Беларусь запрашае катарскі бiзнэс да супрацоўнiцтва ў сферы iнвестыцый i iншых галiнах
Беларусь запрашае катарскі бiзнэс да супрацоўнiцтва ў сферы iнвестыцый i iншых галiнах
Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на сустрэчы з Эмiрам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бен Халiфой аль-Танi. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што памiж Беларуссю i Катарам намецiлiся добрыя перспектывы супрацоўнiцтва. "Мы можам прапанаваць шэраг варыянтаў, па якiх вы можаце iнвеставаць у Беларусь. Мы хочам, каб пасля вашага вiзiту канкрэтныя прадпрымальнiкi, бiзнэсмены вывучылi сiтуацыю. І калi гэта вам выгадна, прыязджайце, мы створым добрыя ўмовы для работы вашых кампанiй у Беларусi". Вiтаючы высокага госця, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не так часта даводзiцца сустракаць у Беларусi кiраўнiкоў арабскiх краiн. Ён таксама з задавальненнем успомнiў свой вiзiт у Катар у лютым 2001 года, калi змог уважлiва азнаёмiцца з эканомiкай, выдатнымi мясцiнамi, патэнцыялам гэтай дзяржавы. У сваю чаргу Эмiр Катара падкрэслiў зацiкаўленасць сваёй краiны ў развiццi двухбаковых адносiнаў у такой сферы, як iнфармацыйныя тэхналогii. "Рады, што мы дасягнулi згоды працаваць разам у трэцiх краiнах, рэалiзоўваць канкрэтныя праграмы, асаблiва ў тых дзяржавах, у якiя вы iнвестуеце", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Супрацоўнiцтва "на аснове беларускiх тэхналогiй, тэхнiкi з удзелам фiнансаў катарскага боку прынясе нам вельмi вялiкiя дывiдэнды", — падкрэслiў ён. Iнтарэс катарскага боку можа быць таксама рэалiзаваны ў энергетыцы, тэлекамунiкацыях, будаўнiцтве, сельскай гаспадарцы, у стварэннi сумесных вытворчасцяў прамысловых тавараў i прадуктаў харчавання, камерцыялiзацыi iснуючых у Беларусi высокiх тэхналогiй, а таксама ў сферы турызму, гасцiнiчнага бiзнэсу. "Лiчу, што далейшае паглыбленне супрацоўнiцтва з нашай краiнай можа адкрыць перад Катарам добрыя магчымасцi для развiцця адносiнаў з усiм рэгiёнам Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, усёй постсавецкай прасторы. Бо Беларусь тут з’яўляецца важным эканамiчным i палiтычным фактарам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сустрэча з Эмiрам Катара з’яўляецца чарговым пацвярджэннем сапраўды дружалюбных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. У Беларусi ўважлiва сочаць за поспехамi Дзяржавы Катар, яе iмклiвым эканамiчным развiццём, а таксама высока цэняць намаганнi i дасягненнi Катара ў знешняй палiтыцы, адзначаючы яго важную ролю ў падтрыманнi рэгiянальнай бяспекi. Беларусь i Катар заключылi мiжурадавае пагадненне аб заснаваннi Сумеснага Камiтэта. Высокi госць падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за плённае супрацоўнiцтва дзвюх краiн у рамках мiжнародных арганiзацый, за падтрымку ў вылучэннi кандыдатуры Катара на пастаянныя члены Савета Бяспекi ААН i выказаў надзею на прадаўжэнне такога канструктыўнага дыялога. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на сустрэчы з Эмiрам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бен Халiфой аль-Танi. Аляксандр Лукашэнка з
|
|