Справа тэхнiкi
Справа тэхнiкi
У Кыргызстане аддаюць перавагу беларускаму абсталяванню для сельскай гаспадаркi Дэлегацыя Камiтэта па мiжнародных справах i мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве Жагорку Кенеша (Парламента) Кыргызстана наведала абедзве палаты беларускага парламента. Падчас сустрэчы ў Савеце Рэспублiкi Нiна Мазай, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, адзначыла, што палiтычны дыялог дзвюх краiн удаецца падтрымлiваць на высокiм узроўнi. Пра гэта сведчаць, на думку сенатара, абмен вiзiтамi на найвышэйшым узроўнi, а таксама сустрэчы памiж вiзiтамi. У прыватнасцi, добра кантактуюць бакi ў мiжпарламенцкiх структурах СНД, ЕўрАзЭС, АДКБ i ў мiжнародных арганiзацыях. Дзеля развiцця мiжпарламенцкага дыялогу яна лiчыць магчымым аднавiць дзейнасць беларуска-кыргызскай мiжпалатнай парламенцкай камiсii (утворанай паводле пагаднення ў 1997 годзе). Н. Мазай заў-важыла таксама, што патэнцыял гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн сёння выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Нагадаем, што таваразварот памiж Беларуссю i Кыргызстанам летась склаў 44,5 млн долараў. У сваю чаргу кiраўнiк дэлегацыi, старшыня Камiтэта па мiжнародных справах i мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве Жагорку Кенеша Эрык Арсалiеў падкрэслiў зацiкаўленасць кыргызскага боку ў сельскагаспадарчай тэхнiцы беларускай вытворчасцi, якая добра сябе паказала. Размову аб актывiзацыi паставак дэлегаты завялi па iнiцыятыве фермерскiх гаспадарак Кыргызстана, якiя выражаюць жаданне працаваць на беларускай тэхнiцы. Не апошнюю ролю тут адыгрывае i тая акалiчнасць, што ўся рамонтная база прыстасаваная да тэхнiкi беларускай вытворчасцi. Кыргызстан з’яўляецца надзейным партнёрам Беларусi ў Цэнтральна-Азiяцкiм рэгiёне — адзначыў Мiкалай Самасейка, старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях, кiраўнiк рабочай групы па супрацоўнiцтве з Парламентам Кыргызскай Рэспублiкi. Ацэньваючы супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы, дэпутат падкрэслiў гатоўнасць беларускага боку выдзяляць месцы ў айчынных ВНУ для кыргызскiх студэнтаў. "Варта актывiзаваць нашы намаганнi ў сферы турыстычнага абмену", — дадаў палiтык. У графiку двухдзённага вiзiту кыргызскiх парламентарыяў таксама наведваннi Мiнiстэрства замежных спраў i некаторых беларускiх прадпрыемстваў — МТЗ, Амкадор i Белкамунмаш. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Камiтэта па мiжнародных справах i мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве Жагорку Кенеша (Парламента) Кыргызстана наведала абедзве палаты беларускага |
|