21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад колы трапІлI тры пешаходы

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад колы трапІлI тры пешаходы

У Мінску ў нядзелю 28-гадовая кіроўца "Фольксвагена Гольф" на вуліцы Нарачанскай пасля наезду на "Сітраен", што стаяў ля краю праезнай часткі, учыніла наезд на трох пешаходаў, якія перасякалі праезную частку.

Аднаго з пешаходаў, маладога чалавека 1987 года нараджэння, ад удару адкінула на аўтамабіль "Мазда", якія стаяў ля краю праезнай часткі: сваім целам пацярпелы разбіў задняе ветравое шкло. У яго пералом галоўкі левай лучавой косці. У 17-гадовай дзяўчыны і 21-гадовага маладога чалавека сінякі і драпіны.

Ігар ГРЫШЫН.

 

У рацэ знойдзена цела вайскоўца

У мiнулую суботу ў Мiнску было знойдзена цела вайскоўца, якi знiк сёлета ў лютым.

Цела 24-гадовага вайскоўца адной з вайсковых часцей было знойдзена ранiцай у рацэ Свiслач ля дома 2 па вулiцы Кастрычнiцкай i выцягнутае з вады. Паводле звестак ГУУС, бачных прыкмет гвалтоўнай смерцi пацярпелага не было.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Аварыйныя выхадныя

Пра зiмовы галалёд вадзiцелi ўжо забылiся, але не варта забывацца на асцярожнасць i ўважлiвасць. Прэс-служба ДАI УУС Магiлёўскага аблвыканкама паведамiла пра аварыi, якiя адбылiся ў вобласцi за два выхадныя днi.

11 красавiка ранiцай у Бабруйскiм раёне паблiзу вёскi Дойнiчава 23-гадовы мiнчанiн на аўтамабiлi "Мазда" на закругленнi дарогi не справiўся з кiраваннем, з’ехаў у кювет i абрынуўся ў сажалку, дзе машына патанула. У вынiку пасажыркi, 50-гадовая жанчына i 3-гадовая дзяўчынка, ледзь не патанулi i цяпер шпiталiзаваныя.

12 красавiка ў Асiповiцкiм раёне паблiзу пасёлка Ялiзава 29-гадовы бабруйчанiн, якi ехаў на аўтамабiлi "Аўдзi-80", не справiўся з кiраваннем, з’ехаў у кювет i перакулiўся. У вынiку 18-гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

У гэты ж дзень надвячоркам на аўтадарозе "Магiлёў — Мiнск" паблiзу раённага цэнтра Бялынiчы 30-гадовая магiляўчанка за рулём аўтамабiля "Фальксваген Пасат" наўдалую пайшла на абгон там, дзе ён быў забаронены, i стварыла аварыйную сiтуацыю. Але пацярпеў не "Фальксваген Пасат", а iншыя аўтамабiлi, якiя ехалi побач. "Фальк-сваген Пола", якi iмкнулася абагнаць магiляўчанка, сутыкнуўся з сустрэчнай "Маздай": 25-гадовая вадзiцель "Мазды" i дзве пасажыркi атрымалi траўмы i шпiталiзаваныя.

У нядзелю ў Магiлёве 21-гадовая гараджанка на аўтамабiлi "Фальк-сваген Гольф" на вулiцы Першамайскай у цэнтры горада сутыкнулася з машынай "хуткай дапамогi", якая рухалася з уключанай гукавой i светлавой сiгналiзацыяй. Пасля гэтага "Фальксваген" сутыкнуўся яшчэ з двума "Фордамi". Траўмы атрымала 19-гадовая дзяўчына, якая ехала пасажыркай у "Фальксвагене".

Таксама 12 красавiка ў абласным цэнтры 37-гадовы вадзiцель маршрутнага таксi на вулiцы Алтайскай наехаў на 2-гадовую дзяўчынку. Мацi з двума дзецьмi ехала ў маршрутцы i на прыпынку спачатку вывела з салона дзяўчынку, а потым пацягнулася за iншым дзiцем. Пакуль мацi была занятая, малая стала перад мiкрааўтобусам. Вадзiцель не заўважыў яе i крануўся з месца. У дзiцяцi — чэрапна-мазгавая траўма i пералом нагi.

Алена Казлова.

 

 

Упала з берага

На вадаёме ў в. Люсiна Ганцавiцкага раёна ўтапiлася 5-гадовае дзiця. Малое гуляла на беразе, з якога i ўпала ў ваду. Побач нiкога з дарослых не было, i дапамагчы няшчаснаму дзiцяцi не было каму.

Сымон Свiстуновiч.

 

на Гомельшчыне загiнула чацвёра дзяцей i двое дарослых

Трагедыi здарылiся, як гаворыцца, з-за нядбайнасцi асобных людзей. Напрыклад, у маладой сям’i з вёскi Забалоцце Рагачоўскага раёна не было часу для сваiх малых дзетак — дзяўчынкi 2006-га i хлопчыка 2007 года нараджэння. Бацькоў iхнiх, якiх не выхоўвала грамадскасць, нiхто не мог адвучыць ад выпiвак i антысанiтарыi. Стаяла пытанне аб перадачы дзяцей у прытулак. Ды не паспелi мясцовыя органы ўлады гэта зрабiць. У адсутнасць бацькоў малыя, вiдаць, забаўлялiся з запалкамi.

А што гаварыць аб адказнасцi жыхаркi гарадскога пасёлка Карма, калi яна пайшла ў госцi з двухгадовай дачкой i пакiнула яе на вулiцы без нагляду. Да самага вечара. Кiнулiся шукаць малую, калi апусцiўся змрок на зямлю. Знайшлi трупiк у пограбе новабудоўлi, запоўненым вадой. У той жа дзень узнiк пажар у адным доме ў Мазыры, дзе ў кватэры знаходзiлася дзяўчынка 2004 года нараджэння. Ратавальнiкi выцягнулi яе з вогненнага пекла, але яна памерла ў бальнiцы.

Смерць напаткала таксама i дзвюх жанчын з гарадоў Рэчыца i Светлагорск. Прычынай стала адно i тое ж: курылi ў ложку ды заснулi. Наогул жа за мiнулыя выхадныя ў вобласцi "чырвоны певень" 25 разоў "прагульваўся" па населеных пунктах некалькiх раёнаў.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

"Мiнёра" затрымалi

Калi ноччу на парозе сваёй кватэры ў доме па вул. Мiцкевiча ў Брэсце гаспадары ўбачылi сапёраў са службовым сабакам, то не маглi ўцямiць, у чым справа. Перапалоханым людзям растлумачылi, што ў iх кватэры закладзена мiна, i папрасiлi пакiнуць дом.

У кватэры нiчога не знайшлi, а выезд сапёрна-пiратэхнiчнай групы справакаваў жыхар Брэста, якi патэлефанаваў у мiлiцыю i даў iлжывае паведамленне. "Мiнёра" затрымалi.

 

 

Затрымалi караван

Каля в. Пецькi Кобрынскага раёна глыбокай ноччу супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi пяць аўтамашын, якiмi кiравалi беспрацоўныя.

Пры аглядзе транспарту было канфiскавана адзення на 130 млн рублёў: на тавар не было дакументаў.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

Палявая траўма

11 красавiка ўдзень прама з поля паблiзу вёскi Траецкае Асiповiцкага раёна была дастаўлена ў бальнiцу 24-гадовая рабочая калгаса "Лапiчы". Жанчына атрымала шматлiкiя пераломы на працоўным месцы: яе прыцiснула платформа трактарнага прычэпа, калi яна запраўляла механiзм салетрай для апрацоўкi глебы ўгнаеннямi.

Паднесла запалку да газу...

10 красавiка ў Магiлёўскую бальнiцу № 1 з кватэры была дастаўлена ў бальнiцу са шматлiкiмi тэрмiчнымi апёкамi 78-гадовая пенсiянерка. Жанчына знаходзiлася ў апёкавым шоку i не выжыла: у гэты ж дзень увечары яна памерла. Высветлiлася, што прычынай яе стану стала неасцярожнае абыходжанне з кухоннай газавай плiтой.

Алена Казлова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ў нядзелю 28-гадовая кіроўца "Фольксвагена Гольф" на вуліцы Нарачанскай пасля наезду на "Сітраен", што стаяў ля краю прае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика