21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чырвоны кут

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чырвоны кут

Чырвоны кут —самае пачэснае месца ў хаце, якое звычайна было звернута на поўдзень цi ўсход, размяшчалася на супрацьлеглым баку ад печы. Чырвоны кут здавён быў звязаны з культам продкаў. У дахрысцiянскiя часы ў чырвоным куце ставiлiся iдалы хатнiх багоў, з надыходам хрысцiянства там пачалi змяшчаць абразы, пакрытыя ручнiком, i iншыя асвечаныя рэчы (напрыклад, галiнкi вярбы пасля Вербнiцы, велiкодныя яйкi i г.д). Такiм чынам, чырвоны кут набыў сiмвал царкоўнага прастолу ў хаце, прысутнасцi ў ёй хрысцiянскага Бога.

l Месца за сталом у чырвоным куце лiчылася самым пачэсным, яго звычайна займаў гаспадар хаты. Але ён павiнен быў сядзець на невялiкай адлегласцi ад яго, як бы пакiдаючы месца для Бога.

l У чырвоным куце ставiлi рытуальныя рэчы, напрыклад, гаршчок з "Бабiнай кашай", першы i апошнi сноп пасля жнiва, якi зваўся Дзедам. Яго падпярэзвалi чырвоным рушнiком i захоўвалi да наступнага жнiва.

l Пры ўваходзе ў хату чалавек павiнен быў абавязкова перахрысцiцца перад iконай у чырвоным куце, i толькi пасля гэтага пачынаць размову з гаспадарамi хаты.

l Пасля смерцi памерлага чалавека клалi спачатку на лаву, а потым у труну, галавой да чырвонага кута i нагамi да выхаду. Кiруючыся законам перавернутасцi ў народнай культуры славян, жывыя павiнны спаць галавой да выхаду. У той жа час забаранялася спаць пад абаразамi, г.зн. у непасрэднай блiзкасцi да чырвонага кута.

l Падчас жалобнага стала (вячэры) на стале непасрэдна ў чырвоным куце ставiлi талерку i чарку з гарэлкай, клалi на яго лусту хлеба, што сiмвалiзавала прысутнасць душы памерлага чалавека.

l У час вяселля ў чырвоным куце сяджалi маладых, побач з якiмi размяшчалiся пары шафераў i хросных бацькоў.

l У чырвоны кут за стол сядалi хросныя бацькi ў час хрэсьбiн.

l Перад тым, як пачыналi будаваць хату, на месца меркаванага чырвонага кута абавязкова ставiлi стол.

l Падчас будаўнiцтва хаты гаспадары вельмi пiльна сачылi за закладкай чырвонага кута, таму што ведалi: у тым выпадку, калi ў яго пакласцi трэску альбо спецыяльна змайстраваную ляльку, хату апануюць беды i нястачы. Гэта маглi зрабiць цесляры, якiх не задавальняў заробак, цi хтосьцi iншы з нядобразычлiўцаў.

l Прымаўка "займець свой кут" азначала набыццё сваёй уласнай хаты.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чырвоны кут —самае пачэснае месца ў хаце, якое звычайна было звернута на поўдзень цi ўсход, размяшчалася на супрацьлеглым баку ад печы. Чырвоны кут зд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика