21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шанц для злодзея

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шанц для злодзея

Цi павiнен ён быць? Па адказ на гэтае пытанне я накiравалася ў адзiную ў Беларусi лячэбна-выхаваўчую ўстанову для праблемных хлопчыкаў

Паўгода таму ў "Крывiцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча № 3 закрытага тыпу" завезлi 25 няпоўнагадовых навасёлаў з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi i з сардэчнымi захворваннямi з усiх абласцей Беларусi. На працягу папраўчага тэрмiну (а па рашэннi суда яны павiнны тут знаходзiцца не больш за 2 гады) тут ствараюцца ўсе ўмовы, каб хлопцы не толькi ўсвядомiлi сваю памылку, засвоiлi школьную праграму, але i прайшлi курс лячэння.

 

У яго ўкралi дзяцiнства, а ён — алюмiнiй...

Паўгода таму ў "Крывiцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча № 3 закрытага тыпу" завезлi 25 няпоўнагадовых навасёлаў з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi i з сардэчнымi захворваннямi з усiх абласцей Беларусi. На працягу папраўчага тэрмiну (а па рашэннi суда яны павiнны тут знаходзiцца не больш за 2 гады) тут ствараюцца ўсе ўмовы, каб хлопцы не толькi ўсвядомiлi сваю памылку, засвоiлi школьную праграму, але i прайшлi курс лячэння.

 

У яго ўкралi дзяцiнства, а ён — алюмiнiй...

 

Паўгода таму ў "Крывiцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча № 3 закрытага тыпу" завезлi 25 няпоўнагадовых навасёлаў з псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi i з сардэчнымi захворваннямi з усiх абласцей Беларусi. На працягу папраўчага тэрмiну (а па рашэннi суда яны павiнны тут знаходзiцца не больш за 2 гады) тут ствараюцца ўсе ўмовы, каб хлопцы не толькi ўсвядомiлi сваю памылку, засвоiлi школьную праграму, але i прайшлi курс лячэння.

 

У яго ўкралi дзяцiнства, а ён — алюмiнiй...

Арцёма прывезлi ў гарадскi пасёлак Крывiчы з Мiёршчыны. Яму 17. Знешне — дзiця горкае, а вочы па-даросламу сур’ёзныя.

— А ўсё з-за яе, — некалькi разоў падчас размовы паўтарыў хлопец. — І красцi з-за яе пайшоў, i сюды б не трапiў, каб не яна. Заўсёды хацела ад мяне пазбавiцца. I мiлiцыянерам сказала: "Забiрайце хутчэй, мне такi сын не патрэбны".

Мацi нiколi не цiкавiлася, чым жыве Арцём. Кампанiя, п’янкi-гулянкi. Запоi маглi доўжыцца тыднямi. Хлопцу даводзiлася клапацiцца не толькi пра сябе, але i пра малодшых сясцёр.

— Вось аднойчы я ў чарговы раз не вытрымаў. Кажу: "Мама, ну колькi можна пiць". А яна ў гарачцы ўзняла лямант: "Сам за сабой глядзi, малако на вуснах яшчэ не абсохла, а ён старэйшых навучае".

Пасля гэтых слоў я ў разгубленасцi выйшаў з дому i пакрочыў куды вочы глядзелi. Па дарозе сустрэў знаёмага. Ён i прапанаваў мне залезцi ў мясцовую краму. Там некалi прыбiральшчыцай працавала яго мацi. Яе звольнiлi, а ключы засталiся. Я, не доўга думаючы, згадзiўся.

Грошы, скрадзеныя з касы, закапалi пад яблыняй. На наступны дзень у школу прыехала мiлiцыя. Услед за сябрам сваю вiну прызнаў i я.

Кажуць, што на сваiх памылках вучацца, але гэта, напэўна, не пра героя майго артыкула. Нi папярэджаннi, нi перажыты страх не спынiлi яго перад чарговымi супрацьзаконнымi ўчынкамi. Двойчы знаёмы "камерсант" клiкаў красцi алюмiнiй у аднавяскоўцаў. Двойчы i атрымлiваў згоду.

— Чаму ты краў? — пытаюся.

— Не ведаю, — пацiскае плячыма. — Напэўна, за кампанiю.

Зараз Арцём лiчыць днi да свайго 18-годдзя. Толькi тады яго адпусцяць дадому.

— Страшна вяртацца, але трэба выратоўваць сясцёр. Як яны там жывуць? — уздыхае хлопец.

Вылечыць жанчыну, якая п’е, забываючыся на дзяцей, амаль немагчыма. А Арцёму вырашылi даць шанц вырвацца з путаў лёсу-злодзея — накiравалi ў ДСПТВ № 3.

Паводле слоў дырэктара ЛВУ "Крывiцкае ДСПТВ № 3 закрытага тыпу" Аляксея Сарокiна, усе хлопцы, якiя зараз тут знаходзяцца, з праблемных сем’яў.

— Гэта, як правiла, дзецi адзiнокiх мацi, якiя злоўжываюць спiртным. Сярод выхаванцаў ёсць трое сацыяльных сiрот: мацi пазбаўленая бацькоўскiх правоў, а бацька сядзiць за кратамi.

Хлеб за 700 тысяч

Але не ўсе дзецi, як Арцём, расказваюць пра сваiх бацькоў жорсткую праўду.

11-гадовы Улад з Салiгорска, напрыклад, сцвярджае, што ў яго самыя лепшыя мацi i тата. I пры гэтым як у страшным сне ўзгадвае той тыдзень, якi ён прасядзеў за кратамi ў прыёмнiку-размеркавальнiку, пакуль яго не адправiлi на перавыхаванне ў спецыяльную ўстанову.

— Красцi пачаў у 10 гадоў. Я быў самым малодшым у кампанii. Старэйшыя кiравалi мной, як марыянеткай. Я, каб не страцiць аўтарытэт, паслухмяна выконваў загады: выцягваў мабiльнiкi з кiшэняў у сваiх аднагодкаў. Іх за 80 тысяч прадавалi таксiстам, а на ўтаргаваныя грошы куплялi салодкае.

Iсцi на повадзе хутка надакучыла. Улад вырашыў дзейнiчаць самастойна.

— Калi вяртаўся са школы, спытаў у хлопца, якога сустрэў на вулiцы, цi ёсць у яго дома прыстаўка. Прапанаваў пагуляць разам.

Зараз Улад прызнаўся, што ён такiм чынам вырашыў прабрацца ў чужы дом i што-небудзь скрасцi.

Апошнi раз украў у мясцовага пенсiянера грошы з пластыкавай карткi.

— Я гэтаму дзеду час ад часу дапамагаў пасля школы. Аднойчы ён мяне папрасiў купiць хлеба. А замест грошай даў картку.

Толькi пасля даверлiвы дзядуля прыкмецiў, што хлеб яму абышоўся ў 700 тысяч рублёў, якiя Улад пры дапамозе сябра зняў з карткi.

Хлопчык сцвярджае, што зразумеў сваю памылку i хоча дадому.

— Але большасць з выхаванцаў вяртацца дадому не гараць жаданнем, — гаворыць начальнiк аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага раёна Аляксей БАЛЮК. — Бо тут для iх створаны ўсе ўмовы. Пяцiразовае харчаванне, сучаснае абсталяванне для заняткаў спортам, камп’ютары. Там, дома, яны такога не бачылi i, хутчэй за ўсё, не ўбачаць.

Бясплатны рэпетытар

Ды i вучоба тут праходзiць, паводле слоў дырэктара, ледзь не па iндывiдуальнай праграме. У класах у сярэднiм па 4-5 вучняў. У 7 класе зараз наогул 1 хлопчык грызе гранiт навукi. Чым не рэпетытарства? Толькi бясплатнае.

Акрамя агульнай сярэдняй адукацыi, старэйшыя хлопцы тут могуць атрымаць i спецыяльнасць агароднiка, садавода, аўтаслесара.

— Плануем адкрыць набор i на такую спецыяльнасць, як майстар па вырабе рэчаў з гліны, — гаворыць Аляксей Сарокiн. — Такiм чынам, па заканчэннi "тэрмiну" маладому чалавеку будзе значна прасцей знайсцi сабе прымяненне, пазбегнуць лёгкай, але цёмнай дарогi.

Галоўная ж задача ўсяго педагагiчнага калектыву — навучыць хлопцаў самастойна прымаць рашэннi, аналiзаваць магчымыя ўчынкi перад тым, як зрабiць чарговы крок.

— Нашы вучнi не зусiм звычайныя, таму да iх патрэбны i нестандартны падыход, — гаворыць Аляксей Сарокiн. — Выкладаю прадмет "Чалавек. Грамадства. Дзяржава". Нядаўна праходзiлi па праграме тэму "сумленне". Пытаюся ў 16-гадовага хлопчыка: "Ты стаiш у чарзе, перад табой чалавек пакiнуў выпадкова кашалёк. Твае дзеяннi? Аклiкнеш яго?" Той, нядоўга думаючы, выпалiў: "Няхай не забывае". — "А магчыма, там апошнiя грошы, яму няма за што жыць", — працягваю я наступленне. Задумаўся. Значыць, мы на правiльным шляху. Памяняць светапогляд за адзiн дзень немагчыма, але калi задацца такой мэтай, то за больш працяглы час — рэальна.

Турма — гэта так званае кляймо. На дзяцей i падлеткаў, сцвярджаюць псiхолагi, яго нi ў якiм разе нельга ставiць. Ёсць такое паняцце як сацыяльнае чаканне: чалавек паводзiць сябе менавiта так, як ад яго чакаюць навакольныя. Калi яму ўвесь час паўтараць, што ён парася — чакайце, хутка зарохкае. Калi яго пасадзiць за краты i ставiцца як да злодзея, то хто гарантуе, што ён не пранясе гэта званне праз усё жыццё... Дык што правiльна: змясцiць няпоўнагадовага злодзея ў турму на 4-5 гадоў цi ўсё ж такi даць яму шанц выправiцца?

Надзея ДРЫЛА.

 

Мядзельскi раён.    

"Чаму дзецi крадуць? — з такiм пытаннем я звярнулася да некалькiх знаёмых псiхолагаў. І вось якi калектыўны адказ атрымала.

1 прычына: клептаманiя — псiхiчнае захворванне, не паддаецца карэкцыi, але людзей з такiм захворваннем вельмi мала;

клептаманiя — псiхiчнае захворванне, не паддаецца карэкцыi, але людзей з такiм захворваннем вельмi мала;

2 прычына: недахоп грошай на элементарныя, жыццёва неабходныя рэчы, у тым лiку ежу;

недахоп грошай на элементарныя, жыццёва неабходныя рэчы, у тым лiку ежу;

3 прычына: прыцягненне ўвагi да сябе, крык душы, на якi бацькi не звяртаюць увагi;

прыцягненне ўвагi да сябе, крык душы, на якi бацькi не звяртаюць увагi;

4 прычына: усвядомлены цi неўсвядомлены пратэст супраць нейкiх з’яў у сям’i, школе;

усвядомлены цi неўсвядомлены пратэст супраць нейкiх з’яў у сям’i, школе;

5 прычына: павышэнне асабiстай самаацэнкi ў вачах сяброў.

павышэнне асабiстай самаацэнкi ў вачах сяброў.

Шкодная звычка — красцi — можа праяўляцца як у дзяцей з добранадзейных сем’яў, так i з сем’яў групы рызыкi. Прычым хлопчыкаў сярод такiх дзяцей больш, чым дзяўчынак. Дзецi з нядобранадзейных сем’яў крадуць, як правiла, для таго, каб пракармiць сябе, малодшых братоў i сёстраў, па прымусе дарослых, баючыся пакарання. Дзецi, якiя жывуць у сацыяльна спрыяльных сем’ях, крадуць, бо жадаюць прадэманстраваць аднагодкам сваю "даросласць", значнасць.

Калi ў дзiцяцi не ўсё гладка дома (напрыклад, бацькi занятыя, iм нецiкавыя яго праблемы цi бацькi злоўжываюць спiртным), то дзiця будзе шукаць суцяшэння па-за сям’ёй. Каб заваяваць папулярнасць i аўтарытэт у вачах таварышаў, такое дзiця пойдзе на многае. А тут ужо ўсё залежыць ад таго, у якую кампанiю трапiць. Бо часта першыя крадзяжы здзяйсняюцца менавіта "за кампанiю". Таму, як бачым, усё пачынаецца з сям’i. Бацькi, якiмi б яны нi былi, павiнны несцi адказнасць за тых, каму падарылi жыццё. Памятайце народную мудрасць: "Добрым справам трэба вучыцца тры гады, а дурным — адной гадзiны дастаткова".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi павiнен ён быць? Па адказ на гэтае пытанне я накiравалася ў адзiную ў Беларусi лячэбна-выхаваўчую ўстанову для праблемных хлопчыкаў Паўгода таму ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика