21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Азаранка навыйгравала мільён

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Азаранка навыйгравала мільён

Вiкторыя Азаранка зарабiла ў 2009 годзе больш за мiльён долараў прызавых.

Спiс самых грашовых спартсменак на гэтым тыднi абнародавала Сусветная тэнiсная асацыяцыя. Мiнчанка ў iм размяшчаецца на трэцiм месцы. Узначальвае спiс амерыканка Серэна Уiльямс — больш як 2 мiльёны, на другiм месцы расiянка Вера Званарова — 1 мiльён 175 тысяч.

Дзянiс ГОЛУБ, "Мiнск—Навiны".

 

Калi "замерзнуць" батарэi?

Апошнiм часам усталявалася даволi цёплае надвор’е — слупок тэрмометра ўдзень стабiльна падымаецца вышэй за 10 градусаў. Мяркуючы па ўсiм, ацяпляльны сезон наблiжаецца да завяршэння.

Аднак казаць пра тое, што батарэi паўсюдна "замерзнуць", пакуль заўчасна, бо тэмпература паветра не дасягнула патрэбнага ўзроўню. Як нагадаў начальнiк упраўлення камунальнай гаспадаркi i экалогii Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Анатоль Шагун, ацяпленне ў жыллёвым фондзе "перакрываюць" у тым выпадку, калi на працягу пяцi дзён сярэднясутачная тэмпература паветра на дварэ трымаецца на ўзроўнi 8 градусаў цяпла. Для бальнiц, школ i дзiцячых садкоў адпаведны нарматыў складае 10 градусаў. А вось на працы, напэўна, давядзецца крыху "пагартавацца". Як вядома, Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне аб адключэннi ацяплення ў адмiнiстрацыйных i вытворчых памяшканнях. Праўда, за выключэннем будынкаў лазняў, архiваў, бiблiятэк, тэатраў i музеяў.

Як паведамiў Анатоль Шагун, Мiнжылкамунгас узгаднiў завяршэнне ацяпляльнага сезона абласцям i гораду Мiнску. Чым рэгiёны i скарыстаюцца, зразумела, у тым выпадку, калi будзе пераадолены тэмпературны нарматыў. Паводле iнфармацыi Анатоля Шагуна, у найблiжэйшы час батарэi ў кватэрах "замерзнуць" на Брэстчыне, Гродзеншчыне, Гомельшчыне. Магчыма, хутка чарга дойдзе i да сталiчных кватэр.   Мікалай ЛІТВІНАЎ.     Нашы лідзiруюць

Зборная Казахстана абыграла ўчора каманду Украiны — 7:3 на юнацкiм (да 18 гадоў) чэмпiянаце свету па хакеi ў дывiзiёне І, якi праходзiць у мiнскiм Палацы спорту.

Сёння зборная Беларусi, якая атрымала на турнiры перамогу над Венгрыяй (5:4 па булiтах) i Польшчай (4:1), сустрэнецца ў 19.00 з аднагодкамi з Украiны. Удзень адбудуцца яшчэ два матчы: Венгрыя — Польшча (12.00) i Казахстан — Лiтва (15.30). Супернiкамi беларусаў у наступныя днi стануць равеснiкi з Лiтвы (10 красавiка) i Казахстана (12 красавiка). Турнiрную таблiцу пасля трох гульнявых дзён узначальвае зборная Беларусi — 5 ачкоў (пасля 2 матчаў). Далей размясцiлiся каманды Казахстана — 4 (2), Венгрыi — 4 (2), Лiтвы — 3 (2), Польшчы — 2 (2), Украiны — 0 (2).

Сяргей ВIШНЕЎСКI, БЕЛТА.

 

"Я не раўнiвая, але хату спалю!"

Вiцябчанка падазраецца ў спробе спалення свайго сужыцеля, паведамiла прэс-сакратар Вiцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Не зусiм удалы грамадзянскi шлюб пасля некалькiх гадоў сумеснага жыцця даў вялiкую трэшчыну. Мужчына як уладальнiк прыватнага дома выставiў сваю другую палавiну за дзверы. Помста пакрыўджанай жанчыны ўвасобiлася ў спробе спалення былога любоўнага гняздзечка разам з сужыцелем. Выбрацца з падпаленага дома, дзверы якога былi заблакаваныя агнём, вiцябчанiну ўдалося праз аконны праём.

Вольга БАГАЧОВА, БЕЛТА.

 

 

Прафесiйны журналiст — за 2 гады

Прафесiйным журналiстам у Беларусi цяпер можна стаць усяго за 2 гады. На факультэце павышэння квалiфiкацыi журналiсцкiх кадраў Iнстытута журналiстыкi БДУ змогуць прайсцi падрыхтоўку карэспандэнты, рэдактары, адмiнiстратары, якiя працуюць у СМI i маюць няпрофiльную вышэйшую адукацыю. Як расказала дэкан факультэта Ганна Басава, пасля двухгадовага навучання слухачы атрымаюць дыплом дзяржаўнага ўзору аб прысваеннi квалiфiкацыi "журналiст".

На цырымонii адкрыцця курса было адзначана, што толькi 40 працэнтаў усiх рэпарцёраў, карэспандэнтаў, рэдактараў, якiя працуюць у беларускiх рэспублiканскiх i рэгiянальных СМI, маюць профiльную — журналiсцкую — вышэйшую адукацыю, астатнiя спецыялiсты заканчвалi медыцынскiя, эканамiчныя, педагагiчныя ВНУ. Больш за ўсё сярод няпрофiльных спецыялiстаў у журналiстыцы фiлолагаў.

"Гэта еўрапейскi падыход да навучання журналiста, калi, атрымаўшы вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi "эканамiст", чалавек пiша на эканамiчныя тэмы i заканчвае спецыяльныя курсы павышэння квалiфiкацыi, дзе яго навучаюць асновам журналiстыкi", — адзначыла дэкан факультэта. У цырымонii адкрыцця курса ўзялi ўдзел прадстаўнiкi мiнiстэрстваў iнфармацыi i адукацыi, кiраўнiкi вядучых рэспублiканскiх СМI, выкладчыкi БДУ.

Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiкторыя Азаранка зарабiла ў 2009 годзе больш за мiльён долараў прызавых. Спiс самых грашовых спартсменак на гэтым тыднi абнародавала Сусветная тэнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика