Правiлы рэгiстрацыi парушылi 132 абiтурыенты
Правiлы рэгiстрацыi парушылi 132 абiтурыенты
Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў былi выяўлены 132 абiтурыенты, якiя зарэгiстравалiся на праходжанне прафесiйна-псiхалагiчнай гутаркi з парушэннямi вызначаных правiлаў. Нагадаем, што прайсцi гутарку на кожную з групаў спецыяльнасцяў, дзе да прэтэндэнтаў на паступленне дзяржавай прад’яўляюцца асаблiвыя патрабаваннi, у тым лiку i да iх маральных якасцяў, можна не больш чым адзiн раз. Аднак 132 абiтурыенты гэты пункт правiлаў праiгнаравалi i вырашылi дадаткова "падстрахавацца" — зарэгiстравалiся ў розных навучальных установах. Уся база звестак аб грамадзянах, якiя зарэгiстравалiся на папярэднi прафадбор, была перададзена Рэспублiканскаму iнстытуту кантролю ведаў невыпадкова, паколькi ў арганiзатараў цэнтралiзаванага тэсцiравання ёсць i тэхнiчныя магчымасцi, i багаты вопыт па пошуку такiх хiтруноў. Летась, дарэчы, з парушэннямi на прафесiйны адбор зарэгiстравалiся 111 чалавек. Цяпер тым, хто зарэгiстраваўся на адну спецыяльнасць двойчы, будзе прапанавана прайсцi гутарку па адрасе першай рэгiстрацыi. Па вынiках першага дня прафесiйна-псiхалагiчнай гутаркi ў БДУ (5 красавiка) рэкамендацыю для далейшага паступлення не змаглi атрымаць толькi 8 чалавек. Цяпер iм давядзецца пераарыентавацца на паступленне на iншыя прафесii, балазе, такая магчымасць у iх ёсць. Цi адкласцi паступленне да наступнага года. Нагадаем, што няўдача, якая спасцiгла абiтурыента на папярэднiм прафадборы ў гэтым годзе, не можа стаць перашкодай, каб узяць удзел у прафесiйна-псiхалагiчнай гутарцы на наступны год. Але, магчыма, ёсць сэнс прыслухацца да меркавання членаў камiсii... Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў былi выяўлены 132 абiтурыенты, якiя зарэгiстравалiся на праходжанне прафесiйна-псiхалагiчнай гутаркi з паруш |
|