Звыклыя падтапленнi
Звыклыя падтапленнi
Два масты ў Магiлёўскай вобласцi падтопленыя ў вынiку паводкi. Першы — у Чавускiм раёне, праз раку Проню. Вада паднялася на 40 см вышэй за праезную частку моста, якi звязваў вёскi Скварск i Дзедня. У вынiку цяпер цяжка праехаць да трох вёсак, дзе жывуць увогуле больш за сто чалавек. У Мсцiслаўскiм раёне паднялася вада на рацэ Вiхра каля вёскi Чырвоны Бераг. Яна падтапiла мост, якi вядзе да вёскi Красная Паляна. Па iм праблематычна даехаць да дзвюх маланаселеных вёсак, дзе жывуць 6 чалавек. — Падтапленне гэтых мастоў адбываецца штогод i не прыносiць вялiкiх праблем, — пракаментаваў прэс-сакратар Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС Юрый Мятлiцкi. — Жыццё i дзейнасць людзей не парушаныя. Ёсць аб’язныя шляхi. Супрацоўнiкi МНС аб’язджаюць вяскоўцаў, забяспечваюць iх у выпадку неабходнасцi вадой i ежай. Ілона Iванова. Сяўба на мiнным полiУ прыватным сектары Гомеля па вулiцы Чарнiгаўскай пры правядзеннi сяўбы ў полi знойдзена мiна часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Размiнiраваннем небяспечнай знаходкi займалася спецыяльнае падраздзяленне гомельскай вайсковай часцi. Адначасова ў вёсцы Абольцы Жлобiнскага раёна пры рэканструкцыi мелiярацыйных сiстэм у канале быў знойдзены артылерыйскi снарад. У населены пункт былi выклiканы сапёры з Рэчыцы, якiя яго i абясшкодзiлi. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Малатком па галаве дзеля 100 тысячЖыхар вёскi Глiнная Iвацэвiцкага раёна прызнаны вiнаватым ва ўчыненнi разбою ў дачыненнi да сваёй мацi. Судзiмы за крадзеж i ўхiленне ад выплаты алiментаў беспрацоўны стукнуў па галаве малатком сваю мацi. Жанчына атрымала цялеснае пашкоджанне ў выглядзе раны галавы. 32-гадовы сынок забраў у пацярпелай 100 тысяч беларускiх рублёў, на якiя купiў спiртныя напоi. Паводле слоў старшага памочнiка пракурора Брэсцкай вобласцi Вольгi ДЗМIТРУК, суд прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму. Касацыйную скаргу злачынцы на жорсткасць пакарання судовая калегiя па крымiнальных справах Брэсцкага абласнога суда адхiлiла, прыгавор пакiнуты без змяненняў. Надзея ДРЫЛА. Менеджар — злодзейУ адной з крамаў у Баранавiчах нехта выкраў тавару на 9,5 млн рублёў, i гэта пры тым, што нiякага ўзлому не было. Мiлiцыя хутка выйшла на злодзея. Супрацоўнiк магазiна працаваў менеджарам-кантралёрам i адказваў за таварна-матэрыяльныя каштоўнасцi. Пасля працы ён адключыў сiгналiзацыю i адчынiў ключом дзверы. Украўшы пяць мабiльных тэлефонаў, ноўтбук, сiстэмны блок.., злодзей такiм жа чынам пакiнуў краму. Сымон Свiстуновiч.
За браканьерства атрымалi тэрмiны За незаконную здабычу пяцi казуль i нанясенне прыродным рэсурсам урону ў асаблiва буйным памеры ў дачыненнi да браканьера судом Гродзенскага раёна прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 2 гады з выпрабавальным тэрмiнам 1 год 6 месяцаў з кампенсацыяй нанесенага ўрону ў памеры 10,5 мiльёна рублёў. Частку ўрону — 8,4 мiльёна — парушальнiкам была аплачана добраахвотна да суда. За паляванне ў цёмны час сутак з пад святла фараў з выкарыстаннем транспартнага сродку (матацыкла МТ-10) суд Быхаўскага раёна прызначыў двум браканьерам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 1 год умоўна кожнаму з канфiскацыяй двух паляўнiчых стрэльбаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Абвiнавачваюцца супрацоўнiкi Брэсцкай мытнi Супрацоўнiкi Брэсцкай мытнi абвiнавачваюцца ў атрыманнi хабараў за незаконны пропуск тавараў. Пра гэта паведамiлi ў пракуратуры Брэсцкай вобласцi. Следчым аддзелам па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласцi закончана папярэдняе расследаванне крымiнальнай справы, па вынiках якой адзiн з iнспектараў Брэсцкай мытнi абвiнавачаны ў атрыманнi 3 хабараў на агульную суму $200, у тым лiку апошняга ў памеры $100 сумесна са старшым iнспектарам Брэсцкай мытнi, праiнфармавалi ў ведамстве. Хабар мытнiкi атрымалi за пропуск праз мытную мяжу тавараў без выплаты мытных пошлiнаў, хоць iх спагнанне было абавязковым. Знаходзячыся 31 студзеня гэтага года ў пункце мытнага афармлення "Олтуш" Маларыцкага раёна, яны за хабар у $100 прапусцiлi тавар агульнай вагой больш за 340 кг коштам каля Br55 млн, якi падлягаў абкладанню ўвазнымi мытнымi пошлiнамi на суму, большую за Br22 млн. Абодва супрацоўнiкi мытнi абвiнавачваюцца таксама ў злоўжываннi службовым становiшчам. Да крымiнальнай адказнасцi прыцягваюцца не толькi атрымальнiкi хабару, але i раней не судзiмы жыхар Брэста, якi iм гэты хабар даў. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два масты ў Магiлёўскай вобласцi падтопленыя ў вынiку паводкi. Першы — у Чавускiм раёне, праз раку Проню. Вада паднялася на 40 см вышэй за праезную ч |
|