Цэмент патаннеў на 10%
Цэмент патаннеў на 10%
З сённяшняга дня ў Беларусi знiжаныя цэны на цэмент на 10%, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнэканомiкi. Як адзначылi ў мiнiстэрстве, прынятая адпаведная пастанова, у якой унесены змяненнi ў прэйскурант "Рознiчныя цэны на цэмент". Рознiчныя цэны знiжаныя ў залежнасцi ад маркi i тарыравання цэменту. Так, да прыкладу, кошт для насельнiцтва портландцэменту 500-ДО ў мяху ёмiстасцю 50 кiлаграмаў знiжаны з 22 530 да 20 280 рублёў. Цана гэта ж цэменту ў мяху 25 кiлаграмаў складае цяпер 10 430 рублёў замест ранейшых 11 580. Як патлумачылi ў Мiнэканомiкi, новыя рознiчныя цэны на цэмент у нашай краiне вызначаны ў мэтах знiжэння дысбалансу памiж коштам будматэрыялаў на ўнутраным рынку i цэнамi ў суседнiх краiнах. Адначасова для кампенсацыi выдаткаў, што звязаныя з рэалiзацыяй цэменту ў рознiчным гандлi, павышаны памер гандлёвых знiжак, якiя прадастаўляюцца арганiзацыям рознiчнага гандлю ўсiх формаў уласнасцi з 23 да 25%, гандлёвым арганiзацыям спажывецкай кааперацыi — з 28 да 30%. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня ў Беларусi знiжаныя цэны на цэмент на 10%, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнэканомiкi. Як адзначылi ў мiнiстэрстве,
|
|