх работы, па замене наяўных катлоў на больш эканамiчныя, па аптымiзацыi ўсiх вытворчых працэсаў i ў цэлым па забеспячэннi больш надзейнай iх службы праводзiцца на прадпрыемстве пастаянна). Падчас рэканструкцыi i зманцiравалi тую ж кагенерацыйную газапоршневую ўстаноўку, якая вырабляе два вiды энергii.

Навошта цеплаэнергетыкам прадпрыемства спатрэбiлася свая электрычнасць? Як патлумачыў намеснiк начальнiка вытворча-тэхнiчнага аддзела Аляксандр Войстрыкаў, у мэтах усё таго ж павышэння надзейнасцi цеплазабеспячэння спажыўцоў. У прыватнасцi, для таго, каб на тое ж цеплазабеспячэнне не паўплывала нiякая аварыя на кабельных сетках.

Аляксандр Войстрыкаў адзначыў: кацельня па вулiцы Скарыны з’яўляецца раённай, абслугоўвае 4 мiкрараёны буйнога гарадскога комплексу "Уручча". Рэканструкцыя гэтай кацельнi дазволiла значна павысiць яе надзейнасць i эфектыўнасць, прывяла да эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў.

Рэканструкцыя i адпаведнае павышэнне энергаэфектыўнасцi закранулi i многiя iншыя кацельнi прадпрыемства; кацельня ў пасёлку Баравая (пад Мiнскам) пераведзена на мясцовыя вiды палiва. Цяпер рыхтуюць да такога ж пераводу на мясцовыя вiды палiва кацельню ў пасёлку Сокал; у планах — рэканструкцыя з адначасовым пераўтварэннем у мiнi-ЦЭЦ некаторых iншых кацельняў.

У шостым сеткавым раёне прадпрыемства нас пазнаёмiлi з работай мадэрнiзаванага цэнтральнага цеплапункта (ЦЦП). У прыватнасцi, тут замянiлi ранейшыя кажухатрубныя цеплаабменнiкi на сучасныя пласцiнiстыя. Як зазначыла начальнiк 6-га раёна Iрына Пацаловiч (дарэчы, яна заслужаны работнiк Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi), пласцiнiстыя цеплаабменнiкi намнога больш энергаэфектыўныя. "Гэта дваццаць першае стагоддзе, а вось кажухатрубныя цеплаабменнiкi — гэта ўжо стагоддзе мiнулае", — падкрэслiвае яна.

Гэта замена цеплаабменнiкаў прадыктавана часам. Сучасныя кампактныя пласцiнiстыя цеплаабменнiкi простыя ў тэхнiчным абслугоўваннi, меней энергаёмiстыя.

Варта тут жа патлумачыць сам механiзм прыгатавання гарачай вады, якая i паступае да нас у кватэры, i што робiцца на тых жа цеплавых пунктах (пра гэта не шкодзiць ведаць, каб часам, напрыклад, для прыгатавання ежы не грэбаваць вадой з-пад "гарачага" крана, як быццам не зусiм прыдатнай для гэтага). Дык вось, гарачая вада, якая паступае на ЦЦП ад кацельнi, iдзе ў тым жа цеплаабменнiку строга па сваiх трубках, аддаючы праз iх сценкi сваё цяпло звычайнай халоднай водаправоднай вадзе, якая цыркулюе ў цеплаабменнiку ў сваiх строга замкнутых поласцях. Карацей кажучы, мы маем у сваiх кватэрах з-пад "гарачага" крана звычайную дабраякасную пiтную ваду, толькi падагрэтую. А гарачая вада з кацельнi, аддаўшы сваё цяпло гэтай водаправоднай вадзе, вяртаецца назад, каб атрымаць новую порцыю цяпла.

У ЦЦП дзейнiчае аўтаматыка, якая, падтрымлiваючы зададзеную тэмпературу вады, што падаграваецца ў цеплаабменнiку, прапускае ў яго пэўную колькасць цепланосьбiта. Тут таксама задзейнiчаны цыркуляцыйныя помпы, якiя не даюць падагрэтай вадзе застойвацца ў сiстэме, значыць, i астываць, i пастаянна ганяюць яе праз той жа цеплаабменнiк (вось таму, дарэчы, у нас заўсёды з кранаў iдзе гарачая вада. Хiба за выключэннем начнога часу, калi цыркуляцыйныя помпы з мэтай эканомii электраэнергii выключаюцца). У сiстэме падачы вады ў нашы кватэры задзейнiчаны i так званыя павышальныя помпы, якiя ствараюць дадатковы цiск у сiстэме пры масавым разборы вады — з тым каб яна патрапiла i на самыя апошнiя паверхi дамоў. Дарэчы, новыя тэхналогii ўжо дазваляюць цеплазабеспячэнцам абыходзiцца i без тых жа ЦЦП — кампактныя, зручныя сучасныя цеплаабменнiкi апошнiм часам нярэдка ставяцца ў падвалах дамоў.

У даведцы, якую далi на прадпрыемстве "Мiнсккамунцепласетка", пералiчаны цэлы шэраг мерапрыемстваў, якiя былi выкананы летась i накiраваны на павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi i найперш на энергазберажэнне.

 

    * * *

 

А на заключэнне гэтага раздзела звернемся да аднаго з "ноў-хаў" прадпрыемства, якое, як па сакрэце паведамiлi тут, распрацаваў ужо знаёмы нам Аляксандр Войстрыкаў. Дык вось, ужо некалькi гадоў на прадпрыемстве дзейнiчаюць так званыя перасовачныя цеплавыя пункты. Для чаго яны? А калi трэба правесцi рамонт нейкага стацыянарнага ЦЦП — грузяць на трэйлер перасовачны пункт, пераключаюць на яго ўсю сiстэму гарачага водазабеспячэння — i калi ласка, паважаныя грамадзяне, рамонт рамонтам, а вы па-ранейшаму можаце карыстацца ўсiмi выгодамi цывiлiзацыi. Вы нават, магчыма, i не заўважыце гэтага рамонту.

Дарэчы, прадпрыемства мае ў наяўнасцi i перасовачную модульную кацельню, якую пры неабходнасцi можа разгарнуць усяго за 4 гадзiны.

Аднак як бы дакладна нi працаваў увесь механiзм вытворчага працэсу, таго ж бесперабойнага цеплазабеспячэння жыхароў горада цяплом i гарачай вадой, але, так сказаць, трымай адпаведную службу, г.зн. аварыйна-рамонтную, у поўнай баявой гатоўнасцi.

— А мы заўсёды ў поўнай баявой гатоўнасцi i знаходзiмся, — сказаў на гэта намеснiк начальнiка гэтай службы Ігар Церашчук.

Ну, вядома ж, мы не маглi абысцi ў нашым аповедзе аб прадпрыемстве "Мiнсккамунцепласетка" гэту службу, якая па першым сiгнале гатова выехаць у "гарачыя" пункты цеплатрас.

— Галоўнае ў нашай дзейнасцi — знайсцi пашкоджанне ў цеплавых сетках. Звычайна сiгналы аб тых цi iншых пашкоджаннях мы атрымлiваем з нашай цэнтральнай дыспетчарскай. Ну, а потым — гэта ўжо справа нашай тэхнiкi ды майстэрства нашых людзей, — гаварыў Iгар Церашчук.

Зрэшты, што датычыць той жа тэхнiкi, якой няблага аснашчана аварыйная служба, то вось якая атрымлiваецца закавыка: мiнская зямля лiтаральна нашпiгавана газавымi i iншымi трубамi, сiлавымi кабелямi, тэлефоннымi i г.д. Як пры гэтым пусцiш экскаватар, каб ён хутчэй адкапаў месца парыву цеплатрасы? Словам, даволi часта даводзiцца выкарыстоўваць аварыйшчыкам стары правераны ручны механiзм — звычайную рыдлёўку. Ёсць такое паняцце ў iх — "шурфоўка". Гэта азначае, што дзейнiчаць даводзiцца, абыходзячы падземныя кабелi ды iншыя прадметы чалавечага прагрэсу, схаваныя ў зямлю, менавiта пры дапамозе рыдлёўкi.

Як расказаў Iгар Церашчук, буйных пашкоджанняў цеплатрас цяпер, па сутнасцi, не бывае, усе пашкоджаннi лiквiдуюцца аператыўна. У гэтым выпадку добра дапамагае высокi прафесiяналiзм людзей. Iгар Церашчук называе прозвiшчы Алега Конева, Уладзiмiра Каптура, Iгара Грынкевiча, Iгара Пiлюцiна i iншых. Дарэчы, сам Iгар Церашчук працуе на прадпрыемстве ўжо шмат гадоў, прычым пераважна ў аварыйна-рамонтнай службе, i добра ведае, чым "дыхае" тая або iншая цеплатраса. Своечасоваму выяўленню тых жа пашкоджанняў добра дапамагаюць штодзённыя абходы цеплатрас (а таксама агляды ЦЦП), якiя выконваюць слесары прадпрыемства (кожны абыходзiць замацаваны за iм участак).

Не застаюцца аварыйшчыкi без працы i тады, калi на трасах нiякiх здарэнняў няма, — выконваюць планавыя работы, i ў першую чаргу па замене старых зношаных цеплатрас. "Праца напружаная, але ж вельмi патрэбная для горада, для нашых людзей", — заключае Iгар Церашчук. А яшчэ дадае: "Вось заканчваецца ацяпляльны сезон, а для ўсiх нас пачынаецца, па сутнасцi, самы гарачы час. Трэба ўжо адразу пачынаць рыхтавацца да наступнага сезона. Работы ў нас заўсёды, можна лiчыць, пад завязку"...

* * *

Гэтыя людзi, якiя забяспечваюць нас гарачай вадой i цяплом, заўсёды на вахце. Найскладанейшы механiзм цеплазабеспячэння нашага вялiкага горада патрабуе, каб яны неслi сваю службу штодзённа i кругласутачна. Гэтыя людзi на вахце нават тады, калi ўсе мы адпачываем i весялiмся. Больш за тое, як падкрэслiваў намеснiк дырэктара Аляксей Слуянаў, у такiя днi працаўнiкi прадпрыемства "Мiнсккамунцепласетка", дакладней, яго адпаведныя дзяжурныя службы, працуюць у асаблiва напружаным рэжыме. Многiя з гэтых людзей будуць несцi сваю адказную службу нават у сваё прафесiйнае свята. Давайце ж адрасуем сёння ўсiм iм самыя добрыя словы ўдзячнасцi за iх пастаянны клопат пра нас. Яны гэтага цалкам заслугоўваюць.

Іван БАРАНОЎСКІ.

Фота Марыі Жылінскай.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы прывыклi да таго, каб з кранаў у нашых кватэрах заўсёды цякла гарачая i халодная вада, а ад нашых батарэй зiмой пастаянна зыходзiла прыемнае цяп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика