Паласатая брыгада
Паласатая брыгада
Сакавiк — месяц, калi i ў вясковых хлявах, i ў лясных гушчарах з’яўляецца папаўненне ў свiней. Якраз у гэты тэрмiн у хлеўчуку жыхароў хутара каля вёскi Белы Двор свойская свiнка прывяла ажно 12 парсючкоў. Але якiх! Усе як адзiн паласатыя i зусiм не падобныя на сваю мацi. Самыя сапраўдныя дзiкi. Пра гэта даведаўся жыхар гарадскога пасёлка Шаркаўшына Валерый Кавалёнак i паспяшаўся ў раённую глыбiнку зрабiць фотаздымак. Гаспадары Наталля i Уладзiмiр Чарняўскiя паведамiлi яму, што адразу скемiлi, адкуль на iх падворку з’явiлася гэткая экзотыка. 13 лiстапада (яны добра запомнiлi дату) знiкла з двара iхняя гадавалая свiння. Навокал хутара расце лес, i гаспадыня палiчыла, што свiнку альбо ўкралi, альбо на яе напалi ваўкi. Гаспадар адчуваў, што падапечная падалася ў "загул", моцна не бедаваў. "Пайшла да кавалераў", — суцяшаў ён жонку. І ўсё ж шукалi прапажу па лесе, гукалi, чакалi, толькi дзе там. Але праз пяць дзён прапажа вярнулася ў свой хлеў, як быццам нiчога не было. Гаспадар меў рацыю, калi казаў пра лясных кавалераў — дзiкоў. Бо адкуль жа ў звычайнай белай свiннi маглi нарадзiцца гэткай расфарбоўкi малыя? (Цiкава, якая расфарбоўка поўсцi прыйдзе на змену гэтай?) Прырода ведае шмат кур’ёзаў, у тым лiку i сваяцкiя адносiны, у дзiкоў i хатнiх гадаванак. Напэўна выпадак на хутары з гэтага шэрагу. Гаспадары задаволены гэткiм папаўненнем. Малым роўна два тыднi, у хлеўчуку iм даволi камфортна, у халодныя ночы iх забiраюць у хату. Праз тыдзень-другi гаспадары збiраюцца везцi iх на кiрмаш. Ужо ёсць пакупнiкi. Цiкава, якая парода атрымаецца з гэтай сумесi, цi вырастуць парсючкi сапраўднымi дзiкамi, цi працягнуць спадчыннасць звычайнай хатняй пароды? Анатоль Кляшчук. Шаркаўшчынскi раён
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакавiк — месяц, калi i ў вясковых хлявах, i ў лясных гушчарах з’яўляецца папаўненне ў свiней. Якраз у гэты тэрмiн у хлеўчуку жыхароў хутара каля вёск
|
|