Беларусь і Украiна плануюць заключыць новае пагадненне аб бязвiзавых паездках грамадзян
Беларусь і Украiна плануюць заключыць новае пагадненне аб бязвiзавых паездках грамадзян
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб бязвiзавых паездках грамадзян. Указ аб гэтым Прэзiдэнт падпiсаў 2 красавiка. Устаноўлены таксама тэрмiн знаходжання грамадзян дзяржавы аднаго боку на тэрыторыi дзяржавы другога боку да 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду. Праектам пагаднення прадугледжана, што грамадзяне дзяржавы аднаго боку вызваляюцца ад рэгiстрацыi ў кампетэнтных органах на тэрыторыi дзяржавы другога боку тэрмiнам да 30 дзён пры наяўнасцi ў iх мiграцыйнай карты. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет
|
|