21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Набываючы латарэйныя білеты, людзі ўжо не вераць у “халяву”

26.08.2009 15:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 апреля 2009 Общество
Віктар КОРБУТ, Народная газета

Прадаўцы латарэйных білетаў канстатуюць: попыт на іх “тавар” знізіўся прыкладна на 10 працэнтаў. І, на думку рэалізатараў, прычына адна — у людзей няма грошай, яны эканомяць на ўсім, сталі менш рызыкоўнымі. Тым больш што шанц узяць джэк-пот — адзін з мільёнаў.

Кватэрнае пытанне падганяе

Цана на латарэйныя білеты нават пасля дэвальвацыі ў пачатку года не вырасла. Чаму ж усё менш людзей сталі гуляць? Не вераць у цуд? Нездарма ж існуе такое народнае слоўца, як “лахатрон”.

— Людзі, якія так кажуць, не ведаюць, наколькі сур’ёзна дзяржава кантралюе правядзенне латарэй, пачынаючы з вырабу білетаў і заканчваючы розыгрышам, — развейвае сумненні ў сумленнасці гульні Юрый Бондараў, намеснік дырэктара РУП “Беларускія латарэі”. — Перад рэалізацыяй білетаў яны праходзяць экспертызу на немагчымасць заўчаснага вызначэння выйгрышу.

Відаць, многія сёння набываюць білецікі па інерцыі. Аднак як толькі на кон ставіцца кватэра — ажыятаж павялічваецца ў некалькі разоў.

— Адзін мужчына набыў у мяне 115 білетаў, калі разыгрывалася кватэра, — расказвае Валянціна Рылко, прадавец латарэі. — Пасля прыйшоў і падзяліўся вопытам: хата яму не выпала, але больш як палова білетаў акупілася. Найбольш пашанцавала другому майму кліенту. Калі рызыгрываўся чарговы тыраж і былі аб’яўлены пераможцы, я зверыла нумары ўдачных білетаў і аказалася, што адзін з іх — з прызам 5 мільёнаў рублёў — я прадала асабіста.

Спадарыня Рылко і сама штотыдзень купляе адну латарэйку. Але не больш. Такая прымхлівасць пашырана сярод гульцоў. Пакуль мы гутарым пра забабоны, падыходзіць хлопец з дзяўчынай, правярае свой білет: выйгрыш 3 тысячы 500 рублёў. Аднак на прапанову набыць яшчэ адзін квіток адказвае: “Не, дайце грошы”. Я пытаюся ў прадаўца, чаму кліент не рызыкнуў згуляць яшчэ раз. Аказваецца, ёсць такая прымета: калі лёс паслаў грошы, нават маленькія, за іх нельга купляць латарэйку — бо тады ўжо прайграеш.

Спартыўны інтарэс

Балельшчыкі — гэта не толькі лянотныя мужыкі з пляшкамі піва. Сярод заўзятараў многа тых, хто глядзіць футбол не дзеля адной забавы. Той, хто гадамі адсочвае спартыўныя гульні, здатны рабіць прагнозы перамог і паражэнняў тых або іншых каманд. І такі чалавек будзе найбольш удачлівым, калі пойдзе ў букмекерскую кантору, дзе прымаюць стаўкі на каманды і асобных гульцоў.

Цяпер, дарэчы, прымаюць стаўкі і на “Еўрабачанне-2009”. Адзін з лідэраў “гонкі”, якому прадказваюць выхад у фінал і перамогу, — нарвежскі выканаўца беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. А вось у Пятра Ялфімава шанцы пакуль што нізкія.

Праўда, “патусаваўшыся” з балельшчыкамі ля букмекерскіх кантор каля стадыёна “Дынама”, я зразумеў, што прагнозы нават найбольш прадбачлівых экспертаў могуць аказацца памылковымі.
— Я фанат футбола і неяк сачыў за адной чэшскай камандай, якая перамагала на чэмпіянатах Еўропы, і не сумняваўся, што гэта лідэр на доўгі час, — дзеліцца вопытам Аляксандр, знаўца спорту з 20-гадовым стажам. — Але калі чэхі вярнуліся дамоў, то тут адразу і прайгралі з лікам 1:5 “хатняй” камандзе. А бывае і так, што хтосьці мае нізкі рэйтынг, а пасля выходзіць на першыя пазіцыі.

Журавель у небе

Сапраўдныя прафесіяналы амаль ніколі не памыляюцца ў разліках. Паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў найбуйнейшай у краіне букмекерскай канторы “Статус Кво”, некаторыя спрытныя хлопцы, робячы правільныя стаўкі, у дзень выйграюць па 3—4 мільёны рублёў. У розных канторах стаўка можа пачынацца ад 500—2000 рублёў.

Памер стаўкі вызначае і суму выйгрышу. На маіх вачах хлопец прасоўваў у касу “ўзнос” у памеры 300 тысяч рублёў. У яго трэсліся рукі, з чаго было відаць, што чалавек моцна рызыкуе, але ўсё ж гатовы ахвяраваць гэтыя грошы дзеля “жураўля”, які прынясе яму багацце.

Між тым букмекеры таксама прызнаюць, што ў іх галіне назіраецца спад актыўнасці кліентаў. Ставак стала менш. Аб’ём грошай, якія абарочваюцца ў сферы, з пачатку года знізіўся на 40 працэнтаў. Не дзіва. Большасць аматараў згуляць у латарэю і балельшчыкаў, якія прыходзяць да букмекерскіх кантор, — гэта нават не прадстаўнікі сярэдняга класа, а людзі з не самых заможных слаёў грамадства. Яны не маюць вялікіх капіталаў, і розныя гульні ў вялікія грошы — гэта для іх шанц зарабіць адразу тое, што нехта “лёгка” мае з уласнага ўдалага бізнесу, а хтосьці збірае на працягу ўсяго жыцця. А хочацца ж усё, адразу і без асаблівых высілкаў. Але, відавочна, сёння для многіх прыйшла пара пераасэнсавання, што лепш — упартая праца або спадзяванне на ласку пані Фартуны? Таму гульцоў з лёсам і становіцца менш.

Людміла ТУТЫНІНА, дырэктар гомельскага псіхалагічнага цэнтра рэсурсных магчымасцей чалавека: Верце ў сябе, а не ў цуд!

— Латарэя для разважлівага чалавека — гэта лёгкая забава. Але для некаторых — як алкаголь, зацягвае. Звярніце ўвагу на тое, як афармляецца рэклама гульняў. Многа паўаголеных дзяўчат, дарагія аўтамабілі, абяцанні шыкоўных кватэр — і ўсё гэта, кажа голас з экрана тэлевізара, можа стаць тваім. Дастаткова заплаціць усяго некалькі тысяч рублёў. Гэтыя сігналы ўздзейнічаюць на такі псіхакомплекс, як сквапнасць. Чалавеку хочацца ўсяго і адразу. І калі з’яўляецца магчымасць гэта атрымаць — ёю многія карыстаюцца. Найперш тыя, хто схільны фантазіраваць, марыць, спадзявацца на цуд. Ёсць другая катэгорыя людзей. Яны ведаюць, што шчасце можна здабыць толькі карпатлівай працай. Нездарма ж кажа народная прымаўка: “Без працы няма чаго хлеба шукаці”. Трэба верыць у сябе, а не ў цуд.

Голас народа

Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага?

Юрый Касцюковіч, урач:

— У латарэю гуляю вельмі рэдка. Часам супрацоўніца ашчаднай касы настойліва прапануе набыць білецік. Я ведаю, што ад гэтага залежыць яе зарплата — і толькі таму купляю.

Ірына Чарняўская, прадпрымальніца:

— Я прынцыпова не гуляю. Бясплатны сыр у пастцы бывае, але толькі для другой мышкі.

Сяргей Носаў, эканаміст:

— Я не гуляю ў латарэю, бо не ўкладваю грошы ў высокарызыкоўныя праекты. Калі бярэш крэдыт у банку, то ў дагаворы агаворваецца, пры якіх умовах табе даюцца грошы і калі, у які тэрмін мусіш іх вярнуць. У выпадку з латарэяй плаціш грошы, але не маеш гарантыі, што яны вернуцца. Гэтаксама як няма ніякага механізму прадказання выйгрышу. Латарэя — як банк, які прымае ўклады пад вялікі працэнт, але не мае надзейнай рэпутацыі. Я ж укладваю грошы толькі ў правераныя банкі, хай сабе і пад маленькія працэнты.

Галіна Пятрова, прадавец:

— Мая зарплата — 600 тысяч. Зарабіць больш не маю дзе, а мяняць прафесію ўжо позна, нядоўга да пенсіі засталося. Таму кожны тыдзень купляю латарэйку. Тым больш што ўжо аднойчы выйграла 170 тысяч рублёў. Веру ва ўдачу, бо мае знаёмыя выйгравалі і сем, і дваццаць мільёнаў, і нават машыну. Хто не рызыкуе — той не п’е шампанскага!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 апреля 2009 Общество Віктар КОРБУТ, Народная газета Прадаўцы латарэйных білетаў канстатуюць: попыт на іх “тавар” знізіўся прыкладна на 10 працэнтаў. І, на думку рэалізатараў, прычына адна — у людзей няма грошай, яны эканомяць на ўсім, сталі менш рызыкоўнымі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика