21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па дарозе...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па дарозе...

Капуста, як кажуць людзi тутэйшыя, — найлепшая закуска: i на стол паставiць не сорамна, i з’ядуць — не шкада.

Мiмоза, па аналогii, такая ж цудоўная кветка: i падарыць прыемна (асаблiва на 8-е сакавiка), i грошы, лiчы, што цэлыя. Нават калi жывую купляць. А можна ж i на паштоўках...

Заехала на паштамт, выбрала, рашыла штось зрыфмаваць — для подпiсу. Ужо нават пачала — зазванiў тэлефон. Сяброўка на тым канцы проваду (да слова — кандыдат фiлалагiчных навук, iнтэлiгентка — да мозгу касцей i куды старэйшая)... Пра сёе-тое паразмаўлялi з ёй.

— Над чым вы цяпер працуеце? — пацiкавiлася, прынамсi, яна.

— Ды вось, — уздыхнула,— нейкi вершык складаю, для вiншаванняў. Два радкi ўжо, здаецца, ёсць, трэцi — пад пытаннем яшчэ, а вось чацвёрты — ну нiяк на розум не iдзе, "заклiнiла"...

— То пачытайце ж, што ў вас атрымалася, — просiць жанчына.

Я, удыхнуўшы паветра, узнёсла выдаю:

Не намi свята ўведзена,

Не нам — i адмяняць:

Вясна iдзе ў агледзiны...

Не ведаючы працягу, прыкусваю губу — змаўкаю... Сяброўка — таксама.

— Нешта мацернае просiцца, — праз хвiльку на поўным сур’ёзе падказвае яна...

Мацернае — рашаю, адсмяяўшыся — усе мае знаёмыя прыдумаюць самi. Калi захочуць. Калi не — проста ўсмiхнуцца. Аўтарам — дастаткова.

Тут быў...

 

Мiмоза, па аналогii, такая ж цудоўная кветка: i падарыць прыемна (асаблiва на 8-е сакавiка), i грошы, лiчы, што цэлыя. Нават калi жывую купляць. А можна ж i на паштоўках...

Заехала на паштамт, выбрала, рашыла штось зрыфмаваць — для подпiсу. Ужо нават пачала — зазванiў тэлефон. Сяброўка на тым канцы проваду (да слова — кандыдат фiлалагiчных навук, iнтэлiгентка — да мозгу касцей i куды старэйшая)... Пра сёе-тое паразмаўлялi з ёй.

— Над чым вы цяпер працуеце? — пацiкавiлася, прынамсi, яна.

— Ды вось, — уздыхнула,— нейкi вершык складаю, для вiншаванняў. Два радкi ўжо, здаецца, ёсць, трэцi — пад пытаннем яшчэ, а вось чацвёрты — ну нiяк на розум не iдзе, "заклiнiла"...

— То пачытайце ж, што ў вас атрымалася, — просiць жанчына.

Я, удыхнуўшы паветра, узнёсла выдаю:

Не намi свята ўведзена,

Не нам — i адмяняць:

Вясна iдзе ў агледзiны...

Не ведаючы працягу, прыкусваю губу — змаўкаю... Сяброўка — таксама.

— Нешта мацернае просiцца, — праз хвiльку на поўным сур’ёзе падказвае яна...

Мацернае — рашаю, адсмяяўшыся — усе мае знаёмыя прыдумаюць самi. Калi захочуць. Калi не — проста ўсмiхнуцца. Аўтарам — дастаткова.

Тут быў...

 

Тут быў...

 

Мiнск. Вулiчка Хмяльнiцкага — бо кароткая, вузкая, бо некалi, кажуць, нават пешаходнай была. Цяпер — не, "забiта"... Як абсалютная большасць iншых — машынамi. Ды i людзьмi.

Iду — некаму саступаючы, некага сустракаючы i, зразумела ж, даганяючы...

Мужчына наперадзе — у чорным палiто, высокi, шырокi i, здалёку чуваць, дзелавы-дзелавы, бо на хаду, па мабiльнiку, чымсьцi кiруе: гэта значыць, выслухоўвае, кiдае зрэдку кароткае "да", "нет", "с этим надо подождать"... I, нарэшце — "Нет, я не в Москве. Я в Минске теперь. Приеду — решим".

На гэтым размова канчаецца. Прынамсi — гэта, але тут жа пачынаецца новая. Мужчына (ужо сам) набраў чыйсьцi нумар, досыць гучна спытаў: "Алё... Можешь говорить? Это Розум..."

Цiкаўнасць — не загана: прыспешыла крок, абагнала, як бы выпадкова паглядзела назад.

Бо (ну сапраўды) не кожны ж дзень да нас прыязджае Розум...

(Дарэчы, свой у нас таксама недзе ёсць. Толькi вось дзе?)

Пад крылом

 

Вечар, тралейбус, народу ў салоне — цэлы натоўп... Але бачацца ў iм толькi двое, бо навiдавоку (на адным з пярэднiх месцаў, тварамi ў салон), бо прыгожыя i вельмi падобныя памiж сабой, бо мацi (гэта вiдавочна) прыгарнула да сябе дачку, а ўжо яна — i гэтак жа паважлiва — футарал скрыпкi, бо дрэмлюць — спакойна, соладка, на зайздрасць адлучана... Хоць, на жаль, i нядоўга — у жанчыны штось пяе тэлефон, яна спехам дастае яго з сумачкi, прыкладае да вуха. Малая адным позiркам пытае, хто там? "Бабуля, — цiха адзываецца мацi. — З крамы прыйшла".

Дзяўчынцы гэта, вiдаць, зусiм не цiкава: яна шчэмiцца назад пад цёплае "крыло", зноў заплюшчвае вочы.

Мацi размаўляе. Па абрыўках фраз няцяжка здагадацца, пра што. "Колькi-колькi? — перапытвае яна, — гэта што — за ялавiчыну?.. За свiнiну?! А хек пачым?.. Не, у маразiлцы ўжо няма... Нiчога. За камунальныя? Так, заплацiла — усе алiменты аддала... Не, за музычную не..." (Малая, пачуўшы гэта, устрывожана падымае галаву — дапытлiва глядзiць на мацi). "На працы вазьму, — працягвае размову тая. — Ну нехта ж пазычыць?!."

Дзяўчынка папраўляе на каленях скрыпку, тулiцца да матулi, але вочы больш не заплюшчвае — уважлiва глядзiць перад сабой, засяроджана думае.

Пра тое, напэўна, як вырасце, як пачне выступаць з канцэртамi i зарабляць, як стане нашай беларускай Ванэсай Мэй — знакамiтай на ўвесь свет скрыпачкай, i як тады яе мацi з бабуляй будуць купляць — ну ўсё, што захочуць, не пытаючыся што i пачым, як яны зажывуць...

Калi, зразумела ж, папярэдне, стамiўшыся эканомiць, стамiўшыся чакаць алiментаў i пазычаць грошай, не адмовяцца ад музычнай школы.

Чароўная палачка

 

Каляжанка на бальнiчным была, i ў добрым гуморы вярнулася:

— Вы не ўяўляеце, — дзялiлася, — як далёка наша медыцына зайшла! Прыходжу, я значыць, у палiклiнiку — не хворая ўжо, але i не здаровая — саджуся. Доктарка вокам кiнула, кажа, рот адкрыйце. Туды палачку нейкую — раз, i ў сметнiцу яе. А сама маю картачку ўзяла i, нiчога не пытаючыся, нешта пiша, пiша, пiша... Дай, думаю, пагляджу: тэмпература, чытаю, 36,6 (нармальная), цiск — 120 на 80 (у мяне, мусiць, зроду такога не было)... А галоўнае — стул, стул — таксама нармальны! Адчуваеце, як усё "прасвечана" — адным дотыкам, аж да самага нiзу... Чароўная палачка!..

Век бы такiх не бачыць!

Дарагое задавальненне

 

Яшчэ раз. Некалi, выдаўшы чарговую кнiжку i атрымаўшы за яе ганарар, знаёмая пiсьменнiца купiла пад Мiнскам дачу. Цяпер, казала, каб кнiжку выдаць, трэба дачу тую прадаць.

Былi яшчэ два шляхi: шукаць спонсараў цi збiраць неяк грошы. Яна выбрала апошняе i няхай праз гады, няхай тыражом у 100 асобнiкаў, але ж надрукавала! Парадавалася сама (харошая атрымалася кнiжка!), парадавала iншых — сваiх сяброў, знаёмых; дзесяць асобнiкаў занесла ў кнiгарню. I яны прадавалiся там — коштам у... 15 тысяч рублёў.

За iх, прыкiнула потым пiсьменнiца, можна купiць дзве бутэлькi гарэлкi і досыць прыстойную закусь.

Кожны выбiрае сваё.

I крыўдна, калi выбiрае другое, куды больш даступнае. Не маючы грошай на першае.

Цётка

 

Марыя Залманаўна Сафро... Iмя гэта чула неаднойчы — у Мiнску, у Пiнску — ад яе вучанiц. Прычым, сталага веку. Мусiць, ад гэтага i перакананне было, што самой настаўнiцы (настаўнiцы беларускай...) даўно няма.

А яна, мiж тым, жыла, i ў свае 90 (ды яшчэ з хвастом!) жыва цiкавiлася ўсiм, што тварылася ў свеце, лiставалася з былымi вучнямi, шмат чытала... У тым лiку i звяздоўскiя "Простыя рэчы", "Простую мову"...

Мне прыемна было даведацца пра яе меркаваннi, напiсаць ёй, паслаць сваю кнiжку, атрымаць пахвалу. Але найперш — падзiвiцца крыштальнай яснасцi розуму (i почырку), уменню нiкога нiчым не абцяжарыць, а наадварот — падбадзёрыць, натхнiць, падтрымаць, быць карыснай — сваёй любiмай Беларусi, сваiм блiзкiм...

А родных — мужа i дзяцей — у Марыi Залманаўны не было, гадавала сiрот, дзяцей сястры. Менавiта яны, пляменнiкi, пад старасць забралi яе ў Маскву, як маглi, апеквалi. Менавiта яны на 93-м годзе жыцця, сёлета, у першыя днi вясны, яе пахавалi.

I сталi сябрамi... Таварыства беларускай мовы.

Па дарозе

 

Штодзёншчына — нешта прыгатаваць, памыць, прыбраць, купiць... Шматлiкiя "трэба": дома — адны, на працы — другiя...

I толькi па дарозе — з дому на працу i з працы — дамоў — можна "адарвацца": калi пашанцуе — сесцi, дастаць з сумкi кнiжку, пачытаць. Альбо (калi сесцi не пашанцуе) — паглядзець, як сплывае апошнi снег, як вяртаюцца ў гнёзды птушкi, як прыгожа апранаюцца (цi распранаюцца?) дзяўчаты, як прыходзiць вясна i праходзiць жыццё...

Незалежна — бачыш ты гэта, цi не.

Валянцiна Доўнар.

Ад яе ж... Да ведама: на сталiчным галоўпаштамце прадаюцца (па старым кошце i пакуль...) рэшткi тыражу кнiгi "Праз каханне", складзенай са звяздоўскай "простае мовы".

на сталiчным галоўпаштамце прадаюцца (па старым кошце i пакуль...) рэшткi тыражу кнiгi "Праз каханне", складзенай са звяздоўскай "простае мовы".

 

 

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капуста, як кажуць людзi тутэйшыя, — найлепшая закуска: i на стол паставiць не сорамна, i з’ядуць — не шкада. Мiмоза, па аналогii, такая ж цудоўная к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика