Уладзімір Макей знаходзіцца з вiзiтам у КНР
Уладзімір Макей знаходзіцца з вiзiтам у КНР
Пытаннi ўмацавання беларуска-кiтайскага палiтычнага супрацоўнiцтва, развiцця гандлёва-эканамiчных i iнвестыцыйных сувязяў, рэалiзацыi ўзаемавыгадных мераў па пераадоленнi негатыўнага ўплыву глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу разглядаюцца ў час вiзiту ў Пекiн з 30 сакавiка па 1 красавiка дэлегацыi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Узначальвае дэлегацыю кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Уладзiмiр Макей. Вiзiт ажыццяўляецца па запрашэннi мiжнароднага аддзела ЦК КПК, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусi ў КНР. У Пекiне запланаваны сустрэчы Уладзiмiра Макея з членам Палiтбюро ЦК КПК, вiцэ-прэм’ерам Дзяржсавета КНР Ван Цiшанем, сакратаром ЦК КПК, намеснiкам сакратара Цэнтральнай камiсii па праверцы дысцыплiны Хэ Юнам, пастаянным намеснiкам кiраўнiка мiжнароднага аддзела ЦК КПК Чэнь Фэнсянам, старшынёй праўлення кампанii СІTIС Intеrnаtiоnаl Сюй Юйдзi. На перагаворах будуць таксама вызначаны напрамкi далейшага ўмацавання сувязяў памiж Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Цэнтральным камiтэтам КПК. У пасольстве падкрэслiлi, што гэты вiзiт мае дружалюбны i рабочы характар, дэманструе высокi ўзровень беларуска-кiтайскiх мiждзяржаўных адносiнаў i супрацоўнiцтва ў розных сферах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi ўмацавання беларуска-кiтайскага палiтычнага супрацоўнiцтва, развiцця гандлёва-эканамiчных i iнвестыцыйных сувязяў, рэалiзацыi ўзаемавыгадных м
|
|