21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як TUTэйшыя змянялі свет. Касцюшка

26.08.2009 15:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 марта 2009 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 215 гадоў назад, 24 сакавiка 1794 года, у Рэчы Паспалiтай выбухнула вызваленчае

Андрэй Тадэвуш Банавентура КАСЦЮШКА (Tadeusz Kościuszko)

Нарадзiўся 4 лютага 1746 г. у Мерачоўшчыне (Рэч Паспалiтая).

Памёр 15 кастрычнiка 1817 г. у Салюры (Швейцарыя).

антырасiйскае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам, iмя якога сёння шырока ўкаранёнае ў сусветную тапанiмiку. Нонсенс, але беларуса, якi ў 18-м стагоддзi жыў iдэямi 20-га, ды змагаўся за свабоду на двух кантынентах, як пры жыццi, гэтак i пасля смерцi больш шанавалi за мяжой, чым на радзiме.

"Нарадзiўся я лiтвiнам"

Дакладныi дата i месца нараджэння Касцюшкi дасюль выклiкаюць спрэчкi. Паводле адных крынiц, ён нарадзiўся 30 лiстапада 1745 года, iншыя называюць 4 лютага 1746-га. Вядома, што 12 лютага яго хрысцiлi ў Косаўскiм касцёле як Андрэя Тадэвуша Банавентуру Касцюшку. Гiсторыкi прыпушчаюць, што спачатку мацi Фёкла, якая паходзiла беларускага праваслаўна-унiяцкага роду Ратамскiх, магла хрысцiць сына ў праваслаўе цi ўнiяцтва (так з'явiлася iмя Андрэй), а ўжо потым бацька Людвiг, берасцейскi мечнiк, якi выбiраўся ад шляхты ваяводства ў Лiтоўскi Трыбунал, перажагнаў малога ў каталiцтва.
Меркаваных месцаў нараджэння Тадэвуша таксама два. Гэта маёнтак Сяхновiчы (паблiзу Жабiнкi на Берасцейшчыне), якi далёкi продак Касцюшкi атрымаў ад князя Казiмiра IV ў 1458 годзе. Цi маёнтак Мерачоўшчына (Марачоўшчына) каля мястэчка Косава (цяпер у Iвацэвiцкiм раёне), якi Людвiг Касцюшка здолеў адсудзiць ва ўладарных Сапегаў.

Затое адносна паходжання пытанняў не ўзнiкае. "Нарадзiўся я лiтвiнам", — з гонарам напiша Тадэвуш Касцюшка праз шмат гадоў расiйскаму iмператару Аляксандру I.

Гонар — перадусiм

Таленавiтага хлопчыка спачатку аддалi вучыцца ў школу манаскага ордэна пiяраў у мястэчку Любешаў Пiнскага павета, якая забяспечвала адукацыю, вышэйшую за Берасцейскі езуiцкі калегiюм. Потым па пратэкцыi пiсара лiтоўскага Язэпа Сасноўскага — у Варшаўскi кадэцкi корпус. Ужо там падлетак вылучаўся з шэрагу аскетычным характарам i надзвычайным пачуццём справядлiвасцi.

Штодня ён уздымаўся а 4-й ранiцы i сядаў за кнiгi. Калi ж на прыдворным балi кадэта зняважлiва штурхнуў падольскi ваявода, Касцюшка голасна запатрабаваў прабачэння. Сутычку ўбачыў кароль Станiслаў Аўгуст, i ваявода мусiў перапрасiць. З таго дня ён стаў частым госцем у палатах караля, якi запрашаў яго чытаць кнiгi. Менавiта рэкамендацыя Станiслава Аўгуста дазволiла выпускнiку корпуса капiтану Касцюшку працягнуць навучанне ў Парыжы. На дварэ стаяў 1769 год.  Наш зямляк вывучае iнжынерную навуку ў Школе гвардыi ў Версалi i ў вайсковай вучэльнi ў Мэсеры. Апроч гэтага здольны да пэндзля хлопец бярэ ўрокi малявання ў Каралеўскай акадэмii мастацтва.
У 1774 годзе Касцюшка вяртаецца дамоў, але месца ў войску яму не знайшлося. То быў першы, але не апошнi халодны прыём на радзiме слыннага сына. У Сяхновiчах ён вучыць французскай мове дачок таго самага Сасноўскага, якi калiсьцi дапамог яму паступiць у кадэты. Настаўнiк закахаўся ў 19-гадовую Людвiку, аднак магнат адмовiўся аддаваць дачку за небагатага шляхцiча. Тадэвуш з Людвiкай рашаюцца на уцёкi, але пагоня вяртае дзяўчыну. Касцюжку ж пагражае суд.

Як раз у той час да Рэчы дайшлi чуткi, што калонii ў Новым Свеце паўсталi супраць ангельцаў. Расчараваны радзiмай Касцюшка вырашае паспытаць лепшай долi на чужыне. Улетку 1776-га ён скiроўваецца ў Францыю, а адтуль — ў Новы Свет, дзе 4 лiпеня была падпiсаная Дэкларацыя незалежнасцi Злучаных Штатаў Амерыкi. "Хачу змагацца за незалежнасць Амерыкi", — нiбыта скажа ён пры сустрэчы галоўнакамандуючаму армii каланiстаў Джорджу Вашынгтону.  "Усё дзеля выратавання Рэспублiкi"
… Гадзiна язды ад Вялiкага Нью-Ёрка на поўнач штата. Падобная да серпантыну скалiстая дарога, якая адкрывае фантастычны вiд на маляўнiчую Гудзонаву далiну, прывядзе вас да легендарнай Амерыканскай вайсковай акадэмii Ўэст-Пойнт, паступiць у якую часам складаней, чым у Гарвард цi Йель. Менавiта тут, на iншым канцы свету, надзвычай моцна адчуваеш беларускую прысутнасць, бо цытадэль Уэст-Пойнт — справа рук героя вайны за амерыканскую незалежнасць (1776-83) Тадэвуша Касцюшкi. У 1777 годзе шмат у чым дзякуючы непрыступным фартыфiкацыям, узведзеным лiцвiнскiм палкоўнiкам-iнжынерам, армiя Джорджа Вашынгтона разбiла брытанцаў пад Саратогай, заваяўваўшы афiцыйнае прызнанне ЗША.

Касцюшка займаўся фартыфiкацыяй гарадоў i вайсковых лагераў, блiскуча даў рады будаўнiцтву ўмацаванняў для абароны Фiладэльфii — тагачаснай сталiцы Штатаў. Ён стаў галоўным iнжынерам Паўночнай армii, якая адбiвала напады ангельцаў з боку Канады i Нью-Ёрка, потым — Паўднёвай, дзе значную ролю адыгралi распрацаваныя iм пантонныя пераправы. Амерыканцы перамаглi ў вайне, i 13 кастрычнiка 1783 года Кангрэс ЗША надаў нашаму земляку званне брыгаднага генерала. За баявыя заслугi Тадэвуш Касцюшка ў лiку трох iншаземцаў быў узнагароджаны найвышэйшым баявым Ордэнам Цынцыната, на якiм былi выбiтыя словы: "Усё зрабiў дзеля абароны Рэспублiкi". Апроч таго, Касцюшка быў уганараваны амерыканскiм грамадзянствам, пажыццёвай пенсiяй i зямлёй.

Джордж Вашынгтон, якi ў 1789 годзе стане першым прэзiдэнтам Злучаных Штатаў, характарызаваў яго "чалавекам навукi i вышэйшых якасцяў", адзначаючы, што "высока цэнiць яго веды, агульныя паводзiны i настойлiвасць". Аўтар праекта Дэкларацыi незалежнасцi i 3-цi прэзiдэнт ЗША Томас Джэферсан лiчыў Касцюшку сваiм сябрам.  Упершыню пад сцягамi айчыны

  Касцюшка. Партрэт Юлiюша Косака. Фота WikipediaУлетку 1784 года генерал вярнуўся ў родную старонку, але тут яго зноўку чакала расчараванне. Пяць гадоў прамарнаваў ён у Сяхновiчах без справы. Пыхлiвая арыстакратыя Рэчы Паспалiтай зайздросцiла амерыканскаму генералу, ствараючы перад iм самыя розныя перашкоды.

Не шанцавала герою i ў асабiстым жыццi. 44-гадовы, ён нарэшце закахаўся ў 18-гадовую дачку пiнскага харунжага, але перашкодай зноўку стаў бацька, якi не пагадзiўся на шлюб. Забыцца на няшчаснае каханне Тадэвушу дапамагло доўгачаканае прызначэнне ў войска Рэчы Паспалiтай ў чыне генерал-маёра. За выдатныя дзеяннi ў расiйска-польскай вайне 1792 года Касцюшка быў узнагароджаны ордэнам "Virtuti Militari" i падвышаны да генерал-лейтэнанта. Аднак поспех быў непрацяглым. Пратэстуючы супраць здраднiцкай палiтыкi караля Станiслава Аўгуста, якая скончылася ў 1793 годзе Другiм падзелам Рэчы Паспалiтай, Касцюшка звольнiўся з войска i з'ехаў у Еўропу.

26 жнiўня 1792 года пастановай Заканадаўчага сходу Францыi лiцвiн атрымаў годнасць ганаровага грамадзянiна гэтай дзяржавы на знак прызнання ягоных заслуг у барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны, iдэi роўнасцi i свабоды. Не знайшоўшы падтрымку ў рэвалюцыйнай Еўропе, Касцюшка ўсё ж згаджаецца ачолiць вызвольнае паўстанне на радзiме. Але з адной умовай: "Ваяваць толькi за шляхту не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа i толькi для яго гатовы ахвяравацца жыццём".  Паўстанне

24 сакавiка 1794 года антырасiйскае вызвольнае паўстанне пад лозунгам "Вольнасць, цэласць, незалежнасць!" выбухнула ў Польшчы, у красавiку — на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Кракаўскi акт паўстання сцвярджаў: "Мы выбiраем i прызнаём гэтым актам Тадэвуша Касцюшку вышэйшым i адзiным Начальнiкам нашых збройных сiл i кiраўнiком нашага паўстання". Мэтай змагароў было аднаўленне незалежнасцi Рэчы Паспалiтай у межах 1772 года (да Першага падзелу), вяртанне прынятай у 1791 годзе Канстытуцыi (якая, дарэчы, была першай у Еўропе), i працяг распачатых рэформаў. Для ўзняцца баявога духу паўстанцаў была складзеная "Песня паўстанцаў":

Помнiм добра, што рабiлi, Як нас дзёрлi, як нас бiлi. Докуль будзем так маўчацi? Годзе нам сядзець у хаце! Нашто землю нам забралi? Пашто ў путы закавалi? Дочкi, жонкi нам гвалцiлi. Трэ', каб мы iм заплацiлi! Коней нам пазаяжджалi, Што хацелi, то i бралi. Пойдзем жыва да Касьцюшкi, Рубаць будзем маскалюшкi!
Спадзеючыся, што паўстанне перарасце ў рэвалюцыю, 7 траўня 1794 года Касцюшка выдаў Паланецкi ўнiверсал, якiм абвяшчаў асабiстую свабоду сялянаў, хоць i пакiдаў зямлю за магнатамi i шляхтай. Апошнiя ўсяляк перашкаджалi ажыццяўленню ўнiверсалу. Да сялян закон цi не даходзiў, цi яны папросту яму не верылi. Адсутнасць адзiнай мэты i iнтарэсаў ва ўсiх удзельнiкаў, а таксама колькасная i якасная перавага войскаў Расii, Прусii i Аўстрыi прадвызначылi вынiк паўстання. У лiстападзе яно было задушанае. Праз некалькi месяцаў адбыўся Трэцi падзел Рэчы Паспалiтай, якая перастала iснаваць. Беларускiя землi канчаткова трапiлi ў капцюры расiйскага арла.  Развiтанне з радзiмай

Лiдэр паўстання Тадэвуш Касцюшка быў паланёны 10 кастрычнiка 1794 года ў Мацяёвiцкай бiтве пад Варшавай. Паводле загаду iмператрыцы Кацярыны II, яго патаемна перавезлi ў Санкт-Пецярбург, дзе Касцюшка знаходзiўся ў вязнiцы да лiстапада 1796-га. Свабоду генералу даў новы iмператар Павел I. Наўзамен на вызваленне 12 тысяч паўстанцаў Касцюшка прысягнуў на вернасць расiйскаму iмператару, i назаўжды пакiнуў радзiму.  Менш года ён пражыў у Фiладэльфii, дзе Кангрэс выплацiў яму жалаванне ў 22 тысячы долараў. Але, пабачыўшы негрыцянскае рабства, змагар расчараваўся ў амерыканскiх iдэалах i вярнуўся ў Еўропу. Свайму сябру Томасу Джэферсану ён пакiнуў запавет выкарыстаць усю сваю маёмасць i сродкi "на выкуп мурынаў, якiя належаць яму самому або iншым, на дараванне iм волi ад майго iмя, на навучанне iх рамёствам або iншым навукам, на выхаванне ў iх маральных якасцяў, якiя дапамогуць iм стаць добрымi суседзямi, добрымi бацькамi i маткамi, мужамi i жонкамi, на выхаванне ў iх сумленнага стаўлення да грамадзянскiх абавязкаў i перадусiм да абароны сваёй свабоды, сваёй краiны i добрага грамадскага парадку, на iх узгадаванне ва ўсiм тым, што можа зрабiць iх шчаслiвымi i карыснымi".

Напалеон Банапарт прапаноўваў Касцюшку ўзняць паўстанне ў Польшчы i ўзначалiць герцагства Варшаўскае, аднак вольналюбівы лiцвiн бачыў у французскiм iмператары тырана i адмовiўся ад супрацоўнiцтва. Адышоўшы ад актыўнай палiтыкi i вайсковай справы, Касцюшка па-ранейшаму пераймаўся лёсам бацькаўшчыны, разарванай памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Двойчы ён звяртаўся да iмператара Аляксандра I з надзеяй на адраджэнне Рэчы Паспалiтай… Апошнiя гады жыцця Тадэвуш Касцюшка прабавiў у швейцарскiм горадзе Салюр, адкуль 15 кастрычнiка 1817 года выправiўся ў лепшы свет. У чэрвенi 1818 года парэшткi генерала былi ўрачыста перапахаваныя на Вавелi ў Кракаве. Паўсюль апроч Беларусi 
— Ведаў бы ты, як гэтае прозвiшча ў нас "каверкаюць", — распавядае мне мой амерыканскi знаёмы Помнiк Касцюшку ў Чыкагашкольны настаўнiк Марк, пакуль мы праносiмся па адным з велiзарных нью-ёркскiх мастоў, названым у гонар нашага земляка, — i "Коскiуско", i "Коскуско"…".  Так, янкi, сапраўды, цяжка вымавiць гэтую мудрагелістую славянскую камбiнацыю — "Тадэвуш Касцюшка". Аднак помнiкi легендарнаму генералу ёсць у дзесятку амерыканскiх гарадоў. У ягоны гонар названыя вулiцы амаль у кожным польскiм горадзе. А таксама ў Белградзе, Санкт-Пецярбурзе, Будапеште, Вiльнi, Рыа-дэ-Жанэйра… Найвышэйшая гара Аўстралii носiць iмя Касцюшкi.  Ды ўсё гэта не пра нас. У беларускiх вайсковых часцях па-ранейшаму вiсяць партрэты з цытатамi душыцеля паўстання 1794 года генерала Суворава, у ягоны гонар будуюцца храмы. А помнiка Касцюшку па-ранейшаму няма. Дакладней - ёсць, але толькi на тэрыторыi амерыканскай амбасады ў Мiнску. Балазе ў 2002 годзе Брэсцкi аблвыканкам пастанавiў аднавiць разбураную падчас Другой Сусветнай вайны сядзiбу Касцюшкаў у Мерачоўшчыне. Аднак сярод першых ахвярадаўцаў на ўзнаўленне сядзiбы Касцюшкаў былi… амбасада ЗША i ЮНЕСКА.

"Наша цяперашняя ўлада — абсалютна дэнацыяналiзаваная. Гэтыя людзi прыйшлi з былога камунiстычна-камсамольскага дыскурсу, а таму нашы нацыянальныя светачы — для iх чужыя героi, якiя не датычацца краiны, якую яны будуюць", — кажа мне фiлосаф Валянцiн Акудовiч. Няўжо Касцюшка, якім ганарыцца Польша і ЗША, Францыя і Літва, не заслугоўвае годнага помніка ў Беларусі? Ці адкажуць улады на гэта пытанне?

У праекце "Як TUTэйшыя змянялi свет" таксама чытайце:

- Цуда-доктар з Беластоку.
- Беларуска — алiмпiйская легенда ЗША.
- Зямляк Лукашэнкi — прэзiдэнт на Гаваях.
- Брадвейскi кампазiтар са станцыi Параф"янава.
- Гродзенец, якi заваяваў шведскага караля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 марта 2009 Общество Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 215 гадоў назад, 24 сакавiка 1794 года, у Рэчы Паспалiтай выбухнула вызваленчае Андрэй Тадэвуш Банавентура КАСЦЮШКА (Tadeusz Kościuszko)Нарадзiўся 4 лютага 1746 г. у Мерачоўшчыне (Рэч Паспалiтая).Памёр 15 кастрычнiка 1817 г. у Салюры (Швейцарыя). антырасiйскае паўстанне на чале з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика