РУВП ВІЦЯЗЬ выпусціла першую партыю прасаў
РУВП ВІЦЯЗЬ выпусціла першую партыю прасаў
"Золата" і "серабро" —
гомельскiм малочным прадуктам
Нядаўна закончыўся Маскоўскi мiжнародны форум "Малочная iндустрыя-2009". Як паведамiў нам першы намеснiк генеральнага дырэктара аб’яднання "Гомельмясамалпрам" Генадзь Раманенка, у конкурсе "Малочны поспех" Гран-пры заваявала сухое натуральнае малако з утрыманнем 25 працэнтаў тлушчу Калiнкавiцкага малочнага камбiната. Залатых медалёў удастоены сыроватка двухпрацэнтная сухая падсырная гэтага ж камбiната i дэсерт тварожны фруктовы 7-працэнтнай тлустасцi адкрытага акцыянернага таварыства "Малочныя прадукты". Сярэбранымi медалямi адзначаны малако пастэрызаванае 3,2-працэнтнай тлустасцi гэтага ж прадпрыемства, а таксама бiясмятана "Славянская" 23-працэнтнай тлустасцi, сыр мяккi "Праметэй" 30-працэнтнай тлустасцi прадпрыемства "Рэчыца-малако" i масла салодкавяршковае з утрыманнем тлушчу 82,5 працэнта Калiнкавiцкага малочнага камбiната. — Атрымаць столькi ўзнагарод на мiжнародным форуме ў час крызiсу, — кажа Генадзь Мiхайлавiч, — для нас вялiкi гонар. Будзем старацца i далей. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
РУВП ВІЦЯЗЬ выпусціла першую партыю прасаў Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцязь" выпусціла першую партыю прасаў. Іх элегантны стыльны дызайн сумешчаны з высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі. Так, магутнасць прасаў з падэшвай з нержавеючай сталі складае 2,2 тыс. Вт. Усе мадэлі валодаюць функцыямі абароны ад перагрэву, самаачысткі, рэгулюемым параўвільгатненнем, а таксама здольнасцю наносіць "паравы ўдар" па асабліва складаных месцах тканіны. Праз празрыстыя вокны лёгка сачыць за ўзроўнем вады. Пакуль лінейка гэтай прадукцыі прадстаўлена дзвюма мадэлямі. Бліжэйшым часам тэлезавод плануе расшырыць яе колькасць да шасці варыянтаў. БЕЛТА.
МЗКЦ паставiць тэхнiку для нафтавiкоў Сургута Мiнскi завод колавых цягачоў пачаў рэалiзацыю кантракта на пастаўку ААТ "Сургутнафтагаз" васьмi ўстановак для капiтальнага рамонту свiдравiн. Як паведамiлi "Агенцтву Дзелавых Сувязяў" на Мiнскiм заводзе колавых цягачоў, сума кантракта складае каля 700 тыс. долараў ЗША. Праект рэалiзуецца ў цесным супрацоўнiцтве МЗКЦ з ААТ "Сейсматэхнiка" (г. Гомель, Беларусь) i з "БелМаш-Югра" — афiцыйным дылерам МЗКЦ па Ханты-Мансiйскай i Ямала-Ненецкай аўтаномных акругах Расiйскай Федэрацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцязь" выпусціла першую партыю прасаў. Іх элегантны стыльны дызайн сумешчаны з высокімі |
|