Чэмпіён вызначыцца ў Палацы спорту
Чэмпіён вызначыцца ў Палацы спорту
Вырашальны, сёмы матч фiнальнай серыi адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi памiж сталiчным "Юнацтвам" i "Гомелем", якi адбудзецца сёння, 3 красавiка, вырашана правесцi ў мiнскiм Палацы спорту. Такое рашэнне прынята для таго, каб за паядынкам змагло назiраць як мага больш балельшчыкаў. Бiлеты каштуюць 10 тысяч рублёў, прычым кошт на ўсе месцы аднолькавы, рассадка на трыбунах вольная. Пачатак матчу — у 18.30. Пераможца фiнальнай серыi стане ўладальнiкам Кубка Прэзiдэнта Беларусi i атрымае пуцёўку ў квалiфiкацыю Лiгi еўрапейскiх чэмпiёнаў. Вольнiкi заваявалi дзве бронзыБеларускi барэц вольнага стылю Мурад Гайдараў (вагавая катэгорыя да 74 кг) стаў бронзавым прызёрам чэмпiянату Еўропы, якi праходзiць у Вiльнюсе. Такiм чынам, у актыве беларускiх мужчын-вольнiкаў дзве бронзавыя ўзнагароды чэмпiянату Еўропы. У першы дзень турнiру, 31 сакавiка, на трэцюю прыступку п’едэстала падняўся Уладзiслаў Андрэеў (55 кг). Чэмпiянат Еўропы па барацьбе працягнецца да 5 красавiка. 2-3 красавiка медалi разыгрываюць жанчыны, а 4-5 красавiка на дыван выйдуць барцы грэка-рымскага стылю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вырашальны, сёмы матч фiнальнай серыi адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi памiж сталiчным "Юнацтвам" i "Гомелем", якi адбудзецц
|
|