21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ні ўлоўнiка, нi вугра

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ні ўлоўнiка, нi вугра

У дачыненнi да адказных асобаў Нацыянальнага парку "Браслаўскiя азёры" ўзбуджаны крымiнальныя справы аб злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi.

Як паведамiў "Звяздзе" следчы па асаблiва важных справах следчага аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi Мiкалай Хаткевiч, гэтыя службовыя асобы, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, у перыяд са жнiўня 2006-га па канец 2007 года, яўна ведаючы пра невыкананне ў поўным аб’ёме будаўнiчых работ на будаўнiцтве падпорнага збудавання з рыбаўлоўнiкам на рацэ Дрысвятка ў вёсцы Вусце Браслаўскага раёна, падпiсалi акты прыёму выкананых работ i пералiчылi грошы на адрас выканаўцы, чым прычынiлi страту парку на суму больш за 600 мiльёнаў рублёў.

Узбуджана крымiнальная справа i ў дачыненнi да галоўнага iнжынера раённага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Браслаўскае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва", адказнага за вядзенне тэхнiчнага нагляду за будаўнiцтвам гэтага падпорнага збудавання. Ён, як высветлiлi следчыя, падпiсаў адпаведныя дакументы, таксама ведаючы пра тое, што фактычна аб’ект не пабудаваны.

Выяўлены i iншыя факты злоўжывання службовым становiшчам з боку генеральнага дырэктара нацыянальнага парку "Браслаўскiя азёры". Ён, дакладна ведаючы аб невыкананнi ўмоў дагавора аб праектаваннi спецыяльнага комплексу па вырошчваннi вугра, заключанага з адным лiтоўскiм прадпрыемствам, падпiсаў акт аб гатоўнасцi праектна-пошукавых работ i даў загад аб пералiчэннi фiнансавых сродкаў на суму амаль што 47 тысяч еўра. Гэтым прычынiў страту прадпрыемству ў асаблiва буйным памеры.

Акрамя гэтага, у мiнулым годзе з Лiтвы не была пастаўлена дамоўленая колькасць лiчынкi вугра коштам больш за 41 тысячу еўра для зарыблення рыбалоўных угоддзяў парку. Ведаючы пра гэта, генеральны дырэктар, нягледзячы на тое, што аплату трэба было правесцi пасля поўнай пастаўкi, даў распараджэнне галоўнаму бухгалтару i падпiсаў плацежныя дакументы на пералiчэнне ўсёй сумы на рахунак замежнага прадпрыемства.

У ходзе расследавання былi выяўлены i кiраўнiкi iншых арганiзацый, якiя таксама нанеслi фiнансавую страту Нацыянальнаму парку.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дачыненнi да адказных асобаў Нацыянальнага парку "Браслаўскiя азёры" ўзбуджаны крымiнальныя справы аб злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика