Кудзіненка здыме "Масакру"
6 апреля 2009 Культура
Андрэй Расінскі, Наша Ніва "Беларусьфільм" падпісаў дамову з Андрэем Кудзіненкам, аўтарам "Акупацыі", на здымкі гатычнай трагікамедыі жахаў. Мастаком стужкі можа стаць Артур Клінаў, ролі прапанаваныя Кату і Колбышаву. У стужцы можа з'явіцца і Вольскі. Сцэнар, складзены па аддаленым матывам "Локіса" Праспера Мэрымэ, прыдумалі Аляксандр Качан і Андрэй Кудзіненка. Кудзіненка пры гэтым жартуе: "Масакра" — гэта такая дзяўчына", калі яго запытваюць пра назву. Зрэшты, любоўная гісторыя ў сюжэце таксама маецца. Напрыканцы мінулага году Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прапаноўвала рэжысёру, напаўзабароненаму ў Беларусі, паставіць на радзіме гатычны хорар. Кудзіненка згадзіўся, але дамовы не падпісваў. У Расеі і Польшчы таксама зацікавіліся касавым сюжэтам, але расейскую кінаіндустрыю хутка напаткаў крызіс — а польскім партнёрам не падабаліся моўныя гульні, фірмовыя для дуэту Качана й Кудзіненкі. У папярэднім фільме "Акупацыя. Містэрыі" — героі размаўляюць на мове, што адпавядае іхняму нацыянальнаму й сацыяльнаму статусу (мове беларускай, польскай, расейскай). Нарэшце, крызіс прыйшоў і ў Польшчу — і магчымыя вонкавыя інвестыцыі былі замарожаныя. У выніку на мінулым тыдні Кудзіненка склаў дамову з Нацыянальнаю кінастудыяй. Яму абяцалі не чапляцца з ідэалагічнымі прыдзіркамі і фінансаваць шчодра. Запуск карціны прызначаны на восень. Цяпер рэжысёр збірае сваю каманду, каб можна было паставіць годную карціну на кінастудыі, што адвучылася ад мастацтва. Роля графа, які ператвараецца ў мядзведзя, прапанаваная Анатолю Кату; святаром (і былым паўстанцам) — можа стаць Аляксандр Колбышаў (вядомы, як зухаваты Штыркін з "Акупацыі"). Нагадаю, што дзеянне ў фільме адбываецца пасля паўстання Кастуся Каліноўскага; гатычная жахаўка насычаныя гістарычнымі й сацыяльнымі рэаліямі тых часоў. Рэжысёр хацеў бы запрасіць на стужку і Лявона Вольскага (на ролю музыкі), і гурт "Тройца" (для мядзвежага саўндтрэку). А перад Артурам Клінавым пастаўленая адмысловая задача — не толькі намаляваць прыдуманы свет, але і стварыць загадку, якая мае вялікае (і камічнае) значэнне ў сюжэце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 апреля 2009 Культура Андрэй Расінскі, Наша Ніва "Беларусьфільм" падпісаў дамову з Андрэем Кудзіненкам, аўтарам "Акупацыі", на здымкі гатычнай трагікамедыі жахаў.
|
|