21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!

Гэтыя словы ў новым Гомельскiм перынатальным цэнтры яшчэ не раз пачуюць жанчыны, якiя тут будуць нараджаць дзетак. А пакуль вiншаванне прызначана самой установе, што адкрылася на базе гарадской клiнiчнай бальнiцы № 2, вядомай усiм жыхарам абласнога цэнтра як "Чыгуначная".

Новая ўстанова аховы здароўя, разлiчаная на 150 ложка-месцаў, аснашчана самым сучасным абсталяваннем, якое дазволiць праводзiць своечасовую дыягностыку i аказваць неабходную высокатэхналагiчную медыцынскую дапамогу цяжарным i парадзiхам. Начальнiк абласнога ўпраўлення аховы здароўя Мiкалай Васiлькоў адзначае, што вельмi складана было перапрафiляваць бальнiцу цалкам, тым не менш гэта быў правiльны шлях.

— Цалкам мадэрнiзаваныя сiстэмы вентыляцыi, кандыцыянавання, электразабеспячэння, — расказвае галоўны ўрач бальнiцы Леанiд Кузняцоў. — Самае сучаснае абсталяванне: столевыя i прысценачныя кансолi для падачы i разводкi медыцынскiх газаў, новыя аперацыйныя сталы, апараты для штучнай вентыляцыi лёгкiх, дзiцячыя ложкi з падагрэвам, iнкубатары для нованароджаных, аналiзатар газаў крывi, якога не было ў гарадскiм радзiльным доме. Акрамя таго, адкрыта зусiм новае абсервацыйнае прыёмнае аддзяленне, яно двухпавярховае, аўтаномнае, з французскiм лiфтам. Хоць большасць начыння гэтага цэнтра — беларускай вытворчасцi. Напрыклад, зручная спецыяльная мэбля з Маладзечна. Увогуле ж сучаснае медыцынскае абсталяванне для гэтага цэнтра каштавала 800 мiльёнаў рублёў.

Усяго ж з абласнога бюджэту на капiтальны рамонт i перааснашчэнне выдаткавана больш за 6 мiльярдаў рублёў. Частка спецыялiстаў з гарадскога радзiльнага дома, якi даўно не адпавядае сучасным патрабаванням медыцыны, перабралася ў новы будынак, але ў большасцi з iх наперадзе — вялiкi пераезд, якi павiнен закончыцца праз паўтара месяца. Пасля чаго ў гэтых сценах пачуюць гучныя галасы немаўлятак. Прынамсi, будаўнiцтва яшчэ аднаго аналагiчнага цэнтра будзе завершана сёлета на базе Гомельскай гарадской клiнiчнай цэнтральнай бальнiцы.

Трэба адзначыць, што ў апошнiя гады на Гомельшчыне адзначаецца станоўчая дынамiка росту нараджальнасцi. Так, летась у рэгiёне нарадзiлася каля 17 тысяч дзетак — амаль на тысячу больш, чым у 2007 годзе. Гэта тэндэнцыя назiраецца i сёлета. Па словах спецыялiстаў, улiчваючы такi тэмп нараджальнасцi, якi хутчэй за ўсё захаваецца, ёсць неабходнасць адкрыцця на Гомельшчыне новых радзiльных дамоў. Тым больш што зараз колькасць нармальна працякаючых родаў складае толькi 20 % ад агульнай колькасцi. А такiя цэнтры дазволяць аказваць парадзiхам неабходную медыцынскую дапамогу.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя словы ў новым Гомельскiм перынатальным цэнтры яшчэ не раз пачуюць жанчыны, якiя тут будуць нараджаць дзетак. А пакуль вiншаванне прызначана само
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика