Не заахвочвайце браканьераў — не купляйце кветкi
Не заахвочвайце браканьераў — не купляйце кветкi
Толькi-толькi парадавала нас першым сапраўдным цяплом веснавое сонейка, а побач са сталiчнымi станцыямi метрапалiтэна ўжо з’явiлiся "прадаўцы" з букецiкамi кветак у руках... Гэта першацветы — дзiўныя раслiны, якiя прызвычаiлiся цвiсцi тады, калi ў лесе на дрэвах яшчэ няма лiсця, i кожны цёплы сонечны прамень даходзiць да самай зямлi. Найбольш поўна выкарыстоўваюць умовы дастатковай асветленасцi i ўвiльгатнення невялiкiя раслiны — эфемераiды. Яны адрознiваюцца незвычайнай паспешлiвасцю: з’яўляюцца на свет адразу пасля раставання снегу i хутка развiваюцца, нягледзячы на веснавую прахалоду, а праз тыдзень-другi ўжо цвiтуць. Звычайна гэта адбываецца ўжо ў красавiку (у асобныя цёплыя гады — з канца сакавiка) i цвiтуць яны да сярэдзiны мая. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, у Беларусi растуць такiя першацветы, як лясная ветранiца, сон-трава, высакародная пралеска, падснежнiкi i пралескi, ландыш майскi i iншыя. Гэтыя кветкi з’яўляюцца ўпрыгажэннем нашых лясоў, аднак колькасць iх няўхiльна знiжаецца. Выязджаючы на прыроду, гараджане iмкнуцца прыхапiць з сабой i букецiк "падснежнiкаў". Але яны доўга не стаяць, а масавы збор першацветаў падрывае колькасць iх папуляцыi i здольнасць да вегетацыi. Да першацветаў адносяцца i раслiны, унесеныя ў Чырвоную Кнiгу Рэспублiкi Беларусь. Самавольны збор цi знiшчэнне такiх дзiкарослых раслiн забараняецца. Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях за такiя дзеяннi прадугледжаны штрафныя санкцыi ў памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь. Збiраючы першацветы, грамадзяне губяць iх, а калi набываюць у гандляроў — заахвочваюць браканьераў. Рэдкiя веснавыя кветкi лепш не чапаць, яны прыгожыя ў сваiм натуральным асяроддзi. Сяргей СТАРЫНАЎ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi-толькi парадавала нас першым сапраўдным цяплом веснавое сонейка, а побач са сталiчнымi станцыямi метрапалiтэна ўжо з’явiлiся "прадаўцы&quo
|
|