У тройцы лiдэраўЗавяршаецца справаздачна-выбарная кампанiя ў сiстэме спажыўкааперацыi. За справаздачны перыяд у кагорту лiдэраў Вiцебскага аблспажыўсаюза па тэмпах агульнага развiцця вырвалiся Ушацкае, Лепельскае i Докшыцкае раённыя спажыўтаварыствы. Нягледзячы на змену i абнаўленне кадраў усiх узроўняў, якое адзначаецца ва ўсёй сiстэме кааперацыi, ушацкiя прафесiяналы змаглi ўзяць упэўнены i прагматычны курс развiцця. Цяпер праўленне райспажыўтаварыства пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Круглiка актыўна працуе над мадэрнiзацыяй матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Удасканальваецца кiраванне таварнымi рэсурсамi i забеспячэннем. Укараняюцца прагрэсiўныя формы продажу. Толькi за апошнi час на гандлёвых прадпрыемствах Ушаччыны ўстаноўлена каля 80 адзiнак сучаснага халадзiльнага i тэхналагiчнага абсталявання. Каля дзесятка аўтамагазiнаў закрываюць праблемы далёкiх i неперспектыўных населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных гандлёвых кропак. У сiстэме аблспажыўсаюза ўшацкiя кааператары займаюць лiдэрскiя пазiцыi па рознiчнаму тавараабароту i па асваенню грашовых даходаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршаецца справаздачна-выбарная кампанiя ў сiстэме спажыўкааперацыi...
|
|