21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кніга, якая гуляе сама па сабе...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кніга, якая гуляе сама па сабе...

Пагадзiцеся, час ад часу вы пазiраеце на палiцы з кнiгамi. Некаторыя даўно прачыталi. Няма анiякага жадання вяртацца да iх, а выкiнуць грэх. Можна аднесцi ў букiнiстычную кнiгарню. Можна проста так некаму аддаць. Але калi тыя грошы з кнiгарнi прыйдуць? Цi добра аддаваць пацёртую кнiгу з пажоўклымi старонкамi?

Памятаеце, як некалi можна было мяняць кнiгi? Сёння, на жаль, попыт на лiтаратуру на друкаваных носьбiтах не такi вялiкi. Вялiкая колькасць людзей чытае кнiгi ў электронных варыянтах на камп’ютарах цi мабiльных тэлефонах. Тым не менш аматараў "сапраўднага" чытання вялiкi выбар у кнiгарнях прываблiвае, але многiх пужаюць цэны. Як пазбавiцца ад непатрэбных пылазборнiкаў ды не згубiць грошай?

Iснуе добрае выйсце. Буккросiнг. Не пужайцеся iншамоўнага слова. Яно перакладаецца вельмi проста — "перамяшчэнне кнiгi". Гэта новы моладзевы рух. Сваю гiсторыю ён пачаў са звычкi пасажыраў заходнiх краiн пакiдаць на сваiх месцах прачытаныя газеты. У 2001 годзе амерыканец Рон Хорнбейкар вырашыў, што такiм жа чынам на вулiцы, у крамах, у метро можна пакiнуць i кнiгу. Хто-небудзь яе абавязкова знойдзе i прачытае. Можа, ваш удзячны чытач даўно марыў менавiта пра гэтае выданне. Iдэя знайшла сваiх прыхiльнiкаў. Сёння тысячы людзей "выпускаюць на волю" свае кнiгi.

Сутнасць буккросiнгу ў тым, каб пакiнуць кнiгу на вiдным месцы. Але ж, пагадзiцеся, калi вы так яе пакiнеце, то гэта будзе падобна да простага падарунка. Iншая справа — гульня. Iснуюць спецыяльныя сайты для буккросераў. Там можна зарэгiстравацца i пазначыць кнiгу, якую вы збiраецеся пусцiць па свеце. Ёй даецца асабiсты нумар, якi вы пазначаеце на вокладцы. Пазней даяце iнфармацыю пра тое, дзе i калi можна знайсцi стос аддадзеных вамi старонак. На тым жа месцы i ў той жа час пакiдаеце. Чалавек, якому дасталося гэтае выданне, на тым жа сайце ўносiць звесткi з вокладкi кнiгi. Пазначае там (на сайце) i свае каардынаты. Пасля таго, як новы ўладальнiк насыцiцца здабычай, ён паўтарае вашы дзеяннi крок за крокам. I гэтак далей i далей. Праз нейкi час вы зможаце прасачыць рух вашай былой уласнасцi. Хто ведае, дзе яна апынецца? Можа, у iншым горадзе цi нават у iншай краiне. Адрэналiн трымае вас у тонусе — трэба ж паспець забраць патрэбную вам кнiгу першым, пакуль гэтага не зрабiлi iншыя.

Сёння буккросiнг мае шмат прыхiльнiкаў на Захадзе. Ёсць свае энтузiясты i ў Расii. У Беларусi рух толькi пачынаецца. Цi тут, цi там на форумах з’яўляюцца прапановы арганiзаваць кнiжныя ланцугi. Звычайна яны спыняюцца на 3-4 чалавеках. Мала хто зможа быць актыўным буккросерам. Хiба рамантыкi? Кнiжкi губляюць. На iх забываюцца. Тым не менш трэба адзначыць, што iснуюць беларускiя форумы, на якiх людзi адразу дамаўляюцца што i на што яны будуць мяняць, цi кажуць, што згодныя падарыць. Пакуль гэта не сапраўдны буккросiнг, але ж усё можа змянiцца ў любы момант.

Як ставяцца да буккросiнгу беларусы? Цi ведаюць пра яго? Згодныя аддаць сваю кнiгу iншаму чалавеку?

Кацярына Iльiна, студэнтка БДУ: "Чула пра гэту з’яву. Вельмi падабаецца. Сама, калi бываю за мяжой, пакiдаю газеты ў метрапалiтэне. Любiмыя кнiжкi нiкому не аддам, а якiя-небудзь "аднадзёнкi" — лёгка. Толькi, думаю, у нашай краiне гэта не хутка прыйдзе да належнага стану. Хiба толькi спецыяльныя кавярнi з’явяцца для перамяшчэння такiх вандроўнiкаў".

 "Чула пра гэту з’яву. Вельмi падабаецца. Сама, калi бываю за мяжой, пакiдаю газеты ў метрапалiтэне. Любiмыя кнiжкi нiкому не аддам, а якiя-небудзь "аднадзёнкi" — лёгка. Толькi, думаю, у нашай краiне гэта не хутка прыйдзе да належнага стану. Хiба толькi спецыяльныя кавярнi з’явяцца для перамяшчэння такiх вандроўнiкаў".

Наталля Тумiловiч, выкладчык факультэта журналiстыкi БДУ: "Мне вельмi цiкавая гэта з’ява. Думаю, яна садзейнiчае iнтэлектуальнаму развiццю грамадства. Асаблiва ў студэнцкiм асяроддзi. Сама згодная пазнаёмiць каго-небудзь з цiкавым аўтарам i творам. Па прынцыпу "колькасць дабра ў свеце павiнна павялiчвацца". Думаю, будучыня ў Беларусi ў буккросiнгу ёсць, асаблiва сярод моладзi, як больш актыўнай i iнiцыятыўнай часткi грамадства. Прапаную пачаць з факультэта журналiстыкi (усмiхаецца)".

"Мне вельмi цiкавая гэта з’ява. Думаю, яна садзейнiчае iнтэлектуальнаму развiццю грамадства. Асаблiва ў студэнцкiм асяроддзi. Сама згодная пазнаёмiць каго-небудзь з цiкавым аўтарам i творам. Па прынцыпу "колькасць дабра ў свеце павiнна павялiчвацца". Думаю, будучыня ў Беларусi ў буккросiнгу ёсць, асаблiва сярод моладзi, як больш актыўнай i iнiцыятыўнай часткi грамадства. Прапаную пачаць з факультэта журналiстыкi (усмiхаецца)".

Дзмiтрый Ястрэмскi, iнжынер: "Мне гэта iдэя падабаецца. Хочацца толькi, каб больш "тэхнiчных" кнiг было. Сам пусцiў бы па свеце пагуляць што-небудзь з мастацкай лiтаратуры або нейкiя кнiжкi з тэхнiчнай. У Беларусi буккросiнг мае будучыню. Вялiкая колькасць людзей пачынае чытаць кнiгi выключна на электронных носьбiтах, вось яны i будуць актыўна пазбаўляцца папяровых кнiг".

"Мне гэта iдэя падабаецца. Хочацца толькi, каб больш "тэхнiчных" кнiг было. Сам пусцiў бы па свеце пагуляць што-небудзь з мастацкай лiтаратуры або нейкiя кнiжкi з тэхнiчнай. У Беларусi буккросiнг мае будучыню. Вялiкая колькасць людзей пачынае чытаць кнiгi выключна на электронных носьбiтах, вось яны i будуць актыўна пазбаўляцца папяровых кнiг".

Мой сябар любiць казаць, што кнiгi жывуць толькi тады, калi iх увесь час чытаюць. Сёння ў маёй бiблiятэцы шмат жыхароў з пажоўклымi лiстамi ад вялiкай колькасцi чытачоў. Я нiкому не магу адмовiць у жаданнi атрымаць асалоду ад кнiгi. Далучайцеся. Нясiце пазiтыў i веды разам з папяровымi старонкамi.

Дар’я ПРЫШЧЭПАВА.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадзiцеся, час ад часу вы пазiраеце на палiцы з кнiгамi. Некаторыя даўно прачыталi. Няма анiякага жадання вяртацца да iх, а выкiнуць грэх. Можна адн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика