Цi варта пiць штучныя вiтамiны?
Цi варта пiць штучныя вiтамiны?
Пытанне мэтазгоднасцi ўжывання "штучных", сiнтэзаваных самiм чалавекам, вiтамiнаў, застаецца дыскусiйным, аднак большасць медыкаў усё ж такi баяцца найперш дэфiцыту любых карысных рэчываў у нашым рацыёне. Усе сiстэмы нашага арганiзма не могуць iснаваць без вiтамiнаў. Шэраг захворванняў выклiканы недахопам менавiта гэтых няпростых злучэнняў. Кожны вiтамiн валодае сваiмi асаблiвасцямi, выконвае свае задачы ў арганiзме. Атрымаць вiтамiны i мiкраэлементы можна з ежай. Прычым, ежай разнастайнай, паколькi прырода не "прыдумала" ўнiверсальнага прадукту, якi ўтрымлiваў бы ўсе карысныя кампаненты. Вось чаму дыетолагi раяць не зводзiць рацыён да любiмай каўбаскi з булачкай. Правiльнае харчаванне — значыць, збалансаванае, i не толькi па бялках, вугляводах ды тлушчах, але i па вiтамiнах з мiнераламi. Апошнiя "хаваюцца" ў першую чаргу ва ўсёй агароднiне, садавiне, лекавых раслiнах, рыбе i морапрадуктах. Праблема ў тым, што асаблiвасцi вырошчвання, перапрацоўкi, захоўвання i прыгатавання iстотна збядняюць усё пералiчанае. Адсюль — татальная нястача карысных кампанентаў. Больш за тое, пэўныя катэгорыi людзей маюць наогул павышаную патрэбу ў тых жа вiтамiнах. Гэта спартсмены, курцы, усе, хто часта ўжывае алкаголь, жанчыны, якiя прымаюць кантрацэптывы, цяжарныя, дзецi i падлеткi, сталыя людзi, а таксама ўсе, хто часта падвяргаецца стрэсам. Адным словам, мы ўсе... Як было сказана, карысныя рэчывы можна атрымаць з ежай, аднак на практыцы гэта фактычна нiкому не ўдаецца: надта велiзарнымi павiнны быць яе аб’ёмы. Дапамагчы сучаснаму чалавеку павiнны так званыя штучныя вiтамiнна-мiнеральныя комплексы, свабодны продаж якiх забяспечваюць аптэкi. Аднак наконт мэтазгоднасцi ўжывання апошнiх дыскусii сярод спецыялiстаў не завершаны. Ёсць як адназначныя прыхiльнiкi, так i скептыкi, якiя ў лепшым выпадку кажуць аб адсутнасцi ўсялякай карысцi, а ў горшым палохаюць развiццём раку. І ўсё ж такi большасць схiляецца да разумнага, умеранага ўжывання штучных дабавак. Прамых жа доказаў канкрэтнай шкоды, нанесенай у вынiку ўжывання аптэчных вiтамiнаў, пакуль не iснуе. Больш за тое, нашы медыкi часцей гавораць аб катастрафiчнай нястачы i вiтамiнаў, i мiнералаў у большасцi беларускага насельнiцтва, асаблiва ў дзяцей i падлеткаў. А таму вазьмiце на ўзбраенне некалькi простых парад: 1. Калi вы ўжываеце пэўныя лекавыя прэпараты, спытайце ў вашага ўрача, якiя вiтамiны стасуюцца з гэтай тэрапiяй. Калi вы ўжываеце пэўныя лекавыя прэпараты, спытайце ў вашага ўрача, якiя вiтамiны стасуюцца з гэтай тэрапiяй.2. Комплексы вiтамiнаў мэтазгодна ўжываць менавiта вясной, калi i гароднiна, i садавiна, якiя захоўвалiся ўсю зiму, амаль цалкам iх страцiлi. Комплексы вiтамiнаў мэтазгодна ўжываць менавiта вясной, калi i гароднiна, i садавiна, якiя захоўвалiся ўсю зiму, амаль цалкам iх страцiлi.3. Абавязкова прымайце вiтамiны, калi вакол рота з’явiлiся "заеды" — пачырваненнi з лушчэннем. Гэта прыкмета яўнага авiтамiнозу. I наогул, калi назiраецца змена настрою, болi рознай лакалiзацыi i iншыя непрыемныя сiмптомы, неабходна не толькi звярнуцца да ўрача дзеля кантрольнага абследавання, але паралельна падумаць i пра папаўненне запасаў жыццёва важных рэчываў. Абавязкова прымайце вiтамiны, калi вакол рота з’явiлiся "заеды" — пачырваненнi з лушчэннем. Гэта прыкмета яўнага авiтамiнозу. I наогул, калi назiраецца змена настрою, болi рознай лакалiзацыi i iншыя непрыемныя сiмптомы, неабходна не толькi звярнуцца да ўрача дзеля кантрольнага абследавання, але паралельна падумаць i пра папаўненне запасаў жыццёва важных рэчываў.4. Строга вытрымлiвайце пазначаную ў iнструкцыi дазiроўку. Строга вытрымлiвайце пазначаную ў iнструкцыi дазiроўку.5. Добра запiвайце вiтамiны вадой або негарачым чаем. Добра запiвайце вiтамiны вадой або негарачым чаем.6. Не пiце вiтамiны штодня. Лепей — з лёгкай забыўлiвасцю, праз адзiн-два днi. У адваротным выпадку, калi вы скончыце "масiўную" тэрапiю — завершыце ўпакоўку, арганiзм адчуе востры дэфiцыт вiтамiнаў. Не пiце вiтамiны штодня. Лепей — з лёгкай забыўлiвасцю, праз адзiн-два днi. У адваротным выпадку, калi вы скончыце "масiўную" тэрапiю — завершыце ўпакоўку, арганiзм адчуе востры дэфiцыт вiтамiнаў.7. У дачыненнi да вiтамiнаў вельмi справядлiвым будзе правiла: усё, што робiцца з розумам, абавязкова iдзе на карысць. У дачыненнi да вiтамiнаў вельмi справядлiвым будзе правiла: усё, што робiцца з розумам, абавязкова iдзе на карысць.Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне мэтазгоднасцi ўжывання "штучных", сiнтэзаваных самiм чалавекам, вiтамiнаў, застаецца дыскусiйным, аднак большасць медыкаў усё ж такi
|
|