21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як Латвія перажывае крызіс

26.08.2009 15:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 марта 2009 В мире
Ларыса ШАПАВАЛАВА, Svabodaby.net

На Рыжскім узмор’і задуў веснавы брыз. Сакавіцкае сонейка свеціць больш прыветліва і ласкава і змрочныя падзеі пачатку года, калі нервовае напружанне ад рэзкага і імклівага эканамічнага спаду пасля некалькіх апошніх гадоў росквіту вылілася на вуліцы Рыгі, падаюцца нечым амаль нерэальным.

Масавыя хваляванні сталі тады рэакцыяй на план ураду па стабілізацыі эканомікі, які прадугледжваў скарачэнне выдаткаў усіх дзяржаўных устаноў на 15%, замарожванне зарплат бюджэтнікам, а таксама павышэнне падаткаў.

Рэакцыя на народную незадаволенасць урадам была досыць прадказальная для еўрапейскай краіны: у гэтым месяцы Сейм Латвіі зацвердзіў новы кабінет міністраў, сфарміраваны новым прэм’ерам Валдзісам Дамброўскісам. Дэкларуючы свае мэты, новы ўрад указаў на важнасць аднаўлення даверу грамадства да ўлады і прыняцця ўсіх неабходных мер па аздараўленню эканомікі.

АСЯТРА ПРЫЙДЗЕЦЦА ЎРЭЗАЦЬ…

Распрацоўваючы праграму антыкрызісных мер, Дамброўскіс працягвае палітыку скарачэння дзяржаўных выдаткаў. Ён падкрэсліў, што скарачэнне закране амаль усе галіны. На сённяшні дзень дасягнута дамоўленасць, што зніжэнне будзе дыферэнцыравана, асабліва ў сферы здароўя і адукацыі.

Тэма зніжэння заробкаў, балючая сама па сабе, у латвійскім грамадстве ўзмацняецца тым, што людзі прывыклі да стабільнага росту заработнай платы ў апошні час. У 2008 г. кампанія па адбору персанала Fontes grupa і Латвійская канфедэрацыя працадаўцаў правялі даследванне, згодна з якім заробкі ў краіне ў 2008 г. раслі вельмі імкліва, нягледзячы на рэзкае падзенне тэмпаў эканамічнага развіцця ў параўнанні з 2007 г. Заробкі раслі ў тых, хто атрымліваў “мінімалку”, прычым, афіцыйную. У тым жа 2008 г. афіцыйная аплата працы ў прыватным сектары Латвіі была ніжэйшая за аплату ў дзяржаўным, а сярэдні месячны заробак складаў 480 латаў (685 еўра), што было на 20,7% болей за 2007 г. Дарэчы, у тым жа даследванні кампаніі Fontes grupa прагназаваўся рост заработнай платы ў 2009 г. на 11%. Аднак сусветны эканамічны крызіс унёс свае карэктывы ў гэты прагноз.

Сёння ў краіне назіраецца зніжэнне заробкаў у сярэднім на 20%. Супрацоўніца рыжскага гатэлю Лайма пацвердзіла, што паўсюднае скарачэнне заробкаў - ужо рэальнасць. “У нашым гатэлі звольнілі некалькі чалавек, - кажа яна, - а заробкі знізіліся прыкладна на 20%, але кіраўніцтва абяцае, што гэта часовая мера. Маўляў, патрэбна некалькі месяцаў для нармалізацыі сітуацыі. У цэлым жа, я б не сказала, што ўсё так дрэнна.”

БЯЗДОМНЫ, БЯСПАШПАРТНЫ І БЕСПРАЦОЎНЫ

З тым, што часовае зніжэнне заробку на 20% - гэта не самае дрэннае, мяркую, цалкам пагодзяцца прынамсі 107 тыс. жыхароў Латвіі - менавіта столькі ў краіне было зарэгістравана беспрацоўных напачатку сакавіка. Па дадзеных Дзяржаўнага агенцтва занятасці, узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці вырас у гэтым годзе на 9,7%. Дырэктар агенцтва Байба Пашэвіца заявіла, што ў 2009 г. магчымасці агенцтва абслугоўваць беспрацоўных абмежаваныя фінансава. І падкрэсліла таксама, што сродкі разлічваліся, зыходзячы з прагнозу ўзроўню беспрацоўя ў 12% (такая лічба з улікам незарэгістраваных беспрацоўных неафіцыйна агучваецца ўжо цяпер - заўвага аўт.), а гэты паказчык, мяркуючы па ўсім, будзе перавышаны.

Саманта, прадавец у рыжскім зоамагазіне, з беспрацоўем сутыкнулася досыць блізка: напачатку года звольнілі з працы яе мужа. Цяпер яны вымушаны жыць на невялікі заробак і дапамогу па беспрацоўю. “А ў нас адных камунальных на 100 латаў (142 еўра), - кажа Саманта. - І гэта за двухпакаёвую кватэру з абежаванымі выгодамі (няма гарачай вады)! Можна сказаць, даводзіцца выбіраць: альбо харчавацца, альбо камунальныя плаціць. Адно радуе - ацяпляльны сезон хутка заканчваецца.”

ПРАДАЕЦЦА КВАТЭРА. ГОД ПАБУДОВЫ - XIX СТ

Сённяшняя эканамічная сітуацыя, сумненне і няўпэўненасць у будучыні моцна змянілі сітуацыю на латвійскім рынку жылля: назіраецца імклівы спад цэнаў на нерухомасць. Аднак, як паказала апытанне SEB banka і партала City24 (буйнейшы ў Латвіі партал па нерухомасці), 40% латвійцаў, якія свайго жылля не маюць, аддаюць перавагу арэндзе жылля, але з правам выкупа. Прычыны гэтага відвочныя: скарачэнне заробкаў, рост беспрацоўя не дабаўляюць упэўненасці ў заўтрашнім дне. Многія ж з тых, хто хацеў бы набыць жыллё, не могуць атрымаць крэдыт.

Пад уплывам пагаршэння эканамічнай сітуацыі жыллё ў сталіцы патаннела амаль у два разы. Сярэдні кошт адна-двухпакаёўкі склаў 564 лата (850 еўра) за м. кв., трохпакаёвыя і болей - 532 лата (759 еўра). У тыпавых дамах Рыгі цана за метр квадратны не перавышае 700 латаў (1000 еўра). Хочацца рамантыкі? Калі ласка! Кватэра плошчай у 28 м. кв. усяго па 1 200 еўра за метр квадратны ў доме 19 стагоддзя.

Затое ў лютым, па дадзеных апытання, праведзенага кампаніяй Ober Haus, у Латвіі захаваўся прырост попыту ў сектары офісных памяшканняў. У параўнанні з апошнім кварталам 2008 г., найбольшы попыт назіраецца на памяшканні плошчай 50-100 м. кв. і 150-250 м. кв. Праўда, апошнія эканамічныя тэндэнцыі бяруць сваё: з’яўляецца попыт на памяшканні ў цэнтры Рыгі з вельмі нізкімі затратамі на абслугоўванне альбо зусім без яго. А арандатары вялікіх памяшканняў пачынаюць шукаць магчымасці зніжэння выдаткаў за кошт платы за арэнду.

“ЖЫЦЬ БУДЗЕМ ДРЭННА, АЛЕ НЕ ДОЎГА…”

Галоўны эканаміст SEB banka Андрыс Вілкс, каментуючы эканамічную сітуацыю ў Латвіі, адзначыў, што спад у латвійскай эканоміцы будзе рэзкім, аднак такім жа імклівым павінен быць і пад’ём, які наступіць за ім. Такая дынамічнасць характэрная для народнай гаспадаркі Латвіі: сітуацыі, падобныя на сённяшнюю, краіна перажывала ў 90-х, у 2003 годзе. На жаль, аптымізм дзяржаўнага мужа не падзяляюць, мяркуючы па каментарах на латвійскіх сайтах, многія ягоныя суайчыннікі.

Зрэшты, акрамя крызісу ў краіне ўвогуле, можа мець месца крызіс у кожнай асобнай сям’і ці ў канкрэтнага чалавека. А можа і не мець месца. Як, напрыклад, у маёй суразмоўцы Кацярыны, якая працуе адміністратарам ў адным з рыжскіх спортклубаў. Кацярына запэўніла мяне, што ў яе на працы ўсё без змен: клуб працуе як і раней, колькасць наведвальнікаў не паменшылася, нікога не звольнілі і заробкі не памяняліся. Хіба што на машыне ездзіць стала даражэй, бо выраслі цэны на бензін.

Веснавое надвор’е зменлівае і няўстойлівае, але новы міністр фінансаў Латвіі Эйнарс Рэпшэ ўпэўнены, што латвійская эканоміка сумее пераадолець спад, і ўжо думае пра бюджэт з прафіцытам пры спрыяльных умовах. “У рэшце рэшт мы не знаходзімся ў зоне ваенных дзеянняў, голад і крах дзяржаве не пагражаюць.”

З ПАДСЛУХАНАГА…

У касу рыжскага заапарка стаіць чарга. Падыходзіць кампанія з трох маладых людзей, з выгляду - студэнтаў. Цікавяцца цаной за ўваход (білет для дарослага - 4 лата (5,7 еўра), для дзіцяці - 3 лата (4,3 еўра)). Хвіліну якую няпэўна топчуцца на месцы, пазіраючы адзін на аднаго. Пасля адзін рашуча кажа: “Да ну іх! За такія грошы ў тэатр можна схадзіць!” і кампанія сыходзіць.

Што ж, у тэатр таксама няблага…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 марта 2009 В мире Ларыса ШАПАВАЛАВА, Svabodaby.net На Рыжскім узмор’і задуў веснавы брыз.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика