Слова ад Сэрца
Слова ад Сэрца
Госцi i жыхары сталiцы 26 сакавiка на Кастрычнiцкай плошчы маглi паўдзельнiчаць у творчай справаздачы рэгiёну, якi па праву называюць Сэрцам Беларусi. Мiншчына наладзiла шырокае народнае гулянне-кiрмаш, якi прадэманстраваў, наколькi багаты i разнастайны гэты рэгiён на традыцыi, культурныя дасягненнi i таленавiтых людзей. Тут было што i паглядзець, i купiць, было чым i паласавацца. За ўсiм гэтым дзействам стаiць вялiзная работа вялiкай колькасцi людзей у галiне культуры. Спецыфiка Мiнскай вобласцi ў тым, што абсалютная большасць культурных устаноў тут знаходзiцца ў сельскай мясцовасцi, а традыцыйная культура прадстаўлена некалькiмi арэаламi. — Мiншчына ганарыцца тым, як на яе тэрыторыi развiваецца аматарская творчасць, — расказаў на прэс-канферэнцыi, якая папярэднiчала мерапрыемству, начальнiк упраўлення культуры аблвыканкама Анатоль АКУШЭВІЧ. — У вобласцi каля пяцiсот народных калектываў, якiя маюць званне ўзорных i заслужаных. На канцэрце можна было пачуць i ўбачыць усе лепшыя калектывы Мiнскай вобласцi. У тым лiку i тыя, што прынеслi славу не толькi рэгiёну, але i краiне. Летась лаўрэатамi Мiжнародных фестываляў сталi ўзорны ансамбль танца "Канфецi" са Слуцка, народная вакальная студыя Палаца культуры горада Барысава, ансамбль народнай музыкi "Кiрмаш" з Мiнскага раёна, народны ансамбль танца "Сузор’е" з Салiгорска. Народны фальклорны калектыў "Гасцiнец" з Валожыншчыны стаў пераможцам некалькiх мiжнародных форумаў i быў узнагароджаны спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Высокiя ўзнагароды прывезлi ў 2008 годзе i калектывы, якiя створаны на базе навучальных устаноў Мiнскай вобласцi. Гран-пры Мiжнароднага фестывалю-конкурсу "Хрустальная лiра" (Францыя) i дыплом лаўрэата I ступенi Мiжнароднага фестывалю "Звiняць цымбалы i гармонiк" атрымаў народны аркестр беларускiх народных iнструментаў "Лiра" Мiнскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў... Сфера культуры Мiнскай вобласцi ўключае ў сябе таксама працу музеяў, бiблiятэк, клубаў, догляд помнiкаў, работу з ветэранамi... — Дзякуючы таму, што за два апошнiя гады па ўсiх кiрунках сферы культуры было зроблена нямала, мы пакуль не павiнны адчуць наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу, — лiчыць начальнiк упраўлення культуры Мiнскай вобласцi. — Былi пабудаваны новыя i рэканструяваны старыя будынкi, добраўпарадкаваны тэрыторыi, набыты камп’ютары для бiблiятэк, музычныя iнструменты, апаратура, касцюмы для дамоў культуры, адноўлены экспазiцыi ў музеях... Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Госцi i жыхары сталiцы 26 сакавiка на Кастрычнiцкай плошчы маглi паўдзельнiчаць у творчай справаздачы рэгiёну, якi па праву называюць Сэрцам Беларусi. |
|