21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мужыку крыкнеш — i ён пад казырок!

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужыку крыкнеш — i ён пад казырок!

...Звычайная вясковая хата на вулiцы ў аграгарадку Любонiчы Кiраўскага раёна. Яе гаспадыня — ветэран вайны Вольга Апанасаўна Пiнчук, якой нядаўна споўнiлася 85 гадоў. Гасцей сустракае сацыяльны работнiк Анастасiя Ждановiч, якая прыходзiць да бабулi штодня.

— Вось завiтала да сваёй падапечнай, — усмiхаецца энергiчная жанчына. — Вады трэба прынесцi. Дроў хапае, буду печку палiць. Прынесла таблеткi ад галаўнога болю i харчы з крамы. Цяпер будзем цiск вымяраць i гутарыць пра жыццё.

Вольга Апанасаўна, якая ўладкавалася на канапе з падушкамi, паказвае на чорна-белае фота над буфетам. На iм — выявы маладых мужа i жонкi. Гэта пасляваеннае фота, калi Пiнчукам пашанцавала вярнуцца жывымi з партызанскiх лясоў Клiчаўшчыны.  

— Мне было 18 гадоў, а тут вайна, — узгадвае жанчына. — Страшна i няма дзе схавацца. Усё было чорным, блiжэйшы да Любонiчаў горад Бабруйск гарэў. Маю свякроў забiлi, i нас таксама пабiлi б. Мой муж прапанаваў пайсцi ў партызаны, i гэта ўратавала нашы жыццi.

Яна была ў партызанах тры гады. Атрад быў часткай вялiкага партызанскага руху ў лясах Клiчаўскага раёна. Спачатку дзяўчына працавала ў разведцы: хадзiла ў вёскi, выпытвала ў мясцовых людзей пра немцаў. Потым пайшла на пякарню, але авiяцыя разбамбiла зямлянкi, i ад выпечкi хлеба рашучая партызанка вырашыла перайсцi да ўласна баявых дзеянняў.

— У нашай баявой роце было 12 хлопцаў i я, — распавядае ветэран. — Я iм i есцi гатавала, i ў бой з iмi хадзiла. У партызанах усё было жорстка, i з мужчынамi трэба было на роўных. Таму ад вайны ў мяне засталася, прабачце, непрыемная звычка лаяцца нецэнзурна. Можа, пра гэта i не варта казаць, але жорсткасць тады была апраўдана: мужыку крыкнеш — i ён пад казырок. Я ад гэтай звычкi адвучылася пасля вайны.

Нават пасля 9 мая 1945 года партызаны з Клiчаўшчыны не разыходзiлiся. Не да святкавання Перамогi iм было ў тыя днi: нямецкiя салдаты, якiя адбiлiся ад сваiх часцей i хавалiся, усё яшчэ бадзялiся па лясах i стралялi. Можна было развiтацца з жыццём, нягледзячы на ўжо мiрны час, якога ўсе прагнулi.

Калi ўрэшце Пiнчукi вярнулiся з партызанаў у родныя Любонiчы, то ўбачылi спустошаную вёску. Цудам уцалела маленькая дзедава хатка, дзе малая сям’я пачала новае жыццё. Вольга Апанасаўна i яе муж працавалi ў калгасе, потым жанчына пайшла на пошту i ўрэшце на пенсiю.

Пiнчукi выгадавалi 5 дзяцей. Сын i 4 дачкi цяпер раз’ехалiся з Любонiчаў i жывуць у беларускiх гарадах, а адна дачка нават у Казахстане.

— Амаль штодня да мяне прыходзiць доктар, i я яго вельмi прашу падтрымаць мяне да лета, каб пабачыць дачку, якая прыедзе да мяне з Цалiнаграда, — кажа бабуля.

— Вам яшчэ жыць да жыць! — запэўнiваюць яе.

Шчыра кажучы, для сваiх 85 гадоў Вольга Апанасаўна сапраўды выглядае добра. З-за хваробы яна з цяжкасцю рухаецца, але вочы жывыя, з усмешкай. "Яна па жыццi такая — вясёлая i акуратная", — адзначае сацыяльны работнiк.

Хоць цяпер старая i жыве адна, аднак дзецi, а таксама 11 унукаў i 9 праўнукаў, не забываюцца на яе. Раз на некалькi тыдняў сваякi прыязджаюць да бабулi, прыбiраюць хату i мыюць бялiзну, наводзяць парадак i робяць рамонт. Дочкi i новыя шпалеры паклеяць, i чыстыя набожнікі ў чырвоным куце павесяць.

Іншыя штодзённыя клопаты бяруць на сябе сацыяльны работнiк i мясцовыя ўлады.

— Мне здароўя не хапае, — прызнаецца Вольга Апанасаўна. — Дапамога патрэбна, бо я нiчога не магу рабiць у хаце. Усю зiму на двор не выходзiла.

Анастасiя, якая даглядае бабулю, жыве непадалёк i нiколi не лянуецца зрабiць для ветэранкi добрую справу. Ранiцай пакармiць трох курэй i напалiць печку — няма праблем. Калi трэба — можна i тройчы прыбегчы. I не забыцца прыгатаваць бабулi што-небудзь смачнае.

— Калi я дома гатую, то Вользе Апанасаўне цягну страву ў слоiку, — распавядае сацыяльны работнiк. — Яна вельмi любiць мае цэпелiны, якiя належаць прыбалтыйскай кухнi. Лiчыце, што гэта нашы беларускiя калдуны, але яны не тушацца ў алеi, а варацца ў вадзе. Для бабулi калдуны — цяжкая ежа, а цэпелiны яна любiць. Са смятанкай, салам, цыбулькай. Гэта добрая ежа.

Любонiцкi сельсавет клапоцiцца пра жыццё ветэрана: зрабiлi новую электраправодку ў хаце, дровы завозяць добрыя, калi трэба — забяспечваюць гноем для агарода i збожжам для курэй.

Старшыня сельскага Савета Валянцiна Драчова кажа, што сёлета мясцовыя ўлады даследавалi жыллё ўсiх ветэранаў вайны. На тэрыторыi Любонiцкага сельсавета ўвогуле жыве 10 удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны. Усе яны — вельмi састарэлыя людзi i, як i Вольга Апанасаўна Пiнчук, маюць патрэбу ў дапамозе. Сёлета сельсавету выпадае паклапацiцца пра рамонт даху ў хаце аднаго з ветэранаў.

Увогуле ў Кiраўскiм раёне штогод у першым квартале праводзiцца агляд матэрыяльна-бытавога становiшча ветэранаў вайны i адзiнокiх старых. Сацыяльныя службы высвятляюць, дзе патрэбен рамонт i клапоцяцца пра ўсталяванне аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў. Цяпер завершаны агляд жылля ўсiх 119 ветэранаў.

— Для iх, безумоўна, шмат зроблена, — кажа дырэктар Кiраўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Людмiла Дарошка. — Але штогод ветэраны маюць звычайныя патрэбы: прывезцi арганiку на прысядзiбныя ўчасткi, выпiсаць дровы, адрамантаваць агароджу. Калi ёсць дзецi, то яны дапамагаюць старым з рамонтам, а мы больш клапоцiмся пра адзiнокiх людзей. Любую просьбу мы не пакiдаем без увагi.

Сёлета ў план мерапрыемстваў уключаны рамонт адной печкi, замена трох электраправодак, усталяванне амаль двух дзясяткаў пажарных апавяшчальнiкаў.

Ветэранам дапамагаюць школьнiкi, сацыяльныя работнiкi, супрацоўнiкi сельвыканкамаў. Калi здароўе дазваляе, то яны бяруць удзел у клубах для састарэлых людзей, якiя створаны ў раёне. Ветэранаў вiншуюць са святамi, запрашаюць на канцэрты. Часта пенсiянерам не столькi патрэбна канкрэтная дапамога, колькi жывыя стасункi з людзьмi.

Старшыня Любонiцкага сельскага Савета Валянцiна Драчова часта тэлефануе Вользе Апанасаўне Пiнчук i заходзiць да яе: можа, яшчэ ў нечым трэба дапамагчы, вырашыць праблему. А ўсе ветэраны, якiя жывуць на тэрыторыi сельсавета, сустрэнуцца разам 9 мая.

— Гэта наша традыцыя, — расказала Валянцiна Аляксееўна. — У гэты дзень мы выносiм сцяг i доўгiм парадам iдзём па вулiцах да брацкай магiлы на мiтынг. А потым у Савеце арганiзуем салодкi стол для ветэранаў. Iм прыемна, калi iх запрашаюць на свята, але састарэлым людзям больш хочацца спакойна пасядзець, пагутарыць, узгадаць мiнулыя часiны.

У хаце Пiнчук Анастасiя прыносiць са старой шафы сiнi пiнжак з медалямi абапал абодвух лацканаў. Яго Вольга Апанасаўна заўсёды апранае на 9 Мая, каб урачыста сустрэць свята Перамогi.

— Я адчуваю сябе шчаслiвым чалавекам, нават нягледзячы на хваробы, — запэўнiвае ветэран. — Так, шмат у жыццi было цяжкасцяў, пра якiя i ўзгадваць не хочацца. А з iншага боку, жыццё склалася i мае нашчадкi сталi добрымi людзьмi. Я ўсiм хачу пажадаць: толькi б не было вайны. Каб людзi больш не ваявалi, iм патрэбны сяброўства i давер. Няхай будуць крызiсы, падзеннi i ўзлёты, але толькi каб мiрна.

Iлона Iванова,

Кiраўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Звычайная вясковая хата на вулiцы ў аграгарадку Любонiчы Кiраўскага раёна. Яе гаспадыня — ветэран вайны Вольга Апанасаўна Пiнчук, якой нядаўна споў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика