Рlау ў bу
Рlау ў bу
выстава Манументальныя мiнiяцюры — у словах i ў фарбах Найбольш дарагiя эпiзоды чалавечага жыцця — гэта калi нешта здараецца ўпершыню. Мастак Уладзiмiр Адамчык перажыў на днях вельмi хвалюючы момант: адкрыцця сваёй першай персанальнай выставы. Вядома, былi раней зборныя выставы, у якiх ён браў удзел з асобнымi працамi, але пра персанальную заставалася марыць. I вось мара здзейснiлася. Натуральна, не сама па сабе, а хутчэй па волi аўтара, якi заўсёды быў гаспадаром сваiх мараў i думак. Гэтыя думкi дагэтуль даносiць да iншых праз словы было прасцей — ёсць свая старонка ў iнтэрнэце, ёсць рубрыка ў "Звяздзе", ёсць кнiжкi пiсьменнiка Адама Глобуса. Новая кнiга Глобуса "Рlау.bу" была выстаўлена ў галерэi "Падземка" разам з яго мастацкiмi працамi. — Я ведаў, што раней цi пазней зраблю сваю выставу жывапiсу. Ёсць такая наканаванасць у чалавека. Аднаму наканавана зняць добры фiльм, iншаму — напiсаць кнiжку. Мне было наканавана напiсаць некалькi карцiн. Я не ведаю, нашто я iх пiшу, дзеля чаго. Я ведаю, што мне трэба напiсаць гэтыя карцiны i запрасiць сваiх сяброў. Я гэта зрабiў, — патлумачыў Уладзiмiр Адамчык. Госцi разважалi, чаму ў абстрактных працах пераважаюць ружова-сiня-шэрыя колеры. Калi ў працы пад назвай "Гарачыня" ружовыя ногi i грудзi жанчыны выглядаюць сапраўды нiбыта апаленымi на сонцы, то "Зiмнiя водары" ў падобнай гаме настройваюць на атмасферу вытанчанага гламуру, а "Фарбы ў цюбiках" нiбыта iснуюць для таго, каб адлюстраваць прыгажосць жыцця. У маленькай зале галерэi размясцiлiся 14 прац, якiя былi напiсаныя ў апошнi час, за выключэннем аднаго твора пад назвай "Магма" — ён з ранняга Адамчыка. У атмасферы адкрыцця выставы гэтая праца была сiмвалам гарачынi, падкрэслiвала прарыў, якi адбыўся ў творчай бiяграфii пiсьменнiка i мастака. Сам жа ён адзначыў, што гарачая магма сiмвалiзуе тыя сiлы, якiя схаваныя пад зямлёй, i энергiю, на якой мы ўсе так цi iнакш жывём. I якая падштурхоўвае нешта ствараць. — Была яшчэ нагода сустрэцца — у выдавецтве Логвiнава выйшла мая кнiжачка, дзе сабраныя эсэ, апавяданнi, нататкi, якiя я змяшчаў у сваiм блогу, потым яны друкавалiся ў добра адфармаваным варыянце ў "Звяздзе", а таксама на сайце "Навiны", — адзначыў Адам Глобус. — Самае каштоўнае ў гэтай кнiжцы, на мой погляд, — гэта мае ўзаемаадносiны з рускай культурай, таму што на сённяшнi дзень адно з галоўных пытанняў для ўсiх беларусаў: як яны ставяцца да рускай культуры? Я на гэтае пытанне ў гэтай кнiжцы для сябе адказаў. А нашым чытачам пашчасцiла з гэтымi думкамi пазнаёмiцца раней, чым выйшла кнiжка. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Манументальныя мiнiяцюры — у словах i ў фарбах Найбольш дарагiя эпiзоды чалавечага жыцця — гэта калi нешта здараецца ўпершыню. Мастак Уладзiмiр Адамч |
|