У элiце!
У элiце!
На юнiёрскiм чэмпiянаце свету па хакеi ў групе А першага дывiзiёна, якi прайшоў з 6 па 12 красавiка ў мiнскiм Палацы спорту, пяць перамог у пяцi матчах (з iх чатыры ў асноўны час) атрымала зборная Беларусi. У заключнай сустрэчы каманда Сяргея Пушкова разграмiла зборную Казахстана з лiкам 6:1. Гэтая гульня не мела турнiрнага сэнсу. Напярэдаднi гаспадары чэмпiянату датэрмiнова заваявалi пуцёўку ў вышэйшы дывiзiён. Гэта адбылося пасля таго, як Казахстан прайграў Венгрыi i страцiў шанцы пазмагацца з беларусамi за першае месца. Да перамогi над Казахстанам Беларусь узяла верх над Венгрыяй (5:4, па булiтах), Польшчай (4:1), Украiнай (5:0) i Лiтвой (3:0). "Матч з Казахстанам быў для нас найлепшым на турнiры, — адзначыў на прэс-канферэнцыi С. Пушкоў. — Ён не быў ужо вырашальным, але праходзiў бы па такiм жа сцэнарыi i завяршыўся б з такiм жа лiкам, калi б разыгрывалася першае месца. Мы прыбаўлялi ад гульнi, да гульнi i ва ўсiх матчах былi мацнейшымi. Пры такой падтрымцы балельшчыкаў хлопцы не маглi дрэнна гуляць. У наступным сезоне беларусам па сiлах утрымацца ў элiце". Алена Аўчыннікава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На юнiёрскiм чэмпiянаце свету па хакеi ў групе А першага дывiзiёна, якi прайшоў з 6 па 12 красавiка ў мiнскiм Палацы спорту, пяць перамог у пяцi матча
|
|