Беларусь вітае прыход iнвестараў з ААЭ
Беларусь вітае прыход iнвестараў з ААЭ
Беларусь вiтае прыход iнвестараў з Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў i гатова забяспечыць iм спрыяльныя ўмовы для развiцця бiзнэсу. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 30 сакавiка на сустрэчы з кiраўнiком групы кампанiй "ЭсБiКей Холдынг" (ААЭ) шэйхам Султанам бен Халiфой аль-Нахаянам. "Для нас важны вiзiт такога высокага ўзроўню, i мы разумеем, што гэта сiгнал для бiзнэсменаў ААЭ iнвеставаць у Беларусь". Прэзiдэнт адзначыў важнасць таго, што прадстаўнiкi ААЭ "трымаюць сваё слова, выконваюць дасягнутыя дамоўленасцi", пра што, у прыватнасцi, сведчыць адкрыццё прамых авiязносiн памiж Беларуссю i Аб’яднанымi Арабскiмi Эмiратамi, а таксама вырашэнне iншых пытанняў. На сённяшняй сустрэчы разгледжаны iнвестыцыйныя праекты, у якiх могуць удзельнiчаць эмiрацкiя бiзнэсмены. Кiраўнiк беларускай дзяржавы перадаў найлепшыя пажаданнi бацьку Султана бен Халiфы аль-Нахаяна — Прэзiдэнту ААЭ шэйху Халiфе бен Заiду аль-Нахаяну i пацвердзiў сваё запрашэнне кiраўнiку ААЭ наведаць Беларусь. У сваю чаргу высокi госць заявiў аб тым, што Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты маюць намер актывiзаваць супрацоўнiцтва з Беларуссю. "Мой вiзiт у Мiнск з’яўляецца сiгналам для актывiзацыi двухбаковых адносiнаў з Беларуссю", — адзначыў кiраўнiк групы кампанiй "ЭсБiКей Холдынг". Напрамкi дзейнасцi гэтага холдынгу — здабыча, перапрацоўка i пастаўка нафты i газу, нафтахiмiчная прамысловасць, вытворчасць электраэнергii, сталi, гасцiнiчны бiзнэс, банкаўская справа, страхаванне i фiнансавы сектар, iнвеставанне ў камерцыйную i жылую нерухомую маёмасць, сельская гаспадарка i iншыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь вiтае прыход iнвестараў з Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў i гатова забяспечыць iм спрыяльныя ўмовы для развiцця бiзнэсу. Аб гэтым заявiў Прэзiдэ
|
|