Экспедыцыя едзе на захад
Экспедыцыя едзе на захад
Папулярны праект "Экспедыцыя" — тэлевiзiйная вандроўка па Беларусi — пачынае другi сезон. Да вядучага праекта Уладзiмiра Варатынскага далучыўся з лёгкiм характарам i лёгкi на пад’ём салiст гурта "Дразды" Вiталь Карпанаў. У гэтай кампанii тэлегледачы i "праедуць" па маршруце ад Брэстчыны да Магiлёўшчыны, уздоўж межаў Беларусi з Польшчай, Лiтвой i Расiяй — праз тэрыторыю Белавежскай пушчы, Нарачанскага запаведнiка, Браслаўскiх азёраў. Стартуе праграма ў эфiры вечарам 22 сакавiка. Цяперашняя экспедыцыя пачнецца з Воўчына (Камянецкi раён Брэсцкай вобласцi) — месца, дзе ў 1732 годзе нарадзiўся апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў ІI Аўгуст Панятоўскi, i дзе праз два стагоддзi яго астанкi былi перазахаваныя, а яшчэ праз дзесяць гадоў — згубленыя. Пра цёмныя плямы ў гэтай гiсторыi i нагадае вядучы праекта Уладзiмiр Варатынскi. Вiталь Карпанаў, са свайго боку, распавядзе пра цудатворны крыж, якi ўжо некалькi стагоддзяў аберагае мясцовых жыхароў, а паралельна паспрабуе высветлiць, цi вырошчваюць у Воўчыне... кавуны. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярны праект "Экспедыцыя" — тэлевiзiйная вандроўка па Беларусi — пачынае другi сезон. Да вядучага праекта Уладзiмiра Варатынскага далучы
|
|