Звыш 200 тысяч замежных турыстаў наведалі Мiнск у 2008 годзе
Звыш 200 тысяч замежных турыстаў наведалі Мiнск у 2008 годзе
Для параўнання: у 2005-м гэта лiчба раўнялася 139 тысячам. Як паведамiў дырэктар iнфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мiнск" Вiталь Машэчкаў, за гэты час экспарт турпаслуг узрос з 16 да 70 мiльёнаў долараў. Толькi адзiн прыклад: тры днi знаходжання мiнулай восенню ў Мiнску амаль 3 тысяч балельшчыкаў з туманнага Альбiёна, якiя прыязджалi на адборачны матч чэмпiянату свету-2010 Беларусь — Англiя, прынеслi эканомiцы горада каля 1 мiльёна долараў. Таму, хоць наша зборная тады саступiла з лiкам 1:3, краiна выйграла ў iншым. Сёння адна з найважнейшых задач, на думку Вiталя Машэчкава, "затрымаць у сябе як мага даўжэй турыстаў, якiя прыехалi ў сталiцу. Хоць бы на дзень-два". Згодна з аналiзам цэнтра, беларусы (у тым лiку i мiнчане) цяпер у сярэднiм выязджаюць за мяжу на 10 дзён, а тэрмiн знаходжання замежных гасцей у Мiнску ўдвая меншы. Вiктар КУШНАРОЎ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для параўнання: у 2005-м гэта лiчба раўнялася 139 тысячам. Як паведамiў дырэктар iнфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мiнск" Вiталь Машэчкаў, за |
|