...
...
Адзiн чалавек загiнуў i два атрымалi цяжкiя траўмы з-за абвалу цаглянай сцяны збожжасклада ў вёсцы Багушэвiчы Бярэзiнскага раёна. Акрамя загiнулага, выратавальнiкi дасталi з-пад завалаў яшчэ двух чалавек. У аднаго з iх пераломы нiжнiх канечнасцяў i пазваночнiка, у другога — пераломы сцягна, галёнкi i чэрапна-мазгавая траўма. Будынак збожжасклада не эксплуатаваўся. Аварыя адбылася з-за парушэння тэхнiкi бяспекi пры разборы будынка. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi 43-гадовую жыхарку Капыльскага раёна па падазрэннi ў забойстве на глебе рэўнасцi свайго 54-гадовага сужыцеля. На яго целе выяўлены 3 нажавыя раненнi ў сэрца, столькi ж — у пахвiну i 2 — у сцягно. Узбуджана крымiнальная справа. Беларускiя памежнiкi выратавалi парушальнiка мяжы, якi тануў. На ўчастку беларуска-польскай мяжы памежны раздзел праходзiць спачатку па Заходнiм Бугу, а ў кiламетры ад яго цячэ яшчэ адна рака. 38-гадовы мужчына пераплыў першую рэчку i ў мокрым адзеннi пайшоў далей. Перабрацца праз Буг у парушальнiка, якi да ўсяго замярзаў. не хапiла сiлы. Каб не патануць, ён зачапiўся за ствол дрэва. Памежнiкi, што iшлi па следзе, у поўнай баявой выкладцы ўвайшлi ў ваду i выратавалi няўдачлiвага парушальнiка, якi пасля затрымання некалькi дзён правёў у рэанiмацыi абласной бальнiцы. Сотнi ювелiрных вырабаў без прабiрных клеймаў Беларусi на агульную суму Br120 млн. канфiскавана ў жыхара Гродна. Яго затрымалi пры парушэннi правiлаў здзелкi з каштоўнымi металамi i камянямi ў ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў. Узбуджана крымiнальная справа. У Аўстралii ўчора ранiцай на заходняе ўзбярэжжа выкiнулася больш за 80 кiтоў. Гiганцкiя млекакормячыя лiтаральна запоўнiлi сваiмi целамi пяцiкiламетровую зону. Жывымi засталiся толькi 25 асобiн. Прыродаахоўнiкi зрабiлi ўсё магчымае для вяртання кiтоў у родную стыхiю, аднак з-за вялiзнай вагi жывёлiн гэта было надта цяжка. Па меркаваннi спецыялiстаў, верагоднай прычынай выкiду кiтоў магла стаць памылка важака, якi страцiў арыенцiроўку. Навукоўцы дагэтуль не могуць разгадаць прычыны гэтай даволi распаўсюджанай з’явы. ПОЎНЫ АБЗАЦ
У перуанскай сталiцы Лiме бяспеку на дарогах будуць забяспечваць прадстаўнiцы прыгожага полу. Згодна з новым праектам, дарожная палiцыя будзе складацца выключна з жанчын. Такое рашэнне кiраўнiцтва мунiцыпальнай палiцыi прыняло пасля вывучэння вынiкаў даследавання, якое паказала, што жанчыны намнога менш за мужчын схiльныя да хабарнiцтва. Усяго будзе заменена 500 чалавек. У дарожнай палiцыi застанецца толькi адзiн мужчына — яе кiраўнiк, генерал Артура Давiла. Як высветлiлася, аўтаiнспектары-мужчыны ахвотна бяруць хабар нават за самыя грубыя парушэннi правiлаў на дарогах, а жанчыны не схiльныя дараваць парушальнiкам i няўхiльна выпiсваюць штрафы. У Нiгерыi па падазрэннi ў захоўваннi наркотыкаў арыштаваны 114-гадовы стары. На задворках яго дома выяўлена 100 мяхоў марыхуаны. Арыштаваны сцвярджае, што не мае нiякага дачынення да знаходкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перуанскай сталiцы Лiме бяспеку на дарогах будуць забяспечваць прадстаўнiцы прыгожага полу. Згодна з новым праектам, дарожная палiцыя будзе складацц
|
|